1 І кранулася ўся грамада сыноў Ізраелявых із пустыні Цын у падарожжы свае, подле слова СПАДАРОВАГА; і разьлягліся табарам у Рэфідыме, і няма вады люду піць.
2 І вадзіўся люд із Масеям, і казалі: «Дайце нам вады піць». І сказаў ім Масей: «Што вы вадзіцеся з імною? Што спакушаеце СПАДАРА?»
3 І сьмяг там люд вады, і наракаў народ на Масея, і сказаў: «На што ты вывеў нас ізь Ягіпту? умарыць смагаю мяне, і сыноў маіх, і чароды мае?»
4 І гукаў Мясей да СПАДАРА, кажучы: «Што імне рабіць із народам гэтым? Яшчэ крыху, і ўкамянуюць мяне».
5 І сказаў СПАДАР Масею: «Прайдзі перад людам, і вазьмі із сабою із старцоў Ізраельскіх, і посах свой, каторым ты выцяў раку, вазьмі ў руку сваю, і пайдзі;
6 Вось, я стану перад табою там на скале ў Горыве, і ты вытнеш у скалу, выйдзе вада зь яе, і будзе піць люд». І зрабіў так Масей на ачох старцоў Ізраельскіх.
7 І назваў імя месца таго Масса а Мерыва, з прычыны вады сыноў Ізраельскіх і затым, што яны спакушалі СПАДАРА, кажучы: «Ці ё СПАДАР сярод нас, ці няма?»
8 І прышоў Амалік, і ваяваў із Ізраелцамі ў Рэфідыме.
9 І сказаў Масей Ігошуі: «Выбяры нам мужоў і йдзі ваюй із Амалікам; заўтра я стану на версе ўзгорку, і посах Божы ў руццэ маёй».
10 І зрабіў Ігошуа, як сказаў яму Масей, каб біцца з Амаліком; а Масей, Аарон а Гур узышлі на верх узгорку.
11 І было, што як Масей падымаў руку сваю, дык перамагаў Ізраель; а як апушчаў руку сваю, дык перамагаў Амалік.
12 Але рукі Масеявы млелі; і ўзялі камень, і падлажылі пад яго; і ён сеў на ім. Аарон жа а Гур падпіралі рукі ягоныя, адзін з аднаго, а адзін із другога боку. І рукі ягоныя былі кажначасныя аж да заходу сонца.
13 І скволіў Ігошуа Амаліка а люд ягоны лязом мяча.
14 І сказаў СПАДАР Масею: «Упішы гэта на памятку ў кнігу, і ўлажы ў вушы Ігошуі, што Я чыста затру памятку Амаліка з пад нябёсаў».
15 І збудаваў Масей аброчнік, І назваў імя яго: Егова Ніссы (СПАДАР сьцяг мой).
16 Бо сказаў ён: «Рука на пасадзе ЯГ: вайна ў СПАДАРА супроці Амаліка ад роду ў род».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 17 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.