1 І сказаў Госпад Майсею, гаворачы:
2 «Скажы сынам Ізраэля, хай, звярнуўшыся, стануць яны лагерам пад мясцовасцю Пігахірот, што паміж Магдолам і морам, насупраць Баал-Сэфона; насупраць яго раскладвайце лагер над морам.
3 І скажа фараон пра сыноў Ізраэля: “Яны блукаюць у зямлі гэтай; замкнула іх пустыня”.
4 І Я зраблю цвёрдым сэрца яго, і ён будзе пераследаваць вас, і Я ўслаўлюся на фараоне і на ўсім войску яго; і хай ведаюць егіпцяне, што Я — Госпад». Яны так і зрабілі.
5 І паведамілі цару Егіпецкаму, што ўцёк народ; і змянілася сэрца фараона і паслугачоў яго адносна народа, і яны сказалі: «Што гэта мы зрабілі, калі выгналі Ізраэль, каб ён не служыў нам?»
6 Таму фараон узяў з сабою калясніцы і ўвесь свой народ;
7 і ўзяў ён шэсцьсот калясніц адборных і ўсе калясніцы, што былі ў Егіпце, і на кожнай калясніцы былі воіны.
8 І зрабіў Госпад цвёрдым сэрца фараона, цара Егіпта, і ён пачаў пераследаваць сыноў Ізраэля; але яны выйшлі пад рукою ўзвышняю.
9 І, паколькі егіпцяне, усе коні і калясніцы фараона, коннікі і войска яго ішлі па слядах тых, хто быў наперадзе, яны заспелі іх у лагеры над морам; пад Пігахіротам і насупраць Баал-Сэфона.
10 І, калі наблізіўся фараон, сыны Ізраэля, паднімаючы вочы, убачылі егіпцян за сабою, і вельмі спалохаліся і пачалі клікаць Госпада,
11 і казалі Майсею: «Магчыма, не было магіл у Егіпце? Таму ты прывёў нас, каб мы паўміралі ў пустыні. Што гэта вы зрабілі, вывеўшы нас з Егіпта?
12 Ці ж не тую самую размову вялі мы з табою ў Егіпце, гаворачы: “Пакінь нас, каб мы служылі егіпцянам”? Бо значна лепей было служыць ім, чым прападаць у пустыні».
13 Але Майсей сказаў народу: «Не бойцеся; стойце на месцы і ўбачыце збаўленне Госпада, якое ўчыніць Ён вам сёння; бо егіпцян, якіх цяпер бачыце, ужо ніколі не ўбачыце да веку.
14 Госпад будзе ваяваць за вас, а вы будзьце спакойнымі».
15 І сказаў Госпад Майсею: «Чаму прызываеш Мяне? Скажы сынам Ізраэля, хай ідуць.
16 А ты падымі кій твой, і выцягні руку тваю над морам, і раздзялі яго, каб прайшлі сыны Ізраэля праз сярэдзіну мора па сухім.
17 А Я зраблю цвёрдым сэрца егіпцян, каб гналіся за імі; і ўслаўлю Сябе на фараоне і на ўсім войску яго, на калясніцах і на конніках яго.
18 І хай ведаюць егіпцяне, што Я — Госпад, калі ўслаўлюся на фараоне, на калясніцах і на конніках яго».
19 І, уздымаючыся, Анёл Божы, які ішоў перад лагерам Ізраэля, пайшоў за імі; і разам з ім слуп воблачны, пакідаючы іх наперадзе, стаў за імі.
20 І стаў паміж войскам егіпцян і лагерам Ізраэля; і быў хмарай цёмнай, і тою, што асвятляе ноч, так што яны не змаглі падысці адзін да аднаго за ўвесь час ночы.
21 І, калі працягнуў Майсей руку над морам, Госпад адагнаў яго, бо дзьмуў гвалтоўны і сухі вецер усю ноч і ператварыў яго ў сухую зямлю; вада раздзялілася,
22 і пайшлі сыны Ізраэля праз сярэдзіну мора па сушы; а вада была, быццам мур, з правага і з левага іх боку.
23 І, пераследуючы іх, егіпцяне пайшлі за імі, уся конніца фараона, калясніцы яго і коннікі праз сярэдзіну мора.
24 І ўжо прыйшла ранішняя варта, і вось, Госпад, назіраючы за лагерам егіпцян праз вогненны і воблачны слуп, збянтэжыў войска іх;
25 і затрымаў Ён колы калясніц, так што з цяжкасцю рухаліся яны. І казалі егіпцяне: «Уцячэм ад Ізраэля! Бо Госпад змагаецца за іх супраць нас».
26 І сказаў Госпад Майсею: «Выцягні руку сваю над морам, каб нахлынулі воды на егіпцян, на калясніцы іх і коннікаў».
27 І, калі выцягнуў Майсей руку над морам, яно на світанні вярнулася на ранейшае месца; і на ўцякаючых егіпцян нахлынулі воды, і апусціў іх Госпад у сярэдзіну хваль.
28 І нахлынулі воды і пакрылі калясніцы і коннікаў усяго войска фараона, якое, гонячыся, увайшло ў мора; так што ні адзін з іх не застаўся жывым.
29 А сыны Ізраэля па сухім перайшлі праз сярэдзіну мора; і воды былі для іх, як мур, з правага і з левага боку.
30 І ў той дзень вызваліў Госпад Ізраэль ад рукі егіпцян, і ўбачылі яны мёртвых егіпцян на беразе мора;
31 і магутную руку, якую выявіў Госпад супраць іх; і ўшанаваў народ Госпада, і паверылі Госпаду і Майсею, паслугачу Яго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 14 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.