1 Тады запяяў Масей і сынове Ізраелявы песьню гэтую СПАДАРУ, і гукалі, кажучы: «Запяю СПАДАРУ, бо Ён высака ўзьвялічыўся; каня а коньніка ягонага ўкінуў у мора.
2 Сіла мая й песьня мая ЯГ, і Ён стаў імне спасеньням. Гэта Бог мой, і ўслаўлю Яго. Бог айца майго, і ўзвышу яго.
3 СПАДАР муж вайны, СПАДАР імя Ягонае.
4 Цялежкі Фараонавы й войска ягонае ўкінуў Ён у мора, і выборныя гатманы ягоныя патанулі ў Чырвоным Мору.
5 Глыбіні па крылі іх; яны пайшлі ў глыбіні, як камень.
6 Правіца Твая, СПАДАРУ, уславілася сілаю; правіца Твая, СПАДАРУ, разьмяжджуліла непрыяцеля,
7 І ў вяліччу майстату Свайго Ты паваліў паўсталых супроці Цябе; Ты паслаў гнеў Свой, і ён паеў іх, як салому.
8 І ад дзьмуху ноздраў Тваіх згрудзіліся воды, як валы, станаўко сталі цякучыя воды, сьселіся глыбіні ў сэрцу мора.
9 Сказаў непрыяцель: "Пажануся, дажану, падзялю здабытак; насыціцца імі душа мая, выму меч свой, выгубе іх рука мая".
10 Ты дзьмухнуў духам Сваім, і пакрыла іх мора: яны занурыліся, як волава, у магучых водах.
11 Хто, як Ты, СПАДАРУ, меж багоў? Хто, як ты, вялічэзны ў сьвятасьці, страшны ў хвалах, чынячы чудосы?
12 Ты выцягнуў правіцу Сваю — глынула іх зямля.
13 Ты вёў у міласэрдзю Сваім гэты люд, каторы Ты вывальніў, павёў сілаю Сваёю да сьвятое сялібы Свае.
14 Пачулі люды, і калоцяцца; жах ахапіў жыхараў Пілісцкіх.
15 Тады спалохаліся князі Едомавы, дужасілаў Моаўскіх узялі дрыжыкі, растаялі ўсі жыхары Канаанскія.
16 Нападзець на іх страх а ляк; ад вялічча пляча Твайго замоўкнуць яны, як камень, пакуль праходзе народ Твой, СПАДАРУ, пакуль праходзе гэты народ, каторы Ты прыдбаў.
17 Увядзі яго й пасадзі яго на гары спадку Свайго, месца на гасподу Сабе Ты ўчыніў, СПАДАРУ, Сьвятыню, Спадару, заклалі рукі Твае.
18 СПАДАР будзе караляваць на векі а на вечнасьць.
19 Бо ўвыйшоў конь Фараонаў зь цялежкамі ягонымі і з коньнікамі ягонымі ў мора, і абярнуў СПАДАР на іх воды морскія, а сынове Ізраелявы прайшлі сушаю сярод мора».
20 І ўзяла Мірыям, прарока, сястра Ааронава, у руку сваю бубён, і вышлі за ёю ўсі жанкі з бубнамі а скокамі.
21 І сказала ім Мірыям: «Пейце СПАДАРУ, бо высака ўзьвялічыўся Ён; каня а коньніка ягонага ўкінуў у мора».
22 І павёў Масей Ізраеля ў дарогу ад Чырвонага мора, і яны ўвыйшлі ў пустыню Сур; і йшлі яны тры дні па пустыні, і не знайшлі вады.
23 І прышлі да Мары, і не маглі піць вады ў Мары, бо яна была гаркая; затым назвалі яе Мара.
24 І наракаў люд на Масея, кажучы: «Што нам піць?»
25 І гукаў да СПАДАРА, і паказаў яму СПАДАР дзерва, і ён кінуў яго ў ваду, і стала салодкая вада. Там даў яму права а суд, і там яго прабаваў.
26 І сказаў: «Калі ты будзеш уважліва слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго, і што простае ў ваччу Ягоным чыніць будзеш, і нахінеш вушы да расказаньняў Ягоных, і дзяржаць усі ўставы Ягоныя, дык ні воднае з болькаў, каторыя навёў Я на Ягіпцян, не навяду на цябе; бо Я СПАДАР, Каторы ўздараўляе цябе».
27 І прышлі яны да Елім; там было двананцаць жаролаў вады і семдзясят пальмаў; і разьлягліся там табарам ля водаў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 15 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.