1 І казаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «Пасьвяці імне кажнага першака, што рашчыняе ўсякія дзетніцы меж сыноў Ізраелявых, у чалавеку і ў статку: Імне яны».
3 І сказаў Масей люду: «Памятуй гэты дзень, каторага вышлі зь Ягіпту, з дамовы нявольнікаў, бо рукою моцнаю вывеў вас СПАДАР адгэтуль, і ня ежча кіслага.
4 Сядні выходзіце вы ў месяцу Авіве.
5 І будзе, як увядзець СПАДАР у зямлю Канааняніна а Гэціча а Аморэя а Гэвея а Евусэя, праз каторую прысяг айцом тваім, што дасьць табе зямлю, што цячэць малаком а мёдам; дык служы гэтую службу ў гэтым месяцу.
6 Сем дзён еж прэсны хлеб, і сёмага дня — сьвята СПАДАРУ.
7 Прэсны хлеб маеце есьці гэтыя сем дзён; і ня мае быць бачана ў цябе кіслага хлеба, і ня мае быць бачана ў цябе кісьлі ў вусіх граніцах тваіх.
8 І паведаеш у гэты дзень сыну свайму, кажучы: "Гэта затым, што ўчыніў СПАДАР імне, як я выходзіў зь Ягіпту".
9 І будзе табе гэта знаком на руццэ тваёй і памяткаю меж аччу твайго, каб закон СПАДАРОЎ быў у вуснах тваіх; бо рукою моцнаю вывеў цябе СПАДАР ізь Ягіпту.
10 І будзеш дзяржаць уставу гэту ў прызначаным часе дзень пры дню.
11 І будзе, што як увядзець цябе СПАДАР у зямлю Канаанскую, як Ён прысягаў табе й айцом тваім, і дасьць яе табе:
12 Дык адлучай СПАДАРУ ўсе, што рашчыняе дзетніцу, і кажнае малое, рашчыняючае ў жывёлы, якое ў цябе будзе, з усіх самцоў, СПАДАРУ.
13 А кажнага з аслоў, што рашчыняе, выкупіш баранчыкам; а калі ня выкупіш, зламі карк ягоны; і кажнага першака людзкога із сыноў сваіх выкупляй.
14 І будзе, што як папытаецца ў цябе сын твой заўтра, кажучы: "Што гэта?" то скажы яму: "Рукою моцнаю вывеў нас СПАДАР ізь Ягіпту, з дамовы нявольнікаў.
15 І было, як закалянеў Фараон, каб не адпусьціць нас, дык забіў СПАДАР кажнага першака ў зямлі Ягіпецкай, ад першака людзкога аж да першака із жывёлы: з гэтае прычыны я абракаю СПАДАРУ кажнага рашчыняючага дзетніцу з усіх самцоў, а кажнага першака із сыноў сваіх выкупляю".
16 І няхай будзе знак на руццэ тваёй і павязка між аччу тваіх, бо рукою моцнаю вывеў нас СПАДАР ізь Ягіпту».
17 І як адпусьціў Фараон люд, то не павёў іх па дарозе зямлі Пілісцкае, бо яна блізкая; бо сказаў Бог: «Каб ня каяўся люд, абачыўшы вайну, і не зьвярнуўся да Ягіпту».
18 І абвёў Бог люд дарогаю пустыннай да Чырвонага мора, І вышлі збройныя сынове Ізраелявы ізь зямлі Ягіпецкае.
19 І ўзяў Масей із сабою косьці Язэпавы, бо прысягаю запрысяг Язэп сыноў Ізраелявых, кажучы: «Напэўна даведаецца да вас Бог, і вы із сабою ўзьнясіце косьці мае адгэтуль».
20 І падарожжавалі із Сукофа, і разьлягліся табарам у Ефаме, на канцу пустыні.
21 І СПАДАР ішоў перад імі ўдзень у стаўпе болачным, каб весьці іх па дарозе, а ночы ў стаўпе агняным, каб сьвяціць, каб ісьці ім удзень і ночы.
22 Не адымаў стаўпа болачнага ўдзень і стаўпа агнявога ночы ад віду люду.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 13 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.