1 І сказаў СПАДАР Масею: «Уйдзі да Фараона і гукай яму: "Гэтак кажа СПАДАР, Бог Гэбрэяў: ’Адпусьці люд Мой, і будзе ён служыць Імне;
2 Бо калі ты адмовішся выпусьціць і будзеш яшчэ дзяржаць іх,
3 Дык вось рука СПАДАРОВА будзе на статку тваім, каторы ў палёх, на конях, на аслох, на вярблюдох, на буйным статку і на драбным статку; мор вельмі цяжкі.
4 І ўчыне СПАДАР падзел памеж статку ізраельскага й статку ягіпецкага, і ня здохіне нічога з усёга сыноў Ізраелявых’"».
5 І прызначыў СПАДАР час, кажучы: «Заўтра ўчыне СПАДАР гэтую справу ў зямлі».
6 І ўчыніў СПАДАР гэтую справу назаўтрае, і паздыхаў увесь статак ягіпецкі; а із статку сыноў Ізраелявых ня здохла нічога.
7 І паслаў Фараон, і вось, ня здохла із статку Ізраелцаў ані воднага. І ацяжарэла сэрца Фараонава, і ён ня пусьціў люду.
8 І сказаў СПАДАР Масею а Аарону: «Вазьміце сабе поўныя жмені попелу з вапельні, і няхай сыпне яго Масей к небу ў ваччу Фараонавым.
9 І станецца ён пылам па ўсёй зямлі Ягіпецкай, і будзе ён на людзёх і на жывёле ў запаленьню зь верадамі, што йдуць у прыкісь, па ўсёй зямлі Ягіпецкай».
10 Яны ўзялі попелу з вапельні і сталі перад Фараонам. Масей сыпнуў яго к небу, і сталася запаленьне зь верадамі, што йдуць у прыкісь, на людзёх і на статку.
11 І не маглі тайнаведы ўстоіць перад Масеям з прычыны запаленьня, бо запаленьне было на тайнаведах і на ўсіх Ягіпцянах.
12 І закаляніў СПАДАР сэрца Фараонава, і ён не паслухаў іх, як казаў СПАДАР Масею.
13 І сказаў СПАДАР Масею: «Устань нараніцы, і стань перад Фараонам, і скажы яму: "Гэтак кажа СПАДАР, Бог Гэбрэяў: ’Пусьці люд Мой, і ён будзе служыць Імне;
14 Бо гэтым разам Я пашлю ўсі кары Мае ў сэрца Твае, і на слугаў тваіх, і на люд твой, каб ты даведаўся, што няма падобнага да Мяне на ўсёй зямлі;
15 Бо цяпер Я выцягнуў руку Сваю, дык зразіў бы цябе а люд твой морам, і ты выгублены быў бы ізь зямлі;
16 Але дзеля таго Я захаваў цябе, каб паказаць табе сілу Сваю, і каб агалашалі імя Мае па ўсёй зямлі.
17 Ты яшчэ вяльмуешся супроці люду Майго, каб не адпусьціць іх.
18 Вось, Я спушчу дажджом заўтра гэтага самага часу вельмі вялікі град, да каторага падобнага ня было ў Ягіпце ад дня яго закладзінаў аж дагэтуль.
19 І цяпер пашлі й забясьпеч статак свой і ўсе, што ёсьць у цябе ў полю; кажнага чалавека й жывёлу, што будуць засьпеты ў полю і не зьбяруцца ў дамы, і зыйдзе на іх град, і яны памруць’"».
20 Тыя із слугаў Фараонавых, каторыя ўлякаліся слова СПАДАРОВАГА, расказалі слугам сваім і чародам сваім уцячы двору;
21 А хто не зьвярнуў сэрца свайго да слова СПАДАРОВАГА, пакінуў слугаў сваіх і чароды свае ў полю.
22 І сказаў СПАДАР Масею: «Выцягні руку сваю к небу, і будзе град па ўсёй зямлі Ягіпецкай, на чалавека, на статак і на ўсю траву палявую ў зямлі Ягіпецкай».
23 І выцягнуў Масей посах свой к небу; і СПАДАР даў грымоты а град, і прышоў агонь на зямлю, і пусьціў, бы дождж, СПАДАР град на ўсю зямлю Ягіпецкую.
24 І быў град і агонь полымям пасярод граду; вельмі вялікі, якога ня было ў вусёй зямлі Ягіпецкай з часу, як стала народам.
25 І пабіў град у вусёй зямлі Ягіпецкай усе, што было ў полю, ад чалавека аж да статку, і ўсю траву палявую пабіў град, і ўсі дзервы ў полю паламіў,
26 Адно ў зямлі Ґошэн, ідзе сынове Ізраелявы, ня было граду.
27 І паслаў Фараон, і гукнуў Масея а Аарона, і сказаў ім: «Ізграшыў я гэтым разам; СПАДАР справядлівы, а я а люд мой ліхія.
28 Маліце СПАДАРА — ужо надта шмат грымотаў Божых а граду, — выпушчу вас, і ня будзеце болей заставацца».
29 І сказаў яму Масей: «Як толькі выйду я зь места, выцягну далоні свае да СПАДАРА; грымоты перастануць і граду болей ня будзе, каб ты ведаў, што зямля СПАДАРОВА.
30 Але табе а слугам тваім, я ведаю, яшчэ ня будзе вам страшна перад відам СПАДАРА Бога».
31 І лён і ячмень былі пабітыя, бо ячмень выплыў, а лён наліваўся.
32 Пшонка, адылі, і жыта не пабітыя, бо яны былі позныя.
33 І вышаў Масей ад Фараона зь места, і выцягнуў далоні свае да СПАДАРА; і перасталі грымоты а град, і дождж болей ня ліў на зямлю.
34 І абачыў Фараон, што перастаў дождж а град а грымоты, і далей грашыў, і ацяжарыў сэрца свае ён а слугі ягоныя.
35 І закалянела сэрца Фараонава, і ён ня выпусьціў сыноў Ізраельскіх, як і казаў СПАДАР Масеям.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 9 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.