1 І гукаў СПАДАР Масею: «Пайдзі, узыйдзі адгэтуль ты а люд, каторы ты ўзьвёў ізь зямлі Ягіпецкае, да зямлі, праз каторую Я прысягаў Абрагаму, Ісаку а Якаву, кажучы: "Насеньню твайму дам яе".
2 І пашлю перад табою Ангіла, і пражану Канааняніна, Аморэя, Гэціча, Ферэзэя, Гэвея, а Евусэя.
3 І ўвядзець ён вас да зямлі, ідзе цячэць малако а мёд, бо Сам ня ўзыйду сярод цябе, бо люд калянага завыйку ты, каб не загубіць Імне вас у дарозе».
4 І пачуў люд ліхое слова гэтае, і загаласіў, і не ўзлажыў ніхто прыбораў сваіх на сябе.
5 І сказаў СПАДАР Масею: «Скажы сыном Ізраелявым: "Вы люд калянага завыйку; за адну часіну, калі Я ўзыйду сярод цябе, і выгублю цябе. А цяпер здыміце ізь сябе прыборы свае, Я буду ведаць, што Імне рабіць із табою"».
6 І сыны Ізраелявы зьдзерлі ізь сябе прыборы свае ля гары Горыва.
7 І Масей узяў будан, і разапнуў яго вонках табару, воддаль ад табару, і назваў яго буданом збору; і было, што кажны, шукаючы СПАДАРА, выходзіў да будану збору, каторы быў вонках табару.
8 І было, што як Масей выходзіў да будану, уставаў увесь люд, і станавіўся кажны ля ўходу ў свой будан, і глядзеў за Масеям, аж пакуль ён ня ўходзіў у будан.
9 І было, як Масей уходзіў у будан, спушчаўся стоўп болачны і станавіўся ля ўходу ў будан, і гутарыў із Масеям.
10 І абачыў увесь люд стоўп болачны, што стаяў ля ўходу ў будан; і ўставаў увесь люд, кланяўся кажны ля ўходу будану свайго.
11 І гутарыў СПАДАР із Масеям відам у від, бы гутарыў хто з прыяцелям сваім; і ён зварачаўся да табару; а слугачы ягоны Ігошуа Нунянок, маладзён, не адхінаўся з нутра будану.
12 І сказаў Масей СПАДАРУ: «Гля, Ты кажаш Імне: "Узьвядзі люд гэты"; а Ты не азнайміў імне, каго пашлеш з імною, і Ты сказаў: "Я знаю цябе наймя, і таксама ты прыдбаў ласку ў ваччу Маім".
13 І цяпер, калі я прыдбаў ласку ў ваччу Тваім, то малю: азнаймі імне дарогу Сваю, і я пазнаю Цябе, каб прыдбаць ласку ў ваччу Тваім; і паглядзі, бо гэты народ люд Твой».
14 СПАДАР сказаў: «Від Мой пойдзе перад табою, і супакою цябе».
15 І сказаў Яму: «Калі ня пойдзе від Твой, то й не ўзьвядзі нас адгэтуль;
16 Бо з чаго я пазнаю, што я прыдбаў ласку ў ваччу Тваім, я а люд Твой? Ці ня з тога, як Ты пойдзеш із намі? Тады я а люд Твой будзем адрозьнены ад кажнага люду, каторы ё на відзе зямлі».
17 І сказаў СПАДАР Масею: «І гэта слова, каторае ты казаў, Я зраблю, бо ты знайшоў ласку ў ваччу Маім, і Я знаю цябе наймя».
18 І сказаў: «Пакажы імне, калі ласка, славу Сваю».
19 І сказаў: «Я правяду перад відам тваім усю дабрыню Сваю, і агалашу ў імя СПАДАРОВА перад табою; і над кім зьмілавацца — зьмілуюся, каго пажалець — пажалею».
20 І сказаў: «Ня можаш абачыць віду Майго, бо ня можа абачыць Мяне чалавек і застацца жывы».
21 І сказаў СПАДАР: «Во месца ў мяне: і станаўко стань на гэтай скале.
22 І будзе, што, як пойдзе слава Мая, то Я пастанаўлю цябе ў ськепіне скалы, і пакрыю цябе даланёю Сваёю, пакуль не прайду.
23 І як здыйму даланю Сваю, ты абачыш Мяне адзаду, а Від Мой ня будзе відаць».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 33 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.