1 І сказаў СПАДАР Масею: «Вычашы сабе дзьве табліцы каменныя, падобныя да першых, і Я напішу на тых табліцах словы, якія былі на першых табліцах, каторыя ты разьбіў.
2 І будзь гатовы да раньня; і ўзыйдзі нараніцы на гару Сынай, і стань перад Імною там на версе гары.
3 Але ні водная людзіна няхай ня ўзыйдзе з табою, і таксама ніякая людзіна няхай не паказуецца на ўсёй гары; нават статак, драбны й буйны, ня мае пасьціцца супроці гары тае».
4 І вычасаў Масей дзьве табліцы каменныя, падобныя да першых, і ўстаў рана нараніцы, і ўзышоў на гару Сынай, як расказаў яму СПАДАР; і ўзяў у рукі свае дзьве табліцы каменныя.
5 І зышоў СПАДАР у булаку, і стаў там, і галасіў у імя СПАДАРОВА.
6 І прайшоў СПАДАР перад відам ягоным, і галасіў: "СПАДАР, СПАДАР, БОГ спагадлівы а ласкучынюшчы, памальны да гневу, найміласарнейшы а праўдзівы,
7 Заховуе міласэрдзе тысячам, даруе бяспраўе а выступ а грэх, але не звальняе ад віны, давядаецца да бяспраўя бацькоў на дзяцёх а на дзяцёх дзяцей да трэйцяга а чацьвертага пакаленьня».
8 І пабарзьдзіў Масей, і сьхінуўся да зямлі, і пакланіўся,
9 І сказаў: «Калі я прыдбаў ласку ў ваччу Тваім, Спадару, няхай ідзець Спадар сярод нас, бо люд гэты калянага завыйку; і даруй бяспраўі нашы а грахі нашы, і май нас за спадак».
10 І сказаў: «Вось, Я ўчыню змову: перад усім людам тваім учыню чудосы, якія ня былі створаны па ўсёй зямлі і ні ў якіх народаў; і абача ўвесь люд, сярод каторага ты, справу СПАДАРОВУ, бо страшнае будзе тое, што я ўчыню табою.
11 Захавай гэта, што я раскажу табе цяпер: вось, Я жану ад віду твайго Аморэя, Канааняніна, Гэціча, Ферэзэя, Гэвея а Евусея;
12 Сьцеражыся, ня чыні змовы із жыхарам тае зямлі, у каторую ўвыйдзеш, каб ён ня стаў пасткаю сярод цябе.
13 Але аброчнікі іхныя абурыце, і стаўпы іхныя паламіце, і высячыце гаі іхныя;
14 Бо ты ня маеш кланяцца богу іншаму, апрача СПАДАРА; "Завіднік" імя ягонае, Бог ё завіднік;
15 Каб, учыніўшы змову із жыхарам тае зямлі, не пачаў бязуліць, ідучы за багамі іхнымі, і абракаць багом іхным, і ня гукнулі цябе, і ня еў з аброкаў ягоных,
16 І возьмеш із дачок ягоных сыном сваім, і дачкі іхныя будуць бязуліць подле багоў сваіх, і ўвядуць у бязулства сыноў тваіх подле багоў сваіх.
17 Багоў літых не рабі сабе.
18 Сьвята праснакоў дзяржы: сем дзён еж прэсны хлеб, каторы я расказаў табе, у прызначаным часе месяца Авіва; бо ў месяцу Авіве вышаў ты зь Ягіпту.
19 Усе, дзетніцу рашчыняючае Імне, і ўвесь статак твой з памеж самцоў, што рашчыняе дзетніцу, вол гэта ці авечка.
20 Рашчыняючага дзетніцу з аслоў выкупляй баранчыкам; а калі ня выкупіш, то зламі яму завыек. Усіх першакоў із сыноў сваіх выкупляй. І няхай ня бачаць віду Майго пустыя.
21 Шэсьць дзён рабі а сёмага дня супачынь; і ў часе сяўбы й жніва супачынь.
22 І сьвята тыдняў чыні сабе, першы плод зажынкаў пшонкі і сьвята дажынкаў у канцу году.
23 Трэйчы ў год маюць станавіцца ўсі мужчыны твае перад відам Спадара, СПАДАРА Бога Ізраелявага.
24 Як я пражану народы ад віду твайго, і пашыру граніцы твае, і ні хто не пажадае зямлі твае, як ты ўзыйдзеш перад від СПАДАРА, Бога Свайго, трэйчы ў год.
25 Не зарэж над кіслым крыві аброкаў Маіх, і хай не начуе да раньня аброк сьвята Пасхі.
26 Найпершыя плады зямлі свае прынось да дому СПАДАРА, Бога свайго. "Не вары казяняці ў малаццэ маці яго"».
27 І сказаў СПАДАР Масею: «Напішы сабе словы гэтыя, бо подле гэтых словаў Я чыню змову з табою а з Ізраелям».
28 І прабыў там у СПАДАРА сорак дзён і сорак ночаў, хлеба ня еў і вады ня піў, і напісаў на табліцах словы змовы, дзесяць словаў.
29 І было, што як зыходзіў Масей з гары Сынаю, — і дзьве табліцы сьветчаньня ў руццэ ў Масея пры зыходзе яго з гары, — то Масей ня ведаў, што зьзяла скура віду ягонага, бо гутарыў ізь Ім.
30 І абачыў Аарон і ўсі сынове Ізраелявы Масея, і вось, зьзяла скура віду ягонага, і баяліся дабліжыцца да яго.
31 І гукнуў іх Масей, і зьвярнуліся да яго Аарон а ўсі княжаты грамады, і гукаў Масей ізь імі.
32 І просьле гэтага дабліжыліся ўсі сынове Ізраелявы, і ён паведаў ім усе, што СПАДАР гутарыў ізь ім на гары Сынаю.
33 І як скончыў Масей гукаць ізь імі, запяў на від свой запінашку.
34 А як Масей уходзіў перад СПАДАРА, каб гутарыць ізь Ім, тады здыймаў запінашку, пакуль ня выходзіў. І вышаў, і казаў сыном Ізраелявым, што расказана было яму.
35 І бачылі сынове Ізраелявы від Масеяў, што зьзяла скура віду Масеявага, і Масей ізноў запінаў запінашку на від свой, пакуль ня ўходзіў гутарыць ізь Ім.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 34 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.