1 І сказаў Госпад Майсею: «Ідзі да фараона, Я бо зрабіў цьвёрдым сэрца фараона і слугаў ягоных, каб мог паказаць знакі Мае пасярод іх,
2 каб ты апавядаў дзецям сваім і ўнукам, што Я даканаў у Эгіпце, і аб знаках Маіх сярод іх; каб ведалі вы, што Я — Госпад».
3 Дык пайшлі Майсей і Аарон да фараона і сказалі яму: «Вось што кажа Госпад, Бог Гебраяў: Дакуль жа не скарышся ты Мне? Пусьці народ Мой, каб склаў Мне ахвяру.
4 Калі ж будзеш працівіцца і не захочаш пусьціць яго, вось, Я заўтра напушчу на ўсю зямлю тваю шаранчу,
5 каторая нахлыне на ўсю зямлю, так што ня будзе відаць зямлі, і пажарэ ўсё, што засталося па градзе, і зьнішчыць усе дрэвы, каторыя растуць на палях вашых.
6 І запоўніць яна ўсе дамы твае, і слугаў тваіх, і ўсіх Эгіпцянаў; і такога ня бачылі бацькі твае, ані бацькі бацькоў, якія нарадзіліся на гэтай зямлі аж да сягоньняшняга дня». І павярнуўся (Майсей), і выйшаў ад фараона.
7 І сказалі вось фараону слугі ягоныя: «Як доўга яшчэ будзем цярпець гэтае гора? Пусьці людзей, хай складуць ахвяру Госпаду, Богу свайму. Ці ня бачыш, што прападае Эгіпет?»
8 І паклікалі зноў Майсея і Аарона да фараона, а ён сказаў ім: «Ідзіце і складзіце ахвяру Госпаду, Богу вашаму. Хто ж тыя, што пойдуць?»
9 Майсей сказаў: «Пойдзем мы зь дзецьмі нашымі і старымі, з сынамі і дочкамі, з авечкамі і валамі, бо для нас гэта вялікая ўрачыстасьць Госпада».
10 Ён адказаў ім: «Хай будзе Госпад з вамі! Як жа я магу адпусьціць вас зь дзецьмі вашымі? Глядзіце, якія ліхія намеры вашыя!
11 Ня гэтак будзе, але хай ідуць толькі мужчыны; і складайце ахвяру Госпаду, бо гэтага вы самі прасілі». І зараз жа былі выкінуты яны з-прад фараона.
12 І сказаў Госпад Майсею: «Выцягні руку сваю на зямлю Эгіпецкую, каб нахлынула шаранча і насела на зямлю, і зьела ўсю зеляніну, якая засталася ад граду».
13 І выцягнуў Майсей палку над зямлёй Эгіпту, і Госпад напусьціў вецер гарачы праз ўвесь той дзень і ноч. І на сьвітаньні гарачы вецер падняў шаранчу,
14 каторая асела на ўсёй зямл Эгіпецкай, і асела яе аж да межаў Эгіпту безьліч, і такога перад гэтым не было, і ў будучыні ня будзе.
15 І пакрыла шаранча ўвесь паверх зямлі, так што зямлі не было відаць. І паела яна ўсю зеляніну зямлі і што асталося з пладоў на дрэвах, ацалелых ад граду. І не засталося нічога зялёнага на дрэвах і з травы палявой на ўсёй зямлі Эгіпецкай.
16 І загадаў фараон чым хутчэй паклікаць Майсея і Аарона, і сказаў ім: «Саграшыў я што да Госпада, Бога вашага, і адносна вас.
17 Дык прабачце мне і гэтым разам грэх мой і прасіце Госпада, Бога вашага, каб ухіліў прынамсі ад мяне гэтую сьмерць».
18 Вось выйшаў ад фараона Майсей і маліў Госпада.
19 І Госпад навёў раптоўны заходні вецер, каторы панёс шаранчу, і ўкінуў у Чырвонае мора. І ва ўсёй зямлі Эгіпецкай шаранча цалкам прапала.
20 Але Госпад закамяніў сэрца фараона, і ён не пусьціў сыноў Ізраэля.
21 Тады сказаў Госпад Майсею: «Выцягні руку да неба, і станецца цемра на зямлі Эгіпецкай такая густая, што можна будзе дакрануцца цемры».
22 І выцягнуў Майсей руку да неба, і сталася страшэнная цемра на ўсёй зямлі Эгіпецкай тры дні.
23 І брат брата свайго ня мог бачыць, ані вырушыць зь месца, на якім быў. А ўсюды, дзе жылі сыны Ізраэля, сьветла было.
24 І паклікаў зноў фараон Майсея і Аарона, і сказаў ім: «Ідзіце і складайце ахвяру Госпаду; авечкі толькі вашыя і жывёла хай застануцца, а дзеці вашыя хай ідуць разам з вамі».
25 А Майсей сказаў: «Ты таксама мусіш даць нам ахвяры і цэлапаленьні, каторыя складзём у ахвяру Госпаду, Богу нашаму.
26 Таксама жывёла нашая пойдзе з намі, і не застанецца нават капыта, бо зь іх возьмем, што неабходнае на спахвалу Госпаду, Богу нашаму. Тым болей, што ня ведаем, з чаго маем складаць ахвяру, аж пакуль ня дойдзем да таго месца».
27 Але Госпад закамяніў сэрца фараона, і не захацеў ён пусьціць іх.
28 І сказаў яму (Майсею) фараон: «Адыйдзіся ад мяне, сьцеражыся і больш не паказвайся мне, бо ў каторы дзень пакажашся, будзеш пакараны сьмерцю».
29 Адказаў яму Майсей: «Так і станецца, як ты сказаў: болей не пабачу я аблічча твайго».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 10 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.