1 І Масей пасьціў драбны статак у Ефора, сьця свайго, сьвятара Мідзянскага. І павёў ён чараду за пустыню, і прышоў да гары Божае Горыў.
2 І зьявіўся яму Ангіл СПАДАРОЎ у поламені агню з пасярод цярнёвага куста. І абачыў, і во, цярнёвы куст гарэў агнём, але куст ня нішчэў.
3 І сказаў Масей: «Зьвярну ж а гляну на вялікую зьяву гэтую, чаму куст не згарае».
4 І абачыў СПАДАР, што ён абярнуўся глядзець, і гукнуў яго Бог ізь сярэдзіны куста, і сказаў: «Масею; Масею!» Ён сказаў: «Во я!»
5 І сказаў: «Ня бліжся сюды; разуй вобуй свой з ног сваіх, бо месца, на каторым ты стаіш, зямля сьвятая яна».
6 І сказаў: «Я Бог айца твайго, Бог Абрагама, Бог Ісака а Бог Якава». І закрыў Масей від свой, бо баяўся глянуць на Бога.
7 І сказаў СПАДАР: «Я добра бачыў гароту народу Свайго, каторы ў Ягіпце, і крык ад прыганятых іхных я пачуў, бо я ведаю болі іхныя,
8 І Я зышоў, каб выбавіць яго ад рукі Ягіпцян і ўзьвесьці яго ізь зямлі гэтае да зямлі добрае а прасторнае, да зямлі, што цячэць малаком а мёдам, да месца Канаанян, Гэцічаў, Аморэяў, Ферэзэяў, Гэвеяў а Евусэяў.
9 І цяпер вось, крык сыноў Ізраелявых дайшоў да мяне, Я таксама бачу ўціск, якім Ягіпцяне ўціскаюць іх.
10 І цяпер пайдзі: Я пашлю цябе да Фараона; і вывядзі зь Ягіпту народ Мой, сыноў Ізраелявых».
11 І сказаў Масей Богу: «Хто я, каб ісьці імне да Фараона і каб імне вывесьці сыноў Ізраелявых зь Ягіпту?»
12 І сказаў: «Бо Я ё з табою, і во табе знак, што Я паслаў цябе: як ты вывядзеш народ ізь Ягіпту, будзеце служыць Богу на гэтай гары».
13 І сказаў Масей Богу: «Вось, я прыйду да сыноў Ізраелявых і скажу ім: "Бог айцоў вашых паслаў мяне да вас". А яны скажуць імне: "Як Яго імя?" Што сказаць імне ім?»
14 І сказаў Бог Масею: «Я Ё, Каторы Ё». І сказаў: «Гэтак скажы сыном Ізраелявым: "Я Ё паслаў мяне да вас"».
15 І сказаў яшчэ Бог Масею: «Гэтак скажы сыном Ізраелявым: "СПАДАР, Бог айцоў вашых, Бог Абрагама, Бог Ісака а Бог Якава паслаў мяне да вас!" Гэта імя Мае на векі, і гэта памятка празь Мяне з роду ў род.
16 Ідзі, зьбяры старцоў Ізраелявых і скажы ім: "СПАДАР, Бог айцоў вашых, зьявіўся імне, Бог Абрагама, Ісака а Якава, кажучы: ’Я запраўды ўспомнеў вас і што робіцца вам у Ягіпце’"».
17 І сказаў: «Я ўзьвяду вас ад уціску ягіпецкага да зямлі Канаанян, Гэцічаў, Аморэяў, Ферэзэяў, Гэвеяў а Евусэяў, да зямлі, што цячэць малаком а мёдам.
18 І яны паслухаюць голасу твайго, і прыйдзеш ты а старцы Ізраелявы да караля Ягіпецкага, і скажыце яму: "СПАДАР, Бог Гэбрэяў, гукнуў нас; і цяпер дай нам ісьці дарогаю трох дзён на пустыню, каб мы абраклі СПАДАРУ, Богу нашаму".
19 І Я ведаю, што ня дасьць вам кароль Ягіпецкі йсьці, і нават ня дасьць пры Маёй руццэ дужой.
20 І выцягну руку Сваю, і паб’ю Ягіпцян усімі чудосамі Сваімі, каторыя ўчыню сярод яго, і просьле гэтага ён адпусьце вас.
21 І дам ласку народу гэтаму ў вачох Ягіпцян; і будзе: як пойдзеце, то ня пойдзеце з пустымі рукамі;
22 Але папросе жонка ў суседкі свае і ў жывучай у доме ейным судзіны срэбнае а судзіны залатое, і адзежаў; і вы адзенеце ў іх сыноў сваіх і дачкі свае, і спустошыце Ягіпет».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 3 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.