1 Калі хто ўкрадзець вала або авечку, і зарэжа яго або прадасьць яго, то пяць буйнога статку заплаце за вала і чатыры авечкі за авечку.
2 Калі пры падкопаваньню засьпее злодзея і ўдыра яго, і ён памрэць, то віны крыві няма за яго.
3 Але калі ўзышло над ім сонца, то віна крыві ё за яго. Злодзей мае канечне заплаціць; а калі ня мае чым, то няхай прададуць яго за ўкрадзенае ім.
4 Калі запраўды знойдуць украдзенае ў руццэ ягонай ад вала аж да асла а да ягняці, і мае жывыя, няхай заплаце ўдвая.
5 Калі хто спасьве поле або вінішча, і пусьціў статак свой, і пасець на полю другога, няхай заплаце найлепшым із поля свайго і найлепшым ізь вінішча свайго.
6 Калі зьявіцца агонь і захопе іржэўнік і зжарэць такі збожжа, або збожжа на пню, або поле, то канечне заплаце тый, хто запаліў агонь.
7 Калі хто аддасьць бліжняму на схоў срэбла альбо судзьдзе, і яны ўкрадзены будуць із дому таго чалавека, то, калі знойдзецца злодзей, няхай заплаце ўдвая,
8 А калі ня знойдзецца злодзея, то дабліжыцца гаспадар дому да багоў (судзьдзяў), калі ня выцягнуў рукі свае на собскасьць бліжняга свайго.
9 Праз усялякую справу выступу, праз вала, праз асла, праз авечку, праз адзецьце, праз усялякую згубу, праз каторую хто скажа, што яна яго, справа абодвых мае быць даведзена да багоў (судзьдзяў). Каго абвінуюць багі (судзьдзі), тый заплаце бліжняму свайму ўдвая.
10 Калі хто аддасьць бліжняму свайму асла, альбо вала, альбо авечку, альбо якую іншую статчыну дзяржаць, а яна здохне, або будзе скалечана, або ўзята ў палон, і ні хто гэтага ня бача:
11 Прысяга перад СПАДАРОМ няхай будзе меж абодвых, калі ня выцягнуў рукі свае на собскасьць бліжняга свайго; і возьме гэта гаспадар, і ня будзе плаціць.
12 А калі ўкрадзена будзе ў яго, то мае заплаціць гаспадару.
13 Калі будзе напэўна разарвана, дык няхай, як сьветку, прынясець разарваную, тады не заплаце.
14 І калі хто пазыча ў бліжняга свайго жывёлу, і яна будзе скалечана або здохне, а гаспадара ейнага ня было пры ёй, то мае заплаціць.
15 А калі гаспадар быў пры ёй, то ня мае плаціць. Калі яна нанята была за грошы, то няхай пойдзе за тую цану.
16 Калі б спадмануў хто дзеўку, якая не заручаная, і паляжыць ізь ёю, канечне мае венам узяць яе сабе за жонку.
17 А калі айцец ейны станаўко адмаўляецца выдаць яе за яго, няхай адважа срэбла подле вена дзеўцы.
18 Чараўніцы не пакідаць жывою.
19 Кажны, хто ляжа із статчынаю, сьмерцю памрэць.
20 Хто абракае багом, апрача адзінага СПАДАРА, акананавы будзе.
21 І прыходнага ня крыўдзь, і ня ўціскай яго, бо вы самы былі прыходнымі ў зямлі Ягіпецкай.
22 Ніякае ўдавы а сіраты ня немарасьціце.
23 А калі ты надта зьнемарасьціш іх, то, як яны моцна загукаюць да Мяне, Я напэўна пачую гуканьне іхнае;
24 І ўзгарыцца гнеў Мой, і Я заб’ю вас мячом, і будуць жонкі вашыя ўдовамі, і дзеці вашы сіротамі.
25 Калі пазычыш грошы беднаму з народу Майго, каторы ў цябе, то ня будзь як пазычэньнік, не ўскладай на яго працэнтаў.
26 Калі давядзецца ўзяць у заклад адзецьце бліжняга свайго, да заходу сонца зьвярні яму;
27 Бо яно адзінюсенькае накрыцьце ў яго, яно адзецьце цела ягонага: у чым будзе ён спаць? Затым, як ён загукае да мяне, Я пачую, бо Я міласэрны.
28 Багоў (судзьдзяў) не зьневажай, і начэльніка ў народзе сваім ня кліні.
29 Не адвалакай з абраканьням паўніні свае і цякоміны свае; першака із сыноў сваіх аддавай Імне.
30 Тое ж рабі з валом і авечкаю сваёю. Сем дзён няхай яны будуць пры матцы сваёй, а восьмага дня аддавай іх Імне.
31 І сьвятымі людзьмі будзеце ў Мяне; і мяса, разарванага ў полю, ня ежча; сабакам кідайце яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Другая кніга Масеява: Выхад, 22 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.