1 Адказваючы, сказаў Майсей: «А што, калі не павераць мне і не пачуюць голас мой, але скажуць: “Госпад не з’явіўся табе”»?
2 Сказаў тады Ён яму: «Што трымаеш у руцэ сваёй?» Адказаў: «Кій».
3 І сказаў Госпад: «Кінь яго на зямлю!» Кінуў, і ператварыўся ён у змяю, так што Майсей пачаў уцякаць.
4 І сказаў Госпад: «Выцягні руку сваю і схапі за хвост яе!» Выцягнуў ён руку і схапіў, і ператварылася ў кій.
5 «Каб паверылі, — кажа, — што з’явіўся табе Госпад, Бог бацькоў іх, Бог Абрагама, Бог Ізаака і Бог Якуба».
6 І сказаў Госпад ізноў: «Пакладзі руку сваю сабе за пазуху!» Пасля таго як ён паклаў руку за пазуху, выняў ён яе пакрытаю праказай, быццам снегам.
7 Сказаў Ён: «Пакладзі руку сваю сабе за пазуху!» Паклаў ён і выняў зноў, і яна была падобная да другой рукі.
8 «Калі не павераць, — кажа, — табе і не паслухаюць слоў першага знака, павераць слову знака наступнага.
9 Бо калі нават двум гэтым знакам не павераць і не пачуюць голас твой, вазьмі ваду з ракі і вылі яе на сухую зямлю, і што б ні вычарпаў ты з ракі, ператворыцца яно ў кроў».
10 Сказаў Майсей: «Прабач, Госпадзе, я не красамоўны ад учора і заўчора, і нават ад [часу], калі гаворыш з рабом Сваім, бо даволі непаваротлівы і марудны язык мой».
11 Сказаў яму Госпад: «Хто стварыў вусны чалавека? Або хто зрабіў чалавека нямым або глухім, або відушчым, або сляпым? Ці не Я?
12 Дык ідзі, а Я буду ў вуснах тваіх; і навучу цябе, што гаварыць».
13 А ён адказаў: «Малю Цябе, Госпадзе, пашлі іншага, каго маеш паслаць».
14 Угнявіўшыся, сказаў Госпад Майсею: «Аарон, брат твой, левіцянін, ведаю, што ён красамоўны; вось, ён сам выходзіць табе насустрач і, бачачы цябе, узвесяліцца ён сэрцам.
15 Гавары з ім і ўкладвай словы Мае ў яго вусны; а Я буду ў вуснах тваіх і ў яго вуснах і пакажу вам, што вы павінны рабіць.
16 За цябе ён будзе гаварыць з народам, і ён будзе вуснамі тваімі; а ты будзеш яму як Бог.
17 Таксама вазьмі ў руку сваю кій гэты, якім будзеш учыняць знакі».
18 Пайшоў Майсей, і вярнуўся да цесця свайго Етры, і сказаў яму: «Прашу цябе, пайду я і вярнуся да братоў сваіх у Егіпет, каб паглядзець, ці жывуць яны дагэтуль». Етра сказаў яму: «Ідзі ў супакоі».
19 Вось, сказаў Госпад Майсею ў Мадыяне: «Ідзі, вярніся ў Егіпет; бо памерлі ўсе, хто шукаў душу тваю».
20 Узяў Майсей жонку сваю і сыноў сваіх і пасадзіў іх на асла; і вярнуўся ў Егіпет, трымаючы кій Божы ў руцэ сваёй.
21 І калі ён вяртаўся ў Егіпет, сказаў яму Госпад: «Глядзі, каб усе знакі, якія змясціў Я ў руцэ тваёй, учыніў ты перад фараонам; а Я зраблю цвёрдым сэрца яго, і ён не адпусціць народ.
22 І ты скажаш яму: “Гэта кажа Госпад: “Ізраэль ёсць сын Мой першародны.
23 Я кажу табе: “Адпусці сына Майго, каб ён служыў Мне; а калі не хочаш яго адпусціць, то Я заб’ю твайго першароднага сына”».
24 І калі ён быў у дарозе, у час начлегу спаткаў яго Госпад і хацеў яго забіць.
25 Адразу Сэфара ўзяла востры камень і абрэзала крайнюю плоць сына свайго; і дакранулася да ног яго, і сказала: «Ты мне жаніх крыві».
26 І адпусціў яго, пасля таго як яна сказала: «Ты жаніх крыві», з-за абразання.
27 І сказаў Госпад Аарону: «Ідзі насустрач Майсею ў пустыню». Ён пайшоў насустрач яму на гару Божую і пацалаваў яго.
28 І Майсей расказаў Аарону ўсе Госпадавы словы, з якімі Ён яго паслаў, і пра ўсе знакі, якія Ён уручыў.
29 І прыйшлі яны разам, і сабралі ўсіх старэйшын сыноў Ізраэля.
30 І сказаў Аарон усе словы, якія сказаў Госпад Майсею, і ўчыніў знакі ў прысутнасці народа.
31 І паверыў народ, і пачулі, што Госпад наведаў сыноў Ізраэля і што заўважыў смутак іх; і, схіліўшыся, яны памаліліся.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 4 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.