1 І адказаў Масей, і сказаў: «А калі яны не павераць імне і не паслухаюць голасу майго, бо скажуць: "Не зьявіўся табе СПАДАР"».
2 І сказаў яму СПАДАР: «Што гэта ў руццэ ў цябе?» Ён адказаў: «Посах».
3 І сказаў: «Кінь яго на зямлю». І ён кінуў яго на зямлю, і стаў гадам; і ўцякаў Масей ад яго.
4 І сказаў СПАДАР Масею: «Выцягні руку і схапі моцна яго за хвост!» — Ён выцягнуў руку сваю і моцна ўхапіў яго, і ён стаў посахам у далані ягонай,
5 — «Каб паверылі, што зьявіўся табе СПАДАР, Бог айцоў іхных, Бог Абрагама, Бог Ісака а Бог Якава».
6 І сказаў СПАДАР яму яшчэ: «Улажы руку сваю сабе ў заўлоньне». І ён улажыў руку сваю сабе ў заўлоньне, і выняў, і вось, рука ягоная пракажаная, як сьнег.
7 І сказаў: «Зьвярні руку сваю сабе ў заўлоньне». І ён зьвярнуў руку сваю сабе ў заўлоньне. І выняў яе із заўлоньня свайго, і вось, яна ізноў стала, як цела ягонае.
8 «І будзе, што калі яны не павераць табе і не паслухаюць голасу першага знаку, дык павераць голасу знаку апошняга.
9 І будзе, што калі не павераць таксама двум гэтым знаком і не паслухаюць голасу твайго, то вазьмі з ракі вады і вылі на сушу, і будзе, што стане крывёй на сушы вада, каторую ты возьмеш із ракі».
10 І сказаў Масей СПАДАРУ: «О Спадару, чалавек я нявымоўны ад учорах і заўчора, таксама адгэнуль, як Ты гукаў да слугі Свайго, бо я цяжкіх вуснаў і цяжкое мовы».
11 І сказаў СПАДАР яму: «Хто ўчыніў вусны чалавеку? хто робе немым або глухім, або відучым, або нявісным? ці ня Я СІІАДАР?
12 І цяпер пайдзі; і Я буду з вуснамі тваімі, і наўчу цябе, што табе гукаць».
13 І сказаў: «О Спадару! пашлі, прашу, таго, каго паслаці маеш».
14 І ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Масея, і Ён сказаў: «Ціж ня ёсьць Аарон, брат твой, Левіт? Я ведаю, што добра гукае ён, і таксама вось, ён выйдзе наўпярэймы табе, і, абачыўшы цябе, узрадуецца ў сэрцу сваім;
15 І ты будзеш яму гукаць і ўкладаць словы ў вусны ягоныя; і Я буду з вуснамі тваімі і з вуснамі ягонымі, і буду вучыць вас, што вам рабіць.
16 І будзе гукаць ён замест цябе да народу. І ён будзе табе за вусны, а ты будзеш яму замест Бога.
17 І посах гэты возьмеш у руку сваю, каторым зробіш гэныя знакі».
18 І пайшоў Масей, і зьвярнуўся да Ефора, сьця свайго, і сказаў яму: «Пайду ж я і зьвярнуся да братоў сваіх, каторыя ў Ягіпце, і пагляджу, ці жывы яны яшчэ?» І сказаў Ефор Масею: «Ідзі ў супакою».
19 І сказаў СПАДАР Масею ў Мідзе: «Пайдзі, зьвярніся да Ягіпту, бо памерлі ўсі людзі, каторыя шукалі душы твае».
20 І ўзяў Масей жонку сваю і сыноў сваіх, і пасадзіў іх на асла, і зварачаўся да зямлі Ягіпецкае. І ўзяў посах Божы ў руку сваю.
21 І сказаў СПАДАР Масею: «Як пойдзеш, каб зьвярнуцца да Ягіпту, вось, усі чудосы, каторыя Я палажыў у руку тваю, зрабі іх перад Фараонам. А Я закаляню сэрца ягонае, і ён не адпусьце люду.
22 І скажы Фараону: "Гэтак кажа СПАДАР: ’сын Мой, пяршак Мой — Ізраель.
23 Я кажу табе: адпусьці сына Майго, каб ён служыў Імне; а калі адмовішся адпусьціць яго, дык вось, Я заб’ю сына твайго, першака твайго’"».
24 І было ў дарозе: у начулішчу пераняў яго СПАДАР і шукаў забіць яго.
25 І Цыпора ўзяла крэмень, і абрэзала канцавую скурку плоці сына свайго, і дакранулася да ног ягоных, і сказала: «Пэўне ты малады крыві імне».
26 І адступіў ад яго. Тады яна сказала: «Малады крыві — з абразаньня».
27 І сказаў СПАДАР Аарону: «Ідзі наўпярэймы Масею на пустыню». І ён пайшоў, і стрэўся зь ім ля гары Божае, і пацалаваў яго.
28 І пераказаў Масей Аарону ўсі словы СПАДАРОВЫ, Каторы яго паслаў, і ўсі знакі, каторыя Ён расказаў яму.
29 І пайшоў Масей із Ааронам, і зьберлі яны ўсіх старцоў сыноў Ізраелявых;
30 і пераказаў Аарон усі словы, каторыя казаў СПАДАР Масею, і зрабіў знакі перад ачмі люду.
31 І паверыў народ. І яны пачулі, што СПАДАР даведаўся да сыноў Ізраелявых і што Ён абачыў гароту іхную, і сьхінуліся і пакланіліся.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 4 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.