1 І гэта суды, каторыя ты пастановіш перад імі:
2 "Калі купіш слугу Гэбрэя, шэсьць год хай ён робе, а сёмага хай выйдзе на волю дарма.
3 Калі адзін ён прышоў, няхай адзін і выйдзе. А калі ён жанаты, хай выйдзе зь ім і жонка ягоная.
4 Калі гаспадар ягоны даў яму жонку, і яна нарадзіла яму сыноў альбо дачкі, то жонка а дзеці ейныя няхай будуць гаспадару ейнаму, а ён выйдзе адзін.
5 Але калі слуга станаўко скажа: ’Люблю гаспадара свайго, жонку сваю а дзеці свае; не пайду на волю’,
6 Дык дабліжа гаспадар яго да багоў (судзьдзяў), і дабліжа яго да дзьвярэй або да вушака, і праколе яму гаспадар ягоны вуха ягонае шылам, і ён застанецца слугою ягоным на векі.
7 І калі хто прадасьць дачку сваю за служэбку, то хай ня выходзе, як выходзяць слугі.
8 Калі ліхая яна ў ваччу гаспадара свайго, каторы не заручыўся зь ёю, то няхай дазволе выкупіць яе; а чужому народу ня мае ўлады яе прадаць, бо зрадзіў яе.
9 І калі сыну свайму ён заруча яе, то подле ўставы дачок учыне зь ёю.
10 Калі ж другую возьме за яго, то ейнае ежы, адзежы й права жончынага хай ён ня менша.
11 А калі ён гэтых трох рэчаў ня ўчыне ёй, то няхай яна адыйдзе дарма, бяз выкупу.
12 Хто вытне чалавека, і тый памрэць, няхай сьмерцю памрэць.
13 Але калі хто ня цікуе, але Бог дапусьціў у рукі ягоныя, то я прызначу ў цябе месца, куды ўцяцкаць.
14 І калі хто наўмысьля плянуе забіць хітрынёю прыяцеля свайго, то й ад аброчніка Майго бяры яго забіць.
15 І хто вытне айца свайго альбо маці сваю, сьмерцю хай памрэць.
16 І хто ўкрадзець чалавека і прадасьць яго, альбо знойдзецца ён у руках у яго, тый сьмерцю памрэць.
17 Клінучы айца свайго і маці сваю, сьмерцю хай памрэць.
18 І калі людзі вадзяцца, і адзін чалавек вытне другога каменям альбо кулаком, і тый не памрэць але зьляжа ў пасьцелю;
19 То, калі ён устане і будзе выходзіць вонкі з посахам, дык будзе нявінен, хто выцяў; толькі хай дасьць за седню дарма і лячэньням хай вылеча яго.
20 А калі хто вытне слугу свайго альбо служэбку сваю кіям, і яны памруць пад рукою яго, то канечне помсьціцца яму.
21 Але калі яны дзень або два пражывуць, то ён ня мае быць помшчаны, бо гэта ягонае срэбра.
22 Як б’юцца людзі, і піхнуць цяжарную жонку, і яна ськіне, але ня будзе шкоды, будзе канечне караны, як накладзець на яго муж тае жонкі; і мае заплаціць пры судзьдзях.
23 А калі будзе шкода, то дай душу за душу,
24 Вока за вока, зуб за зуб, руку за руку, нагу за нагу,
25 Апёк за апёк, рану за рану, сіняк за сіняк.
26 І калі хто вытне ў вока слугу свайго альбо ў вока служэбку сваю, і абязьвеча, то няхай адпусьце іх на волю за вока.
27 А калі выб’е зуб слузе свайму або зуб служэбцы сваёй, няхай адпусьце іх на волю за зуб.
28 І калі вол забадзець мужчыну альбо жонку, і памрэць, то вала канечне ўкаменаваць і мяса ягонага ня есьці; а гаспадар вала ня вінен.
29 А калі вол бадлівы быў і ўчорах і заўчара, і гаспадара яго папярэдзілі, і ён не сьцярог яго, а ён забіў мужчыну альбо жонку, то вала ўкаменаваць і гаспадар яго хай памрэць.
30 Калі выкуп прызначаць яму, няхай дасьць выкуп за душу сваю, які прызначаны яму.
31 Або сына забадзець, або дачку забадзець, подле гэтага права паступаць ізь ім.
32 Калі слугу альбо служэбку забадзець вол, то трыццаць сыкляў срэбла даць гаспадару іхнаму, а вала ўкаменаваць.
33 І калі хто адкрые яму, альбо калі выкапае яму і не накрые яе, і ўваліцца ў яе вол або асёл,
34 То гаспадар ямы мае заплаціць, аддаць срэбла гаспадару ягонаму, а забіты будзе ягоны.
35 І калі забадзець вол людзкі вала прыяцеля ягонага, і здохне, няхай прададуць жывога вала і падзеляць папалам срэбла яго; і таксама й здохлага няхай падзеляць папалам.
36 А калі ведама было, што вол бадлівы з учорах а заўчора, але гаспадар ягоны не сьцярог яго, то мае ён заплаціць вала за вала, а забіты будзе ягоны.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Другая кніга Масеява: Выхад, 21 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.