1 Пасля гэтага ўвайшлі Майсей і Аарон і сказалі фараону: «Гэта кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Адпусці народ Мой, каб ён учыніў Мне ахвярапрынашэнне ў пустыні”».
2 А ён адказаў: «Хто такі Госпад, каб я слухаў голас Яго і адпусціў Ізраэля? Не ведаю Госпада і не адпушчу Ізраэля».
3 І сказалі яны: «Гэта Бог гебраяў з’явіўся нам; калі ласка, мы пойдзем на тры дні дарогі ў пустыню і ўчынім ахвярапрынашэнне Госпаду, Богу нашаму, каб не спасцігла нас часам пошасць або меч».
4 Сказаў ім цар Егіпта: «Чаму вы, Майсей і Аарон, адцягваеце народ ад працы яго? Ідзіце да сваіх абавязкаў».
5 І сказаў фараон: «Ужо занадта шматлікі народ зямлі; вы бачыце, што колькасць людзей павялічваецца; тым болей, калі вы дасцё яму адпачынак ад працы».
6 Вось, загадаў ён у той дзень наглядчыкам за народам і кіраўнікам яго, кажучы:
7 «Надалей зусім не давайце народу саломы для вырабу цэглы, як раней, але няхай яны самі ходзяць і збіраюць сцябло.
8 А колькасць цэглы, якую выраблялі раней, ускладайце на іх; і не памяншайце ніколькі. Бо ходзяць яны без працы і таму заклікаюць: “Пойдзем і ўчынім ахвярапрынашэнне Богу нашаму”.
9 Хай будуць прыгнечаны яны працаю і хай выконваюць яе, каб не адпачываць з ілжывымі словамі».
10 Такім чынам, наглядчыкі за народам і кіраўнікі яго, што выйшлі, казалі народу: «Так гаворыць фараон: “Я не даю вам саломы.
11 Ідзіце і збірайце, колькі здолееце знайсці, і ніколькі не паменшыцца [выраб] ад працы вашай”».
12 І рассыпаліся людзі па ўсёй зямлі Егіпта дзеля збору саломы.
13 Таксама і наглядчыкі пагражалі, кажучы: «Выконвайце працу вашую штодзень, як раней звычайна выконвалі, калі вам дастаўлялі салому».
14 І былі збітыя бізунамі кіраўнікі сыноў Ізраэля, якіх наглядчыкі фараона паставілі над імі, кажучы: «Чаму не вырабляеце колькасць цэглы, як раней, ані ўчора, ані сёння?»
15 І прыйшлі кіраўнікі сыноў Ізраэля, і ўсклікнулі, кажучы фараону: «Чаму так робіш адносна паслугачоў тваіх?
16 Саломы не дастаўляюць нам, а цэглы вырабляць загадваюць столькі ж; вось, б’юць нас, паслугачоў тваіх, бізунамі і вінавацяць народ твой».
17 Ён адказаў: «Адпачываеце вы і таму кажаце: “Пойдзем і ўчынім ахвярапрынашэнне Госпаду”.
18 Таму ідзіце і працуйце; саломы вам даваць не будуць, а вырабляйце звычайную колькасць цэглы».
19 І бачылі кіраўнікі сыноў Ізраэля, што апынуліся ў бядзе, таму што было сказана ім: «Не змяншайце ніколькі ад штодзённага вырабу цэглы»,
20 і сустрэлі Майсея і Аарона, якія стаялі насупраць тых, што выходзілі ад фараона,
21 і сказалі ім: «Хай бачыць Госпад вас і асудзіць, бо вы зрабілі, каб дух наш быў непрыемны для фараона і паслугачоў яго; і далі яму меч, каб забіваць нас».
22 І звярнуўся Майсей да Госпада, і сказаў: «Госпадзе, чаму пераследуеш Ты народ гэты? Чаму паслаў мяне?
23 Бо з таго часу, калі я ўвайшоў да фараона, каб гаварыць імем Тваім, ён стаў чыніць шкоду народу Твайму, і не вызваліў Ты іх».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 5 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.