1 І дабліж да сябе Аарона, брата свайго, і сыноў ягоных ізь ім, з памеж сыноў Ізраелявых, каб ён Імне сьвятарстваваў, Аарона а Надава, Авігу, Елеазара а Іфамара, сыноў Ааронавых.
2 І зрабі сьвятыя адзецьці Аарону, брату свайму, дзеля славы а харашыні.
3 І кажы ўсім разумным сэрцам, каторых Я напоўніў духам мудрасьці, каб яны зрабілі Аарону адзецьці да пасьвячэньня, каб сьвятарстваваў Імне.
4 І во адзецьці, каторыя маюць яны зрабіць: нагруднік, наплечнік, верхняя рыза, хітон сьцягаваны, мітра а пояс. І зробяць сьвятыя адзецьці Аарону, брату твайму, і сыном ягоным, каб сьвятарстваваць Імне.
5 Хай яны возьмуць золата, васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны, і цянюсенькага палатна.
6 І зробяць наплечнік із золата, з васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны, і з тканага цянюсенькага палатна ўмелае работы.
7 Дзьве прырамкі злучальныя будуць у яго ў двух канцох яго, і злучаны.
8 І шнюрок наплечніка, каторы зьверху яго, мае быць аднолькавае зь ім работы, із золата, васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны, і з тканага цянюсенькага палатна.
9 І вазьмі два камяні оніксы, і выґравіруй на іх імёны сыноў Ізраелявых.
10 Шэсьць ізь імёнаў іхных на адным каменю, і шэсьць імёнаў засталых на другім каменю, подле нараджэньня іх.
11 Работы майстры, каторы ґравіруе на каменю, і каторы ґравіруе пячаці, выґравіруй на двух камянёх імёны сыноў Ізраелявых; асаджанымі ў золата зробіш іх.
12 І палажы два камяні гэтыя на прырамкі наплечніка; камяні памяткавыя сыном Ізраелявым; і будзе насіць Аарон імёны іхныя перад СПАДАРОМ на абодвых плячох сваіх на памятку.
13 І зрабі асады залатыя;
14 І два ланцужкі із шчырага золота; як шнюркі зрабі іх, вітае работы, і прымацуй вітыя ланцужкі да асадаў.
15 І зрабі нагруднік судны работаю майстры, работаю падобнай да наплечніка зробіш яго; із золата, з васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны а з тканага цянюсенькага палатна зрабі яго.
16 Чатыракутні мае быць ён, падвойны, пядзя ўдаўжкі і пядзя ўшыркі.
17 І ўстаў у яго асаджаныя каменчыкі, чатыры рады каменчыкаў. Рубін, топаз, а шмараґд — гэта рад адзін.
18 І рад другі: карбункуль, шафір а дыямэнт.
19 І рад трэйці: яхонт, агат а амэтысты.
20 І рад чацьверты: хрызоліт, онікс, ясьпіс. У залатыя асады маюць быць асаджаны яны.
21 І каменчыкі будуць дзеля ймёнаў сыноў Ізраелявых, двананцаць на іх імёнаў. Ґравіраваныя, як пячаць. Кажны будзе да свайго імені двананцацём плямёнам.
22 І зрабі на нагрудніку ланцужкі, як шнюрок, работы вітае із шчырага золата.
23 І зрабі на нагруднік два колцы залатыя і прымацуй два колцы да двух канцоў нагрудніка.
24 І ўвядзі два вітыя залатыя ланцужкі ў вабодва колцы па канцох нагрудніка.
25 А два канцы двух вітых ланцужкоў прымацуй да дзьвюх асадаў, і прымацуй да прырамак наплечніка з добрага боку яго.
26 І зрабі два колцы залатыя, і прымацуй іх да двух канцоў нагрудніка, на тым баку, што ляжыць да нутранога боку наплечніка.
27 І зрабі два колцы залатыя, і прымацуй іх да дзьвюх прырамак наплечніка з долу, з добрага боку яго, каля злучэньня яго, над шнюрком наплечніка.
28 І прымацуй нагруднік колцамі яго да колцаў наплечніка шнюрком із васільковае воўны, каб ён быў над істужкаю наплечніка, і каб не адставаў нагруднік ад наплечніка.
29 І будзе насіць Аарон імёны сыноў Ізраелявых на нагрудніку судным і сэрцу сваім, як будзе ўходзіць у сьвятыню на памятку перад СПАДАРОМ штачасна.
30 І ўзлажы на судны нагруднік Урым (Сьвятліня) а Тумім (Дасканальнасьць), і яны будуць ля сэрца Ааронавага, як ён будзе ўходзіць у сьвятыню перад від СПАДАРОЎ; і будзе Аарон штачасна насіць суд сыноў Ізраелявых ля сэрца свайго перад відам СПАДАРОВЫМ.
31 І зрабі верхнюю рызу да наплечніка ўсю васільковага колеру.
32 І мае быць сярод яе прарэх дзеля галавы яго; аблямаваньне мае быць наўкола прарэху, тканае работы, падобна да панцыра мае быць у ім, каб ня дзерся.
33 І зрабі на подале яблыкі гранатовыя зь нітак васільковага, яхонтовага, пурпуровага а чырвовага колеру на подале яе наўкола; і званочкі залатыя пасярод іх наўкола:
34 Залаты званочак і гранатовы яблык, залаты званочак і гранатовы яблык, на подалах верхняе рызы наўкола.
35 І будзе на Аарону, каб служыць; і чутны будзе гук ягоны, як ён будзе ўходзіць у сьвятыню перад від СПАДАРОЎ, і як будзе выходзіць, каб яму не памерці.
36 І зрабі дыядэму із шчырага золата, і выґравіруй на ёй, як ґравіруюць на пячаці: "СЬВЯТАСЬЦЬ СПАДАРУ!"
37 І прымацуй шнюрком васільковым, і будзе яна на мітры, на пярэднім баку мітры будзе.
38 І будзе яна на чале Ааронавым, і панясець Аарон бяспраўе пасьвячаных рэчаў, пасьвячаных сынамі Ізраелявымі, усіх дароў, пасьвячаных рэчаў іхных. І будзе яна над чалом ягоным штачасна, каб яны былі прыемныя СПАДАРУ.
39 І зрабі хітон ізь цянюсенькага палатна, і пояс зрабі работы ўзорнае.
40 І сыном Ааронавым зрабі хітоны, зрабі ім паясы, і турбаны зрабі ім дзеля славы а харашыні.
41 І адзень у іх Аарона, брата свайго, і сыноў ягоных ізь ім, і памаж іх, і яны будуць сьвятарстваваць Імне.
42 І зрабі ганавіцы лянныя прыкрыць голасьць цела, ад сьцёгнаў да галёнкаў хай будуць.
43 І хай будуць яны на Аарону а на сынох ягоных, як будуць яны ўходзіць у будан збору або бліжыцца да аброчніка служыць у сьвятыні, каб яны не панесьлі бяспраўя й не памерлі. Устава вечная яму а патомкам ягоным па ім.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Другая кніга Масеява: Выхад, 28 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.