1 І сказаў СПАДАР Масею: «Уйдзі да Фараона, бо Я ацяжарыў сэрца ягонае і сэрца слугаў ягоных, каб рабіць знакі мае гэтыя сярод яго,
2 І каб ты паведаў у вушы сына свайго і сыну сына свайго праз тое, што Я зрабіў у Ягіпце, і праз знакі Мае, каторыя Я ўчыніў ім, і будзеце ведаць, што Я СПАДАР».
3 І ўвыйшлі Масей а Аарон да Фараона, і сказалі яму: «Гэтак кажа СПАДАР, Бог Гэбрэяў: "Пакуль ты будзеш адмаўляцца скарыцца перад Імною? Выпусьці люд Мой, і будуць яны служыць Імне.
4 А калі адмовішся пусьціць люд Мой, то вось, Я навяду заўтра шаранчу ў граніцах тваіх.
5 Яна ўкрые від зямлі, і нельга будзе бачыць зямлі, і паесьць астачу ацалелага, засталага вам ад граду; і аб’есьць кажнае дзерва, што расьцець у вас на полю;
6 І напоўне дамы твае, і дамы ўсіх слугаў тваіх, і дамы ўсіх Ягіпцян, чаго ня бачылі бацькі твае ані бацькі бацькоў тваіх з дня, як былі на зямлі аж дагэтуль"». І адвярнуўся, і вышаў ад Фараона.
7 І сказалі слугі Фараонавы яму: «Пакуль будзе гэта нам сілом? Выпусьці гэтых людзёў, і няхай яну служаць СПАДАРУ, Богу свайму; няго ж ты яшчэ ня ведаеш, што згублены Ягіпет?»
8 І зьвярнулі Масея а Аарона да Фараона, і ён сказаў ім: «Ідзіце, служыце СПАДАРУ, Богу свайму; хто ж а хто пойдуць?»
9 І сказаў Масей: «Пойдзем із маладымі нашымі і із старымі нашымі, із сынамі нашымі і дачкамі нашымі, і з драбным і буйным статкам пойдзем, бо сьвята ў нас СПАДАРУ».
10 І сказаў ім: «Няхай так будзе СПАДАР із вамі, як я пашлю вас і дзецяняткі вашы, але глядзіце, бо ліха перад вамі.
11 Не, ня так, ідзіце ж мужчыны і служыце СПАДАРУ, бо вы гэтага жадалі». І выгналі іх ад віду Фараонавага.
12 І сказаў СПАДАР Масею: «Выцягні руку сваю на зямлю Ягіпецкую дзеля шаранчы, і ўзыйдзе на зямлю Ягіпецкую, і паесьць усю траву земную, усе, што пакінуў град».
13 І выцягнуў Масей посах свой на зямлю Ягіпецкую; і СПАДАР навёў на зямлю ўсходні вецер увесь тый дзень і ўсю ноч. Настала раніца, і ўсходні вецер нанёс шаранчу.
14 І ўзышла шаранча на ўсю зямлю Ягіпецкую, і асела ў вусіх граніцах Ягіпецкіх вельмі цяжка; уперад ня было так шаранчы, як гэта, такое й просьле яе ня будзе так.
15 І яна ўкрыла від усяе зямлі, і зямля пацямнела, і паела ўсю траву земную і ўсі плады дзерва, каторыя засталіся ад граду; і не засталося ніякага зяленіва на дзерве ані на траве палявой у вусёй зямлі Ягіпецкай.
16 І пабарзьдзіў Фараон гукнуць Масея а Аарона і сказаў: «Ізграшыў я перад СПАДАРОМ, Богам вашым, і перад вамі.
17 І цяпер даруйце, калі ласка, грэх мой адно гэты раз, і маліце СПАДАРА, Бога вашага, каб зьняў зь мяне толькі гэтую сьмерць».
18 І вышаў ад Фараона, і маліў СПАДАРА.
19 І павярнуў СПАДАР морскі вельмі вялікі вецер, і ён панёс шаранчу і ўкінуў яе ў Чырвонае мора; не засталося ні воднае шаранчы памеж усіх граніцаў ягіпецкіх.
20 Але закаляніў СПАДАР сэрца Фараонава, і ён ня выпусьціў сыноў Ізраелявых.
21 І сказаў СПАДАР Масею: «Выцягні руку сваю к небу, і будзе цемра на зямлі Ягіпецкай, і ашчупаецца цемра».
22 І выцягнуў руку сваю к небу, і была густая цемра па ўсёй зямлі Ягіпецкай тры дні.
23 Ня бачылі чалавек брата свайго, і ніхто не ўставаў з куркішкаў тры дні; а ў вусіх сыноў Ізраелявых было сьветла ў гасподах іхных.
24 І гукнуў Фараон Масея, і сказаў: «Ідзіце, служыце СПАДАРУ, адно драбны й буйны статак ваш няхай задзяржыцца, а таксама дзецяняткі вашыя няхай ідуць із вамі».
25 Але Масей сказаў: «Таксама ты дасі ў руку нашыя аброкі а ўсепаленьне, і зробім гэта СПАДАРУ Богу нашаму.
26 І таксама статак нашы пойдзе з намі, і не застанецца ані капыта; бо зь яго мы возьмем да служэньня СПАДАРУ, Богу нашаму; але мы ня ведаем, чым служыць будзем СПАДАРУ, пакуль ня прыйдзем туды».
27 І закаляніў СПАДАР сэрца Фараонава, і ён не захацеў адпусьціць іх.
28 І сказаў яму Фараон: «Пайдзі ад мяне, сьцеражыся, ня важся бачыць від мой; бо ў тый дзень, як ты абачыш від мой, памрэш».
29 І сказаў Масей: «Добра ты сказаў, я ня буду болей бачыць віду твайго».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 10 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.