1 І пачуў Ітро, сьвятар Мідзянскі, цесьць Масеяў, праз усе, што зрабіў Бог Масею а Ізраелю, люду Свайму, што вывеў СПАДАР Ізраеля зь Ягіпту;
2 І ўзяў Ітро, цесьць Масеяў, Цыпору, жонку Масеяву, каторую быў адаслаўшы,
3 І двух сыноў ейных, з каторых аднаго імя Ґершон, бо казаў Масей: «Прыходным быў я ў зямлі чужой»;
4 А імя аднаго Елезэр, бо казаў ён: «Бог айца майго помачай маёй і выбавіў мяне ад мяча Фараонавага».
5 І прышоў Ітро, цесьць Масеяў, і сыны ягоныя, і жонка ягоная да Масея на пустыню, ідзе ён разьлёгся ля гары Божае,
6 І сказаў Масею: «Я цесьць твой, Ітро, прышоў да цябе, і жонка твая, і два сыны ейныя зь ёю».
7 І вышаў Масей напярэймы сьцю свайму, і пакланіўся, і пацалаваў яго, і пыталіся адзін у ваднаго, як маюцца, і ўвыйшлі ў будан.
8 І расказаў Масей сьцю свайму праз усе, што зрабіў СПАДАР Фараону а Ягіпцянам за Ізраеля, і праз усе цяжкасьці, каторыя стрэлі іх на дарозе, і што выбавіў іх СПАДАР.
9 І радаваўся Ітро з усёга дабра, каторае СПАДАР учыніў Ізраелю, як выбавіў яго з рукі Ягіпцян.
10 І сказаў Ітро: «Дабраславёны СПАДАР, Каторы выбавіў вас з румі Ягіпцян а з рукі Фараонавае, Каторы выбавіў народ гэты з пад рукі Ягіпцян.
11 Цяпер ведаю я, што СПАДАР вялікі над усі багі ў тым, у чым яны наўмысьля грашылі супроці іх».
12 І ўзяў Ітро, цесьць Масеяў, усепаленьне а аброкі Богу; і прышоў Аарон і ўсе старцы Ізраелявы есьці хлеб ізь сьцём Масеявым перад Богам.
13 І было назаўтрае: і сеў Масей судзіць люд, і стаяў люд перад Масеям з раньня да вечара.
14 І бачыў цесьць Масеяў усе, што ён робе люду, і сказаў: «Што гэта такое, што ты робіш ізь людам? Чаму ты сядзіш адзінюсенькі, а ўвесь люд стойма стаіць перад табою з раньня да вечара?»
15 І сказаў Масей сьцю свайму: «Бо прыходзе люд да мяне пытацца ў Бога.
16 Як маюць якую справу, яны прыходзяць да мяне, і я рассуджаю меж чалавека й прыяцеля ягонага, і абяшчаю ўставы Божыя а правы Ягоныя».
17 І сказаў цесьць Масеяў яму: «Ня добры гэта парадак, ямім ты робіш.
18 Чыста высілішся й ты і люд гэты, што з табою; бо лішне цяжкая гэтая справа: ты ня можаш рабіць яе адзінюсенькі.
19 А цяпер паслухай голасу майго; я дам табе раду, і будзе Бог із табою: будзь ты за люд перад Богам і падавай Богу справы.
20 І перасьцерагай іх праз уставы а правы, абяшчай ім дарогу, па каторай яны маюць ісьці, і ўчынкі, каторыя яны маюць рабіць.
21 І ты ж выглядзі з усёга люду людзёў здольных, багабойлівых, людзёў праўдзівых, ненавідзячых прагавітасьць, і пастанаві над ім начэльнікаў над тысячамі, начэльнікаў над сотнямі, начэльнікаў над пяцьдзясяткамі а начэльнікаў над дзесяткамі.
22 І няхай яны судзяць люд у кажным часе; і станецца, што кажную вялікую справу прынясуць табе, а ўсі малыя справы судзяць самы: і будзе табе лягчэй, і яны панясуць цяжар із табою.
23 Калі гэта зробіш, і Бог раскажа табе, то ты зможаш вытрываць, і таксама ўвесь люд гэты прыдзе на свае месца ў супакою».
24 І паслухаў Масей голасу сьця свайго, і зрабіў усе, што ён казаў.
25 І абраў Масей здольных людзёў з усёга Ізраеля, і прызначыў іх галоўнымі над людам, начэльнікамі над тысячамі, сотнямі, пяцьдзясяткамі а дзесяткамі.
26 І судзілі яны люд у кажным часе, цяжкую справу прыносілі Масею, а ўсякую малую справу судзілі самы.
27 І адпусьціў Масей сьця свайго, і ён пайшоў да зямлі свае.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 18 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.