1 І сказаў СПАДАР Масею: «Прыдзі да Фараона і скажы яму: "Выпусьці люд Мой, і ён будзе служыць Імне.
2 Калі ж ты адмаўляешся выпусьціць, дык вось, Я вытну ўсі граніцы твае жабамі.
3 І вырае рака жабы, і яны ўзыйдуць, і ўвыйдуць у дом твой, і ў спальню тваю, і на ложак твой, і ў дом слугі твайго і служэбкі твае, і ў печы твае, і ў дзежы твае,
4 І на цябе, і на люд твой, і на ўсіх слугаў тваіх узыйдуць жабы"».
5 І сказаў СПАДАР Масею: «Скажы Аарону: "Выцягні руку сваю з посахам сваім на цуркі а на рэкі а на азёры, і ўзьвядзі жабы на зямлю Ягіпецкую"».
6 І выцягнуў Аарон руку сваю на воды Ягіпецкія; і ўзышлі жабы, і пакрылі зямлю Ягіпецкую.
7 І зрабілі так тайнаведы тайным уменьням сваім, і ўзьвялі жабы на зямлю Ягіпецкую.
8 І гукнуў Фараон Масея а Аарона, і сказаў: «Маліце СПАДАРА, каб Ён аддаліў жабы ад мяне й ад люду майго, і я выпушчу люд, і абракуць СПАДАРУ».
9 І сказаў Масей Фараону: «Дазволь усьціць цябе, прызнач, калі маліць за цябе, і за слугаў тваіх, і за люд твой, каб жабы былі зьнішчаны ў цябе, у дамох тваіх, і засталіся адно ў раццэ».
10 Ён сказаў: «Назаўтрае». І сказаў: «Подле слова твайго, каб ты даведаўся, што няма як СПАДАР Бог наш.
11 І адвернуцца жабы ад цябе, ад дамоў тваіх, і ад слугаў тваіх, і ад люду твайго; адно ў раццэ застануцца».
12 І вышлі Масей а Аарон ад Фараона; і Масей гукаў да СПАДАРА праз жабы, як ён прызначыў Фараону.
13 І ўчыніў СПАДАР подле слова Масеявага: жабы здохлі ў дамох, і ў дварох, і на палёх.
14 І пазгарталі іх кучамі, кучамі, і засьмярдзелася зямля.
15 І абачыў Фараон, што сталася палёгка, і ацяжарыў сэрца свае, і не паслухаў іх, як і казаў СПАДАР.
16 І сказаў СПАДАР Масею: «Скажы Аарону: "Выцягні посах свой і вытні ў пыл зямлі, і абернецца пыл у вошы па ўсёй зямлі Ягіпецкай"».
17 І зрабілі яны так: і выцягнуў Аарон руку сваю з посахам сваім, і выцяў у пыл зямлі, і сталіся вошы на людзёх і на статку. Увесь пыл земны стаў вашмі ў вусёй зямлі Ягіпецкай.
18 І зрабілі так тайнаведы сваім тайным уменьням, каб вывесьці вошы, але не маглі. І былі вошы на людзёх і на статку.
19 І сказалі тайнаведы Фараону: «Палец Божы гэта». Але сэрца Фараонава закалянела, і ён не паслухаў іх, як і казаў СПАДАР.
20 І сказаў СПАДАР Масею: «Устань рана нараніцы і стань перад Фараонам. Вось, ён ідзець да вады, і ты скажы яму: «Гэтак казаў СПАДАР: "Выпусьці люд Мой, каб ён служыў Імне.
21 Бо калі ня выпусьціш люду Майго, дык вось, Я пашлю на цябе, і на слугаў тваіх, і на люд твой, і ў дамы твае рой мухаў, і напоўняцца дамы Ягіпцян роям і таксама зямля, на каторай яны.
22 І аддзялю таго дня зямлю Ґошэн, што люд Мой ё на ёй, каб ня быў там рой, каб ты ведаў, што Я СПАДАР сярод зямлі.
23 Я зраблю розьніцу памеж люду Майго й люду твайго. Заўтра будзе знак гэты"».
24 І ўчыніў СПАДАР гэтак: і прыляцеў рой цяжкім парадкам да дому Фараонавага, і да дому слугаў ягоных, і на ўсю зямлю Ягіпецкую; гінула зямля ад раёў.
25 І гукнуў Фараон Масея а Аарона, і сказаў ім: «Ідзіце, абрачыце Богу свайму ў зямлі».
26 І сказаў Масей: «Не належа рабіць гэтак, бо агіду Ягіпцянам абрачэм СПАДАРУ, Богу нашаму; вось, мы будзем абракаць, што ёсьць агіднае ў Ягіпцян, перад ачмі іхнымі, то ці не ўкамянуць яны нас?
27 Тры дні дарогі мы пойдзем на пустыню і абрачэм СПАДАРУ, Богу нашаму, як раскажа нам».
28 І сказаў Фараон: «Я адпушчу вас, і будзеце абракаць Богу свайму на пустыні; толькі вельмі не адходзьце. Маліце за мяне».
29 І сказаў Масей: «Вось, я выходжу ад цябе, і памалю СПАДАРА, і аддаляцца раі ад Фараона, і ад слугоў ягоных, і ад люду ягонага заўтра; толькі няхай Фараон балей не ашукуе, не адпушчаючы люду абрачы СПАДАРУ».
30 І вышаў Масей ад Фараона, і маліў СПАДАРА.
31 І ўчыніў СПАДАР подле слова Масеявага, і аддаліў раі ад Фараона, ад слугаў ягоных і ад люду ягонага; не засталося ні воднага;
32 Але Фараон ацяжарыў сэрца свае таксама гэтым разам і не адпусьціў люду.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 8 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.