1 І прамовіў Госпад да Майсея:
2 «У першы дзень першага месяца паставіш Скінію Палаткі Сустрэчы,
3 і паставіш у ёй Каўчэг Сьведчаньня, ды накрыеш яго заслонай.
4 Унясеш таксама стол і паложыш на ім тое, што мае быць паложана, поруч прынясеш сьвечнік і паставіш на ім лямпы ягоныя.
5 Паставіш такжа залаты ахвярнік для каджэньня перад Каўчэгам Сьведчаньня і павесіш заслону ля ўваходу ў Скінію.
6 А ахвярнік цэлапаленьня (паставіш) перад уваходам звонку Палаткі Сустрэчы.
7 І паставіш умывальнік між Палаткай Сустрэчы і ахвярнікам, і нальеш ў яго вады.
8 І зробіш навакол панадворак, а пры браме павесіш заслону.
9 Потым возьмеш алей памазаньня і памажаш скінію і ўсё, што ў ёй, і асьвяціш яе і ўсе яе прыналежнасьці, і будзе яна сьвятыняй.
10 І памажаш ахвярнік цэлапаленьня з усімі яго прыналежнасьцямі, і асьвяціш яго, і будзе ён сьвятым зь сьвятых.
11 Памажаш разам умывальнік і падставу яго, і асьвяціш яе.
12 Тады прывядзеш Аарона і яго сыноў перад уваход у Палатку Сустрэчы і памыеш іх вадой.
13 Пасьля адзенеш Аарона ў яго сьвятыя шаты і памажаш яго, і пасьвяціш яго, каб паслугаваў Мне сьвятаром.
14 І прывядзеш сыноў яго, і адзенеш іх у сукні.
15 І памажаш іх, як памазаў іх бацьку, каб служылі яны Мне сьвятарамі. Праз гэтае памазаньне ператрывае сьвятарства ў іхніх пакаленьнях навечна».
16 І Майсей зрабіў усё; як яму загадаў Госпад, так і зрабіў.
17 Першага месяца другога года (па выхадзе іх з Эгіпту) у першы дзень месяца паставілі Скінію.
18 І паставіў яе Майсей, і палажыў падставу яе, і паставіў дошкі яе, жэрдкі і слупы,
19 і расьцягнуў палатку над Скініяй, і накрыў яе пакрыцьцём палаткі зьверху, як гэта загадаў Госпад Майсею.
20 Потым узяў Сьведчаньне і палажыў яго ў Каўчэг, уклаў таксама насілы ў колцы Каўчэга і палажыў зьверху накрыўку.
21 Пасьля ўнёс Каўчэг у Скінію і павесіў заслону закрываючую, як загадаў Госпад Майсею.
22 І паставіў стол у Палатцы Сустрэчы на паўночным баку Скініі перад заслонай,
23 а на ім разлажыў перад воблікам Госпада рад хлябоў, як загадаў Госпад Майсею.
24 І паставіў сьвечнік у Палатцы Сустрэчы насупраць стала на паўдзёным баку Скініі,
25 і на ім разьмясьціў лямпы перад Госпадам, як загадаў Госпад Майсею.
26 Паставіў таксама залаты ахвярнік у Палатку Сустрэчы насупраць заслоны,
27 і загадаў на ім паліць пахкія кадзілы, як загадаў Госпад Майсею.
28 І завесіў заслону ля ўваходу ў скінію.
29 А ахвярнік цэлапаленьня паставіў перад уваходам у сярэдзіну Палаткі Сустрэчы, і ахвяраваў на ім цэлапаленьне і ахвяру зь яды, як загадаў Госпад Майсею.
30 Паставіў такжа ўмывальнік між Палаткай Сустрэчы і ахвярніка, і наліў у яго вады для мыцьця.
31 І мылі ў ім рукі і ногі Майсей, Аарон і сыны яго
32 перад уваходжаньнем у Палатку Сустрэчы і падыходам да ахвярніка, як загадаў Госпад Майсею.
33 Наастатак зрабіў панадворак вакол Скініі і ахвярніка, а пры ўваходзе завесіў заслону. Такім чынам Майсей скончыў работу.
34 І тады воблака акрыла Палатку Сустрэчы, і хвала Госпада напоўніла Скінію.
35 І ня мог Майсей увайсьці ў Палатку Сустрэчы, бо супачывала на ёй воблака, і хвала Госпада напаўняла Скінію.
36 Колькі разоў воблака падымалася над скініяй, сыны Ізраэля выходзілі ў дарогу,
37 а калі воблака не падымалася, не выходзілі яны ў дарогу аж да дня, калі падымалася воблака.
38 Бо воблака Госпада ўдзень закрывала скінію, а ўночы сьвяціла, як агонь, на вачах усяго (дому) Ізраэля падчас усіх іхніх вандровак.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 40 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.