1 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «Гля, Я гукнуў наймя Бецал-эля, сына Ура Гуранка, з плямені Юдзінага.
3 І Я напоўніў яго Духам Божым, мудрасьцю, разумнасьцю, веданьням і ўсяляікім рамяством,
4 Дадумавацца спосабаў рабіць у золаце, срэбру а медзі.
5 І рэзаць каменьне на асаджэньне, і рэзаць дзерва на рабеньне ўсялякае работы.
6 І вось, Я даў яму Аголява Агісамашонка, з пакаленьня Дановага, і ў сэрца кажнага мудрага сэрцам улажу мудрасьць, і яны зробяць усе, што я расказаў табе:
7 Будан збору а скрыню сьветчаньня а века, што на ёй, а ўсе судзьдзе будану,
8 І стол а судзьдзе яго, і аброчнік кадзеньня,
9 І аброчнік усепаленьня а ўсе судзьдзе яго, і мыцельнік а падложак яго,
10 І адзецьці службовыя, і адзецьці сьвятыя Аарону сьвятару, і адзецьці сыном ягоным да сьвятарства,
11 І алей памазаньня, і кадзілаў пахнючых да сьвятыні: подле тога, як Я расказаў табе, яны зробяць».
12 І сказаў СПАДАР Масею, кажучы:
13 «І ты кажы сыном Ізраелявым, кажучы: "Сыботы Мае, адылі, дзяржыце, бо знак гэта меж Імною й вамі ў родах вашых, каб ведама было, што Я СПАДАР, Каторы пасьвячае вас.
14 І дзяржыце сыботу, бо яна сьвятая вам: хто збудзене яе, сьмерцю памрэць. Хто будзе ў яе рабіць работу, дык будзе выгублена тая душа з памеж люду свайго.
15 Шэсьць дзён няхай робяць работу, а дзень сёмы — сыбота супачынку, сьвятасьць СПАДАРУ: кажны, хто робе работу ў дзень сыботні, сьмерцю памрэць.
16 І будуць дзяржаць сынове Ізраелявы сыботу, каб спраўляць сыботу ў родах сваіх змоваю вечнай.
17 Памеж Імною й сынамі Ізраелявымі знак гэта на векі; бо ў шасьцёх днёх учыніў СПАДАР неба й зямлю, а сёмага дня перастаў і аддыхнуў».
18 І даў Бог Масею, як скончыў гутарыць ізь ім на гары Сынай, дзьве табліцы сьветчаньня, табліцы каменныя, напісаныя палцам Божым.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 31 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.