Библия Чарняўскі-02 Пераклад Чарняўскага 2002

Святарская, 1 Кніга Святарская, 1 глава

1 Госпад паклікаў Майсея і так сказаў яму з Палаткі Сустрэчы:
2 «Гавары да сыноў Ізраэля ды кажы ім: Калі хто з вас захоча скласьці ахвяру з хатняе жывёлы, хай складае (ахвяру) з валоў або жывёл драбнейшых.
3 Калі ён захоча скласьці ахвяру цэлапальную з быдла, хай ахвяруе самца без заганы ды прывядзе яго да дзьвярэй Палаткі Сустрэчы, каб Госпад прыняў яго ласкава,
4 і паложыць руку на галаву ахвяры, каб была прынята як перамаленьне за яго.
5 Потым заб'е цяля перад Госпадам, а сыны Аарона, сьвятары, ахвяруюць кроў і пакрапяць ёю кругом ахвярнік, які стаіць перад уваходам у Палатку Сустрэчы;
6 а пасьля здыме ён скуру з ахвяры цэлапаленьня і пасячэ ахвяру на часткі.
7 Сыны ж Аарона, сьвятары, прынясуць агонь на ахвярнік і паложаць дровы на агні.
8 Потым сыны Аарона, сьвятары, паложаць часткі разам з галавой і тлушчам на дровах, што ляжаць на агні на ахвярніку.
9 А нутро ахвяры і ногі яе вымые ён вадою, і спаліць сьвятар усё гэта на ахвярніку; гэта цэлапаленьне, ахвяра агнявая на мілы пах Госпаду.
10 Калі вось хто хоча скласьці ахвяру цэлапаленьня з дробнае жывёлы, з авец або козаў, хай возьме самца без заганы,
11 і заб'е яго перад Госпадам на паўночным баку ахвярніка, а сыны Аарона, сьвятары, пакропяць крывёй яго ахвярнік наўкола.
12 І расьсячэ яго на часткі, а сьвятар паложыць іх разам з галавой і тлушчам на дровы, што ляжаць на агні на ахвярніку,
13 а нутро і ногі вымые ён вадой; і сьвятар зложыць гэта ўсё на ахвярніку і спаліць; гэта цэлапаленьне на мілы пах Госпаду.
14 А калі хто захоча скласьці ў ахвяру Госпаду птушку на цэлапаленьне, хай ахвяруе турка або маладога галуба.
15 І сьвятар прынясе яго на ахвярнік, зломіць яму галаву і спаліць на ахвярніку, а кроў яго выцісьне на сьцяну ахвярніка;
16 і возьме валяк з пер'ем, і выкіне каля ахвярнік на ўсходнім баку, дзе попел;
17 і надломіць яго паміж крыльляў, не аддзяляючы іх, і спаліць іх сьвятар на ахвярніку, на дровах, што ляжаць на агні; гэта цэлапаленьне, ахвяра агнявая на мілы пах Госпаду.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Кніга Святарская, 1 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.