1 І сказаў Госпад Майсею: «Вось, Я прадставіў цябе богам для фараона, а Аарон, брат твой, будзе тваім прарокам.
2 Ты скажаш, што Я табе даручу; а ён будзе гаварыць фараону, каб той адпусціў сыноў Ізраэля з зямлі сваёй.
3 Але Я зраблю цвёрдым сэрца яго і павялічу знакі і цуды Мае ў зямлі Егіпецкай.
4 Але ён не паслухае вас; Я пакладу руку Сваю на Егіпет і выведу войска Маё і народ Мой, сыноў Ізраэля, з зямлі Егіпецкай праз суды найвялікшыя.
5 І хай ведаюць егіпцяне, што Я — Госпад, Які працягнуў руку Сваю над Егіптам і вывеў сыноў Ізраэля з іх грамады».
6 Тады Майсей і Аарон зрабілі, як загадаў Госпад; такім чынам выканалі.
7 Майсей жа меў восемдзесят гадоў, а Аарон восемдзесят тры, калі яны выказаліся перад фараонам.
8 І казаў Госпад Майсею і Аарону:
9 «Калі скажа вам фараон: “Дайце знак”, скажаш Аарону: “Вазьмі кій твой і кінь яго перад фараонам, і ён ператворыцца ў змяю”».
10 Такім чынам, Майсей і Аарон, што прыйшлі да фараона, зрабілі, як загадаў Госпад; і Аарон кінуў перад фараонам і паслугачамі яго кій, які ператварыўся ў змяю.
11 А фараон склікаў мудрацоў і чараўнікоў, і тыя варажбіты егіпецкія таксама зрабілі падобнае з дапамогай сваіх заклінанняў.
12 І кожны з іх кінуў палкі свае, якія ператварыліся ў змей; але кій Аарона праглынуў іх палкі.
13 Аднак зацвярдзела сэрца фараона і не паслухаў іх, як і прадказваў Госпад.
14 І сказаў Госпад Майсею: «Зацвярдзела сэрца фараона; не хоча ён адпусціць народ.
15 Ідзі да яго зранку. Вось, ён выйдзе да вады; а ты ўстань перад ім на беразе ракі. І вазьмі ў руку сваю кій, які ператварыўся ў змяю,
16 і скажы яму: “Госпад, Бог гебраяў, паслаў мяне да цябе, гаворачы: “Адпусці народ Мой, каб учыніў Мне ахвярапрынашэнне ў пустыні”; але да гэтага моманту не хацеў ты паслухаць.
17 Такім чынам, гэта кажа Госпад: “З гэтага даведаешся, што Я — Госпад; вось, кіем, які ў руцэ маёй, удару па вадзе ў рацэ, і ператварыцца яна ў кроў.
18 І рыбы, якія ў рацэ, памруць, а вада засмярдзіць, так што егіпцяне будуць брыдзіцца піць ваду з ракі”».
19 Сказаў таксама Госпад Майсею: «Скажы Аарону: “Вазьмі кій твой і працягні руку сваю над водамі Егіпта, над рэкамі яго і ручаямі, а таксама над багнамі і азёрамі яго, каб ператварыліся яны ў кроў; і хай будзе кроў ва ўсёй зямлі Егіпецкай, як у драўляных пасудзінах, так і ў каменных”».
20 І зрабілі так Майсей і Аарон, як загадаў Госпад. І, узнімаючы кій, ударыў ваду ў рацэ ў прысутнасці фараона і паслугачоў яго; ператварылася яна ў кроў.
21 І рыбы, якія былі ў рацэ, памерлі, і рака засмярдзела, і егіпцяне не маглі піць рачной вады; і кроў была ва ўсёй зямлі Егіпецкай.
22 Але падобнае зрабілі чараўнікі егіпецкія сваімі заклінаннямі; і зацвярдзела сэрца фараона, і не паслухаў ён іх, як сказаў Госпад.
23 І павярнуўся ён, і пайшоў у дом свой, і не дадаў да гэтага сэрца сваё.
24 А ўсе егіпцяне капалі вакол ракі, шукаючы вады для піцця; бо не маглі піць вады з ракі.
25 І мінула сем дзён пасля таго, як Госпад ударыў раку.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 7 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.