1 І казаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «Скажы сыном Ізраелявым, каб яны адвярнуліся й разьлягліся табарам перад Пі-Гагірофам, меж Міґдолу й мора, перад Ваал-Цэфонам; супроці яго станьце табарам ля мора.
3 І скажа Фараон праз сыноў Ізраелявых: "Яны заблыталіся ў зямлі, заперла іх пустыня".
4 Я закаляню сэрца Фараонава, і ён пажанецца за імі, і ўслаўлюся на Фараону і на ўсім войску ягоным; і пазнаюць Ягіпцяне, што Я — СПАДАР». І зрабілі гэтак.
5 І наказалі каралю Ягіпецкаму, што люд — уцёк; і абярнулася сэрца Фараонава і слугаў ягоных супроці люду гэтага, і яны сказалі: «Што гэта мы зрабілі, што адпусьцілі Ізраелцаў, каб не рабілі нам?»
6 І запрог цялежкі свае, і люд свой узяў із сабою.
7 І ўзяў шасьцьсот цялежак выборных, і ўсі цялежкі ягіпецкія, і вайводцаў над усімі імі.
8 І закаляніў СПАДАР сэрца Фараонава, караля ягіпецкага, і ён пагнаўся за сынамі Ізраелявымі; а сынове Ізраелявы вышлі пад рукою высокаю.
9 І пагналіся Ягіпцяне за імі, і ўсі коні зь цялежкамі Фараонавымі, і коньнікі, і ўсе войска ягонае, і насьпелі, як разьлягліся ля мора, каля Пі-Гагірофа перад Ваал-Цэфонам.
10 І Фараон дабліжыўся, і ўзьнялі сынове Ізраелявы вочы свае, і во Ягіпет крануўся за імі: і надта баяліся, і гукалі сынове Ізраелявы да СПАДАРА;
11 І сказалі Масею: «Ціж затым, што няма грабоў у Ягіпце, ты ўзяў нас паміраць на пустыні? Што гэта ты зрабіў із намі, вывеўшы нас ізь Ягіпту?
12 Ці ня гэта самае казалі мы табе ў Ягіпце, сказаўшы: "Адчапіся ад нас, і няхай мы служым Ягіпцянам"? Бо вален нам служыць у Ягіпцян, чымся памерці на пустыні».
13 Масей сказаў люду: «Ня бойцеся, станаўко стойце й абачыце спасеньне СПАДАРА, каторае вам зьдзее сядні; бо Ягіпцян, каторых бачыце вы сядні, ужо не пабачыце на векі.
14 СПАДАР будзе ваяваць за вас, а вы будзеце маўчэць».
15 І сказаў СПАДАР Масею: «Чаго гукаеш да мяне? Гукай сыном Ізраелявым, і хай крануцца ў дарогу.
16 А ты падыймі посах свой і выцягні руку сваю на мора, і расьсячы яго, і ўвыйдуць сынове Ізраелявы сярод мора сушаю.
17 А Я, вось, закаляню сэрца Ягіпцян, і яны ўвыйдуць за імі, і ўслаўлюся на Фараону і на ўсім войску ягоным, на цялежках ягоных і на коньніках ягоных,
18 І даведаецца Ягіпет, што Я СПАДАР, як услаўлюся на Фараону, на цялежках ягоных і на коньніках ягоных».
19 І крануўся Ангіл Божы, што йшоў перад табарам Ізраелцаў, і пайшоў адзаду іх, і крануўся стоўп болачны ад віду іхнаха, і стаў адзаду іх;
20 І ўвыйшоў памеж табару ягіпецкага й табару ізраельскага, і быў болкаю а цемраю, і асьвячаў ноч; і ня бліжыліся адны да адных усю ноч.
21 І выцягнуў Масей руку сваю на мора, і гнаў СПАДАР мора вялікім усходнім ветрам усю ноч, і ўчыніў мора сушаю; і расьсекліся воды.
22 І пайшлі сынове Ізраелявы сярод мора сушаю: і воды былі ім сьцяною зь іх правага й зь іх левага боку.
23 І пагналіся Ягіпцяне, і пайшлі за імі ў сярэдзіну мора кажны конь фараонаў, цялежкі ягоныя і коньнікі ягоныя.
24 І сталася ў ранічную старожу, і глянуў СПАДАР далоў на табар Ягіпцян із стаўпа агнянога а болачнага, і зьмяшаў табар Ягіпцян.
25 І адняў колы ў цялежак іхных, так што яны цягнулі іх ізь цяжкасьцяй. І сказаў Ягіпет: «Уцяку ад віду Ізраелцаў, бо СПАДАР ходаецца за іх супроці Ягіпту».
26 І сказаў СПАДАР Масею: «Выцягні руку сваю на мора, і зьвернуцца воды на Ягіпет, на цялежкі ягоныя і на коньнікаў ягоных».
27 І выцягнуў Масей руку сваю на мора, і сьвітаньням зьвярнула мора сілу сваю, і Ягіпцяне ўцякалі наўпярэймы яму; і ўтрос СПАДАР Ягіпцян сярод мора.
28 І зьвярнуліся воды, і пакрылі цялежкі а коньнікаў усяго войска Фараонавага, што ўвыйшлі за імі ў мора; не засталося зь іх нават аднаго.
29 А сынове Ізраелявы прайшлі па сушы сярод мора, і воды ім былі сьцяною па правым і па левым баку.
30 І выбавіў СПАДАР у дзень гэны Ізраеля з рукі Ягіпцян; і абачыў Ізраель Ягіпет мертвым на беразе мора.
31 І абачыў Ізраель руку вялікую, каторую ўчыніў СПАДАР на Ягіпце; і баяўся люд СПАДАРА, і паверылі СПАДАРУ й Масею, слузе ягонаму.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 14 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.