1 І абачыў люд, што Масей позьніцца зыйсьці з гары, і зьберся люд супроці Аарона, і сказалі яму: «Устань і зрабі нам багі, каторыя йшлі б перад намі, бо гэты Масей, гэты чалавек, каторы ўзьвёў нас ізь зямлі Ягіпецкае, ня ведаем, што сталася яму».
2 І сказаў ім Аарон: «Выламіце залатыя завушніцы, каторыя ў вушох вашых жонак, вашых сыноў і вашых дачок, і прынясіце іх да мяне».
3 І выламіў увесь люд залатыя завушніцы, што ў вушох іхных, і прынесьлі да Аарона.
4 Ён узяў з рук іхных, і ўхармаваў яго ґравэрнай снадзьдзю, і зрабіў зь яго вылітае цялё-бычка. І сказалі яны: «Гэта багове твае, Ізраелю, каторыя вывялі цябе ізь зямлі Ягіпецкае».
5 І абачыў Аарон, і збудаваў перад ім аброчнік, і агаласіў Аарон, і сказаў: «Сьвята СПАДАРУ заўтра».
6 І ўсталі яны назаўтрае рана, і абраклі ўсепаленьне, і дабліжылі аброкі супакойныя; і сеў люд есьці а піць, і ўстаў гуляць.
7 І гукаў СПАДАР Масею: «Ідзі, зыйдзі, бо папсаваўся люд твой, каторы ты ўзьвёў ізь зямлі Ягіпецкае.
8 Борзда адхінуліся яны ад дарогі, каторую Я расказаў ім: зрабілі сабе выліванага бычка, і пакланіліся яму, і абраклі яму, і сказалі: "Во багове твае, Ізраелю, каторыя ўзьвялі цябе ізь зямлі Ягіпецкае"».
9 І сказаў СПАДАР Масею: «Я бачыў люд гэты, і вось, люд ён — калянага завыйку.
10 І цяпер пакінь Мяне, і ўзгарыцца гнеў Мой на іх, і выгублю іх, і ўчыню цябе ў народ вялікі».
11 І маліў Масей від СПАДАРОЎ, Бога свайго, і сказаў: «Чаму, СПАДАРУ, узгараецца гнеў Твой на люд Твой, каторы ты ўзьвёў ізь зямлі Ягіпецкае сілаю вялікай і рукого моцнай?
12 Нашто маюць сказаць Ягіпцяне, кажучы: "На ліха вывеў іх, каб забіць іх у горах і выгубіць іх ізь віду зямлі". Адвярніся ад стродкага абурэння Свайго і пажалей ліха люду Свайму.
13 Успомні Абрагама, Ісака а Ізраеля, слугаў Сваіх, каторым прысягаў Ты Сабою, і гукаў ім: "Памнажаючы памнажу насеньне вашае, як гвезды нябёсныя, і ўсю зямлю гэтую, праз каторую Я сказаў, дам насенню вашаму, і будуць дзяржаць вечна"».
14 І жалеў СПАДАР ліха, каторае Ён казаў учыніць люду Свайму.
15 І абярнуўся й зышоў Масей з гары; і дзьве табліцы сьветчаньня ў руццэ ў яго, табліцы, на каторых напісана было з абодвых бакоў: на адным і на другім баку напісана было на іх.
16 І табліцы работа Божая яны, і пісьмо — пісьмо Божае яно, выґравіраванае на табліцах.
17 І пачуў Ігошуа гом люду гукаючага, і сказаў Масею: «Ваенны крык у табару».
18 І сказаў: «Гэта ня голас крыку сілы ані голас крыку слабасьці, а голас пяцьця чую».
19 І было, што як ён дабліжыўся да табару й абачыў цялё а скокі, і ўзгарэўся гнеў Масеяў, і кінуў з рук сваіх табліцы, і разьбіў іх пад гарою.
20 І ўзяў цялё, каторае яны зрабілі, і спаліў яго ў вагню, і сьцер на попел, і рассыпаў на вадзе, і даў яго піць сыном Ізраелявым.
21 І сказаў Масей Аарону: «Што зрабіў табе люд гэты, што ты ўвёў яго ў грэх вялікі?»
22 І сказаў Аарон: «Няхай не ўзгараецца гнеў спадара майго; ты знаеш люд гэты, што ён у ліху.
23 І яны сказалі імне: "Зрабі нам багі, каторыя йшлі б перад намі, бо Масей, гэты чалавек, каторы ўзьвёў нас ізь зямлі Ягіпецкае, ня ведаем, што сталася зь ім".
24 І я сказаў ім: "У каго ё золата, зламіце". І аддалі імне, я кінуў яго ў вагонь, і вышла гэта цялё».
25 І абачыў Масей люд, што ён зьдзічэлы, бо Аарон прывёў яго да зьдзічэньня, на паганбеньне перад варагамі ягонымі.
26 І стаў Масей у браме табару, і сказаў: «Хто СПАДАРОЎ — да мяне!» І зьберліся да яго ўсі сынове Левавы.
27 І ён сказаў ім: «Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: "Прыперажыце кажны меч свой да сьцягна свайго, перайдзіце й зьвярніцеся ад брамы да брамы па табару й назад, і забівайце кажны брата свайго, кажны прыяцеля свайго, кажны бліжняга свайго"».
28 І зрабілі сынове Левавы подле слова Масеявага: і пала зь люду таго дня каля трох тысячаў чалавекаў.
29 І сказаў Масей: «Напоўніце (пасьвяціце) рукі свае сядні СПАДАРУ, бо кажны будзе супроці сына свайго, і брата, і каб ісслаў Ён вам сядні дабраславенства».
30 І было назаўтрае: і сказаў Масей люду: «Вы зрабілі вялікі грэх, і цяпер я ўзыйду да СПАДАРА, ці не адзяржу ласкіўчыненьня за грахі вашы».
31 І зьвярнуўся Масей да СПАДАРА, і сказаў: «О, ізграшыў люд гэты грэхам вялікім, і зрабілі сабе залатыя багі.
32 І цяпер, калі можна, даруй ім грэх іхны. А калі не, то вытры мяне, калі ласка, з кнігі Свае, у каторую Ты ўпісаў».
33 І СПАДАР сказаў Масею: «Таго, хто ізграшыў перад Імною, вытру з кнігі Свае.
34 І цяпер ідзі, вядзі люд гэты, куды сказаў табе. Вось, Ангіл Мой пойдзе перад табою, і ў дзень даведаньня Майго Я даведаюся да іх за грэх іхны».
35 І зразіў СПАДАР люд за тое, што зрабілі цялё, каторае зрабіў Аарон.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 32 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.