1 І сказаў Госпад Майсею, кажучы:
2 «Вось назваў Я па імені Бесэлеэля, сына Ура, сына Гура з пакалення Юды,
3 і напоўніў яго Духам Божым, і мудрасцю, і розумам, і ўмеласцю ва ўсякай працы, каб разумець, што
4 можна вырабіць з золата, срэбра і медзі, каб разрэзваць і ўстаўляць
5 каштоўныя камяні і каб рэзаць па дрэве; выконваць любую працу;
6 і даю яму таварыша Агаліяба, сына Ахісамаха з пакалення Дана, і ў сэрца кожнага ўмельца ўклаў я мудрасць, каб выканалі яны ўсё, што Я загадаў табе:
7 палатку сустрэчы і каўчэг сведчання, і перамольню, што на ёй, і ўсе пасудзіны палаткі,
8 і стол, і пасудзіны яго, падсвечнік з найчысцейшага золата з яго пасудзінамі, і ахвярнік каджэння,
9 і цэласпалення, і ўсе яго пасудзіны, таз з падножжам яго,
10 і шаты тканыя і святыя, шаты для Аарона, святара, і шаты для сыноў яго, каб спаўнялі служэнне сваё святарскае,
11 алей для намашчэння, і пахкае кадзіла для свяцілішча: усё, што табе загадаў, хай зробяць».
12 І сказаў Госпад Майсею, гаворачы:
13 «Скажы сынам Ізраэля і паведамі ім: “Глядзіце, каб вам захоўваць суботу Маю, бо гэта знак паміж Мною і вамі ў пакаленнях вашых, каб ведалі вы, што Я — Госпад, Які асвячае вас.
14 Захоўвайце суботу, бо яна святая для вас. Хто апаганіць яе, будзе смерцю пакараны; хто будзе працаваць у суботу, хай знікне душа яго з грамады народа яго.
15 Шэсць дзён працуйце; а ў сёмы дзень — субота, святы адпачынак для Госпада: кожны, хто будзе працаваць у гэты дзень, памрэ.
16 Хай захоўваюць сыны Ізраэля суботу і святкуюць яе ў пакаленнях сваіх: гэта запавет вечны
17 паміж Мною і сынамі Ізраэля і знак вечны; бо шэсць дзён ствараў Госпад неба і зямлю, а ў сёмы дзень спыніў працу і супачыў”».
18 І па спыненні гэтае размовы на гары Сінай даў Госпад Майсею дзве каменныя табліцы сведчання, напісаныя пальцам Божым.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 31 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.