1 І сказаў СПАДАР Масею: «Цяпер пабачыш ты, што Я ўчыню з Фараонам, бо моцнаю рукою ён адашлець іх і моцнаю рукою ён выжане іх ізь зямлі свае».
2 І гукаў Бог да Масея, і сказаў яму: «Я СПАДАР.
3 І зьяўляўся Я Абрагаму, Ісаку а Якаву як Бог Усемагучы, а зь імям СПАДАР я ня вызнаўся ім.
4 І Я ўстанавіў змову Сваю зь імі, каб даць ім зямлю Канаанскую, зямлю падарожжаваньня іхнага, у каторай яны падарожжавалі.
5 І таксама Я чуў стогны сыноў Ізраелявых праз тое, што Ягіпцяне дзяржаць іх у няволі, і ўспомнеў змову Сваю.
6 Затым скажы сыном Ізраелявым: "Я СПАДАР, і вывяду вас з-пад цяжараў Ягіпцян, і выратую вас ізь няволі іхнае, і выбаўлю вас цаўём выцягненым і судамі вялікімі.
7 І вазьму вас сабе за люд, і буду Вам Богам, і вы даведаецеся, што Я СПАДАР, Бог ваш, Каторы вывеў вас з-пад цяжараў Ягіпецкіх.
8 І прывяду вас да тае зямлі, праз каторую Я падняў руку сваю, даць яе Абрагаму, Ісаку а Якаву, і дам вам яе на спадак. Я СПАДАР"».
9 І гукаў Масей гэтак сыном Ізраелявым; але яны ня слухалі Масея з прычыны малога духа і цяжыні работаў.
10 І сказаў СПАДАР Масею, кажучы:
11 «Уйдзі, скажы Фараону, каралю Ягіпецкаму, няхай выпусьце сыноў Ізраелявых ізь зямлі свае».
12 І сказаў Масей перад СПАДАРОМ, кажучы: «Вось, сынове Ізраелявы не паслухалі мяне; і як жа паслухае мяне Фараон? А я неабрэзаных вуснаў».
13 І гукаў СПАДАР Масею а Аарону, і расказаў ім казаць сыном Ізраелявым і Фараону, каралю Ягіпецкаму, вывесьці сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае.
14 Гэта начэльнікі дамоў айцоў іхных: сыны Рувінавы, першака Ізраелявага: Ганох а Фалу, Гецрон а Хармі: гэта радзімы Рувінавы.
15 І сынове Сымонавы: Емуель а Ямін а Огад а Яхін а Цогар а Саўла, сын Канаанянкі: гэта радзімы Сымонавы.
16 І вось гэтыя ймёны сыноў Левавых, подле пакаленьняў іхных: Ґіршон а Кагаф а Мерары. А год жыцьця Левавага было сто трыццаць сем год.
17 Сыны Гіршонавы: Ліўні а Шымей подле радзімаў іхных.
18 І сыны Кагафовы: Амрам а Іцгар а Гэўрон а Ўзыель. А год жыцьця Кагафава было сто трыццаць тры гады.
19 І сыны Мераравы: Маглі а Мушы. Гэта радзімы Левавы подле родаў іхных.
20 І ўзяў Амрам Ёхаведу, цётку сваю, сабе за жонку, і яна нарадзіла яму Аарона а Масея. А год жыцьця Амрамавага было сто а трыццаць а сем год.
21 І сыны Іцгаровы: Кора а Нефеґ а Зыхры.
22 І сыны Ўзыелявы: Місайла а Елцафан а Сыхры.
23 І Аарон узяў сабе за жонку Альжбету, дачку Амінадававу, сястру Наасонаву; і яна нарадзіла яму Надава а Агіву, Элеазара а Іфамара.
24 І сыны Корыны: Асыр а Елкана а Авасаф: гэта радзімы Корыны.
25 І Елеазар, сын Ааронаў, узяў сабе за жонку з дачок Путыелевых; і яна нарадзіла яму Фінеса. Во гэта начэльнікі айцоў лявіцкіх подле радзімаў іхных.
26 Гэта Аарон а Масей, каторым сказаў СПАДАР: «Вывядзіце сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае подле войскаў іхных».
27 Яны тыя, каторыя казалі Фараону, каралю Ягіпецкаму, каб вывесьці сыноў Ізраелявых ізь Ягіпту; гэта Масей а Аарон.
28 І гэта было ў дзень, як СПАДАР гукаў Масею ў зямлі Ягіпецкай.
29 І сказаў СПАДАР Масею, кажучы: «Я СПАДАР. Гукай Фараону, каралю Ягіпецкаму, усе, што Я кажу табе».
30 І Масей сказаў перад СПАДАРОМ: «Вось, я неабрэзаных вуснаў; і як жа паслухае мяне Фараон?»
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 6 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.