1 І Масею сказаў Ён: «Узыйдзі да СПАДАРА ты а Аарон, Надаў а Авігу а семдзясят із старцоў Ізраелявых, і пакланіцеся здалеку.
2 І дабліжыцца Масей адзінюсенькі да СПАДАРА; а яны няхай ня бліжацца, і люд няхай ня ўзыходзе зь ім».
3 І прышоў Масей, і пераказаў люду ўсі словы СПАДАРОВЫ і ўсі суды; і адказаў увесь люд у вадзін голас, і сказалі: «Усі словы, што сказаў СПАДАР, учынім».
4 І напісаў Масей усі словы СПАДАРОВЫ, і ўстаў рана нараніцы, і збудаваў аброчнік пад гарою і двананцаць стаўпоў подле двананцацёх плямён Ізраелявых.
5 І паслаў маладзёнаў із сыноў Ізраелявых, і абраклі яны ўсепаленьні і супакойныя аброкі з валоў СПАДАРУ.
6 І ўзяў Масей палавіцу крыві, і ўліў у чары, а палавіцаю крыві пакрапіў аброчнік.
7 І ўзяў кнігу змовы, і прачытаў учуткі люду; і сказалі яны: «Усе, што сказаў СПАДАР, зробім, і будзем слухаць».
8 І ўзяў Масей крыві, і пакрапіў на люд і сказаў: «Во кроў змовы, каторую СПАДАР учыніў із вамі, узглядам усёга гэтага».
9 І ўзышоў Масей а Аарон, Надаў а Авігу а семдзясят із старцоў Ізраелявых,
10 І бачылі Бога Ізраелявага; і пад нагамі ў Яго штось падобнае да работы з чыстага шафіру і, як самае неба, яснае.
11 І на абраных із сыноў Ізраелявых Ён ня выцягнуў рукі свае. І яны сузіралі Бога, і елі, і пілі.
12 І сказаў СПАДАР Масею: «Узыйдзі да Мяне на гару, і будзь там; і Я дам табе табліцы каменныя а права а расказаньне, каторыя Я напісаў, каб іх вучыць».
13 І ўстаў Масей а Ігошуа, слугачы ягоны, і ўзышоў Масей на гару Божую.
14 А старцом сказаў: «Сядзіце дзеля нас тут, пакуль мы ня зьвернемся да вас; і вось, Аарон а Гур із вамі; хто бы меў справу, няхай бліжацца да іх».
15 І ўзышоў Масей на гару; і пакрыў булак гару.
16 І слава СПАДАРОВА вітала на гары Сынай; і пакрываў яе булак шэсьць дзён, і Ён гукнуў сёмага дня да Масея з пасярод булаку.
17 І выгляд славы СПАДАРОВАЕ быў на версе гары, як агонь зьядаючы перад ачмі сыноў Ізраелявых.
18 І іступіў Масей у сярэдзіну булаку, і ўзышоў на гару; і быў Масей на гары сорак дзён і сорак ночаў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 24 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.