1 І пайшоў чалавек із дому Левага, і ўзяў сабе дачку Леваву.
2 І зачала тая жонка, і нарадзіла сына, і бачыла яго, што ён харошы, і хавала яго тры месяцы.
3 Але не магла даўжэй хаваць яго, узяла каробку з трысьціны і асмаліла яе асфальтам а смалою; і палажыла ў яе дзецянё, і пастанавіла ў трысьніку ля берагу ракі.
4 І стаяла сястра ягоная воддаль, каб ведаць, што станецца яму.
5 І зышла дачка Фараонава мыцца ў раццэ, а дзеўкі ейныя хадзілі ля ракі. І яна абачыла каробку сярод трысьніку, і паслала служэбку сваю ўзяць яе.
6 І адчыніла, і абачыла яго — гэта дзецянё; і вось, хлопчык плача; і зжалілася над ім, і сказала: «Зь дзяцей гэбрэйскіх гэта».
7 І сказала сястра ягоная дачцэ Фараонавай: «Ці не схадзіць імне і ці ня гукнуць да цябе жонку — мамку з Гэбрэяк, каб яна мамчыла гэтае дзецянё».
8 І сказала ёй дачка Фараонава: «Схадзі». І пайшла дзявушчая дзеўка, і пагукала маці дзецяняці.
9 І сказала ёй дачка Фараонава: «Панясі сабе дзецянё гэтае і мамч яго імне; я дам табе тваю плату». Жонка ўзяла дзецянё і мамчыла яго.
10 І вырасла дзецянё, і яна прывяла яго да дачкі Фараонавае, і ён быў у яе за сына, і назвала імя ягонае: Масей, і казала яна, «Бо з вады я выцягнула яго».
11 І было тых дзён: і вырас Масей, і вышаў да братоў сваіх, і абачыў цяжкія работы іхныя; і абачыў, што Егіпцянін б’ець аднаго Гэбрэя з братоў ягоных.
12 І абярнуўся туды-сюды, і бачачы, што нікога няма, і ён забіў Егіпцяніна, і схаваў яго ў пяску.
13 І вышаў ён назаўтрае, і во, два Гэбрэі вадзяцца; І сказаў ён ліхому: «Нашто ты б’еш бліжняга свайго?»
14 І тый сказаў: «Хто пастанавіў цябе начэльнікам а судзьдзёй над намі? Ці не забіць мяне манішся ты, як забіў Егіпцяніна?» І зьлякаўся Масей, і сказаў: «Пэўне стала ведама гэта».
15 І пачуў Фараон праз гэтую справу, і глядзеў забіць Масея. І ўцёк Масей ад Фараона, і жыў у зямлі Мідзянскай, і сеў ля студні.
16 У сьвятара Мідзянскага сем дачок. І яны прышлі, і насілялі, і напоўнілі карыты, напаіць драбны статак айца свайго.
17 І прышлі пастухі, і адагналі іх. І ўстаў Масей, і памог ім, і напаіў драбны статак іхны.
18 І прышлі яны да Рагуеля, айца свайго, і ён сказаў ім: «Што вы так борзда прышлі сядні?»
19 Яны сказалі: «Егіпцянін уратаваў нас ад пастухоў і нават насіляў нам вады, і напаіў драбны статак».
20 Ён сказаў дачкам сваім: «Ідзе ж ён? Чаму вы пакінулі таго чалавека? Гукніце яго, і няхай есьць хлеб».
21 І ўпадабаў Масей жыць у гэтага чалавека, і ён выдаў за Масея дачку сваю Цыпору.
22 І яна нарадзіла сына, і назваў яго імя Ґіршон; бо, казаў ён: «Я стаў чужніком у чужой зямлі».
23 І было за шмат дзён тых: і памер кароль Ягіпецкі. І ўздыхалі дзеці Ізраелявы ад работы, і крычэлі, і ўзышоў крык іхны да Бога з прычыны работы.
24 І пачуў Бог стагнаньні іхныя, і ўспомнеў Бог змову сваю з Абрагамом, Ісаком а Якавам.
25 І глянуў Бог на дзеці Ізраелявы, і пазнаў Бог.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Другая кніга Масеява: Выхад, 2 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.