1 Не прыймай фальшывай весткі і не давай рукі ліхотніку, каб сьведчыць фальшыва.
2 Не хадзі за натоўпам на зло. Не згаджайся на судзе на рашэньне многіх, калі яно разьмінаецца з праўдаю.
3 Не шкадуй таксама беднага на судзе.
4 Калі сустрэнеш вала ворага свайго або асла блукаючага, завядзі да яго.
5 Калі ўбачыш асла ненавісьніка свайго, лежачага пад цяжарам, не абміні, але разам зь ім прыйдзі з дапамогай.
6 Не судзі пераваротна на судзе ў справе беднага.
7 Высьцерагайся хлусьні. Нявіннага і справядлівага не забівай, бо Я не апраўдаю няправасьці.
8 Не прыймай падарункаў, бо падарункі сьлепяць добра бачачых і крывяць справы справядлівых.
9 Ня крыўдзі прыхадня, бо вы ведаеце душу прыхадняў, бо і вы самі былі прыхаднямі ў зямлі Эгіпецкай.
10 Шэсьць гадоў будзеш засяваць зямлю сваю і зьбіраць яе плады.
11 У сёмы год запусьціш яе і ня будзеш зьбіраць пладоў, каб елі ўбогія твайго народу; а што яшчэ застанецца, хай жывяцца зьвяры палявыя. Тое самае зробіш з вінаграднікам тваім і аліўнікам тваім.
12 Шэсьць дзён будзеш працаваць, а ў сёмы дзень спынішся, каб адпачылі вол твой і асёл твой, ды аддыхнуў сын нявольніцы тваёй і прыхадзень.
13 Усё, што Я сказаў вам, споўніце, і імёны чужых багоў не прызывайце, і хай ня чуюцца яны ў вуснах тваіх.
14 Тры ўрачыстыя сьвяты будзеш сьвяткаваць дзеля Мяне ў кожным годзе.
15 Сьвяткуй ўрачыстасьць Праснакоў: сем дзён будзеш есьці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаны час месяца Абіб, у які выйшаў ты з Эгіпту. І не зьявішся перада Мною з пустымі рукамі.
16 І ўрачыстасьць Жніва пяршынаў працы тваёй з таго, што ты пасеяў на полі сваім. Таксама ўрачыстасьць Збораў на канцы года, калі зьбярэш усе свае плады з поля.
17 Тры разы ў год кожны твой мужчына мае явіцца перад Госпада Бога.
18 Не складай крыві ахвяры Маёй з хлебам квашаным, і хай не застаецца да раніцы тлустасьць сьвяточнай ахвяры Маёй.
19 Прынось у дом Госпада, Бога твайго, пяршыны пладоў зямлі тваёй. І ня будзеш варыць казьлянё ў малаку маткі ягонай.
20 Вось жа Я пасылаю анёла, ён папярэдзіць цябе і будзе сьцерагчы цябе ў дарозе ў месца, якое Я прыгатаваў.
21 Паважай яго і слухай голасу ягонага, не праціўся яму, таму што ён не даруе грэху вашага, бо імя Маё ў ім.
22 Калі будзеш слухаць голас яго і будзеш рабіць усё, што Я кажу, то Я буду ворагам тваіх ворагаў і буду перасьледаваць тых, што цябе перасьледуюць.
23 Папярэдзіць бо цябе анёл Мой і завядзе цябе да Амарэйца і Гетыта, Пэрэзэя і Хананейца, і Гівея, і Ебусея, каторых Я зьнішчу.
24 Ня будзеш пакланяцца багам іхнім і ня будзеш ім служыць. Ня будзеш рабіць, як яны рабілі, але зьнішчыш іх і паразьбіваеш каменьні іхнія.
25 Будзеце служыць Госпаду, Богу вашаму, каб дабраславіў Я хлябы вашыя і воды, і ўхіліў хваробу спаміж вас.
26 Ня будзе спаронаў і бясплодзьдзя ў зямлі тваёй; і Я павялічу лічбу дзён жыцьця твайго.
27 Страх Мой Я пашлю перад табою і ўстрывожу кожны народ, да каторага прыйдзеш, і зраблю, што будуць уцякаць перад табой усе ворагі твае,
28 бо Я пашлю шаршанёў, каторыя выганяць Гівея, і Хананейца, і Гэтыта перш, чым ты прыйдзеш.
29 Ня выганю іх перад табой у адзін год, каб зямля ня сталася пустыняй, ды каб не павялічыліся на некарысьць тваю дзікія зьвяры.
30 Памалу выганю іх перад табою, пакуль павялічышся і авалодаеш зямлёю.
31 Я пашыру межы твае ад Чырвонага мора аж да мора Палястынскага і ад пустыні аж па Раку, і аддам у рукі вашыя жыхароў зямлі гэтай, і выганю іх спасярод вас.
32 Не заключай запавету ані зь імі, ані з багамі іхнімі.
33 Ня будуць яны жыць у зямлі тваёй, каб ня ўводзілі вас у грэх адносна Мяне, калі будзеце служыць іхнім багам, бо будзе табе гэта на згаршэньне».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 23 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.