1 І сказаў СПАДАР Масею: «Яшчэ загубу адзіную Я навяду на Фараона а на Ягіпцян; просьле тога ён адпусьце вас адгэтуль. Як ён будзе адпушчаць вас, то канчальна а станаўко пажанець вас адгэтуль.
2 Кажы цяпер у вушы люду, і няхай кажны папросе ў бліжняга свайго, і кажная жонка ў бліжняй сваёй судзьдзя срэбнага а судзьдзя залатога».
3 І даў СПАДАР ласку люду ў вачох Ягіпцян, дый гэты муж Масей быў вельмі вялікі ў зямлі Ягіпецкай, у вачох слугаў Фараонавых і ў вачох люду.
4 І сказаў Масей: «Гэтак кажа СПАДАР: "А поўначы Я прайду пасярод Ягіпту.
5 І памрэць кажны пяршак у зямлі Ягіпецкай ад першака Фараонавага, каторы сядзіць на пасадзе сваім, да першака нявольніцы, каторая за жорнамі, і кажнага першака із статку.
6 І будзе крык вялікі па ўсёй зямлі Ягіпецкай, што падобнага ня было і падобнага да яго не паўторыцца.
7 Але на сыноў Ізраелявых не пашаволе сабака языком сваім ад чалавека аж да статку, каб вы ведалі, што розьне СПАДАР памеж Ягіпцянаў і Ізраелцаў.
8 І зыйдуць усі слугі твае гэтыя да мяне, і паклоняцца імне, кажучы: ’Выйдзі ты і ўвесь люд, каторы ля ног тваіх’, і просьле гэтага я выйду"». І вышаў ад Фараона з гарачым гневам.
9 І сказаў СПАДАР Масею: «Не паслухае вас Фараон, каб памнажыліся чудосы Мае ў зямлі Ягіпецкай».
10 І Масей і Аарон зрабілі ўсі гэтыя чудосы перад Фараонам; але закаляніў СПАДАР сэрца Фараонава, і ён не адпусьціў сыноў Ізраелявых ізь зямлі свае.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 11 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.