1 Сказаў Госпад Майсею: «Цяпер убачыш, што Я зраблю фараону; бо праз дужую руку адпусціць іх і моцнай рукою выкіне іх з зямлі сваёй».
2 І сказаў Госпад, гаворачы Майсею: «Я — Госпад,
3 Які з’явіўся Абрагаму, Ізааку і Якубу як Бог Усемагутны; і імя Сваё, Ягвэ, не аб’явіў ім.
4 І заключыў Я з імі запавет, што дам ім зямлю Ханаан, зямлю вандравання іх, у якой былі яны чужынцамі.
5 Пачуў Я стогн сыноў Ізраэля, бо егіпцяне прыгняталі іх; і прыгадаў запавет Мой.
6 Таму скажы сынам Ізраэля: “Я — Госпад, Я выведу вас з-пад ярма егіпцян, і вырву вас з няволі, і вызвалю вас выцягнутаю рукою і цяжкімі карамі.
7 І вазьму вас Сабе за народ, і буду вашым Богам; і вы даведаецеся, што Я — Госпад, Бог ваш, Які вывеў вас з турмы егіпцян,
8 і ўвёў у зямлю, над якой Я падняў руку Сваю, каб даць яе Абрагаму, Ізааку і Якубу; і дам вам яе ва ўладанне. Я — Госпад”».
9 Такім чынам, расказаў Майсей усё сынам Ізраэля; але яны не паверылі яму з-за маладушнасці і вельмі цяжкай працы.
10 І сказаў Госпад, гаворачы Майсею:
11 «Ідзі і кажы фараону, цару Егіпта, каб адпусціў сыноў Ізраэля з зямлі сваёй».
12 Адказаў Майсей перад абліччам Госпада: «Вось, сыны Ізраэля не слухаюць мяне, а як паслухае мяне фараон, калі я не ўмею гаварыць?»
13 І сказаў Госпад Майсею і Аарону, і даў ім загад для сыноў Ізраэля і для фараона, цара Егіпта, каб вывесці сыноў Ізраэля з зямлі Егіпта.
14 Гэта — кіраўнікі пакаленняў па сем’ях сваіх. Сыны Рубэна, першароднага Ізраэля: Гэнох і Паллю, Хэцрон і Хармі; гэта сем’і Рубэна.
15 Сыны Сімяона: Ямуэль, і Ямін, і Огад, і Яхін, і Цахар, і Саўл, сын хананейкі; гэта сем’і Сімяона.
16 А гэта імёны сыноў Леві па іх сем’ях: Гэрсон, і Кагат, і Мэрары; а гадоў жыцця Леві было сто трыццаць сем.
17 Сыны Гэрсона: Лобні і Сямэй па сем’ях сваіх.
18 Сыны Кагата: Амрам і Ісаар, Геброн і Азіэль; таксама і гады жыцця Кагата — сто трыццаць тры.
19 Сыны Мэрары: Махалі і Мусі; гэта сем’і Леві па родах іх.
20 А Амрам узяў за жонку Ёхабэд, цётку сваю, якая нарадзіла яму Аарона і Майсея; гадоў жыцця Амрама было сто трыццаць сем.
21 Таксама сыны Ісаара: Корэ, і Напэг, і Зэхры.
22 Таксама сыны Азіэля: Місаэль, і Элісафан, і Сэтры.
23 А Аарон узяў за жонку Элісэбу, дачку Амінадаба, сястру Наасона, якая нарадзіла яму Надаба і Абігу, Элеязэра і Ітамара.
24 Сыны Корэ: Асір, і Элькана, і Абіясаф; гэта сем’і Корэ.
25 А Элеязэр, сын Аарона, узяў за жонку адну з дачок Путыэля, якая нарадзіла яму Пінхаса; гэта галовы сем’яў Леві па родах іх.
26 Гэта Аарон і Майсей, каму Госпад загадаў вывесці сыноў Ізраэля з зямлі Егіпта паводле іх дружынаў.
27 Гэта тыя, хто кажа фараону, цару Егіпта, вывесці сыноў Ізраэля з Егіпта; гэта Майсей і Аарон
28 у дзень, калі звярнуўся Госпад да Майсея ў зямлі Егіпта.
29 І вось што сказаў Госпад, кажучы Майсею: «Я — Госпад! Скажы фараону, цару Егіпта, усё, што Я кажу табе».
30 Але Майсей сказаў перад Госпадам: «Вось, я не красамоўны, як будзе слухаць мяне фараон?»
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 6 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.