1 І зьбер Масей усю грамаду сыноў Ізраелявых, і сказаў: «Гэта словы, што расказаў СПАДАР чыніць іх:
2 "Шэсьць дзён рабіце работу, а сёмага дня мае быць у вас сьвята, сыбота супачынку СПАДАРУ; кажны, хто будзе рабіць у яе работу, памрэць.
3 Не паліце агню ў вусіх гасподах сваіх у дзень сыботы».
4 І сказаў Масей усёй грамадзе сыноў Ізраелявых: «Гэта тое слова, што расказаў СПАДАР, кажучы:
5 "Вазьміце ад сябе дар СПАДАРУ; кажны ахвотнага сэрца хай прынясець аброк СПАДАРУ: золата, срэбла а медзь,
6 І воўну васільковую а пурпуровую а чырвовую, і цянюсенькае палатно, і казіную поўсьць,
7 І скуры баранія чырвоныя, і скуры барсуковыя, і дзерва акацу,
8 І аліву да сьветача, і пахі на алей памазаньня й да пахнючага кадзеньня,
9 І камяні оніксу, і каменчыкі ўсаджаныя на наплечнік а нагруднік".
10 І кажны з вас мудры сэрцам хай прыдуць і зробяць усе, што расказаў СПАДАР:
11 "Вітальню а будан яе а пакрыцьце яе, кручкі яе а дошкі яе, нашулкі яе, стаўпы яе а падстаноўкі яе,
12 Скрыню а нашулкі яе, века а запінаху запоны,
13 Стол а нашулкі яго а ўсі судзіны яго, і хлябы Выкладу,
14 І сьветач да сьвяценьня із судзінамі яго, і лянпы яго, і аліву да сьвяценьня,
15 І аброчнік да кадзеньня а нашулкі яго, і алей памазаньня і пахнючыя кадзеньні, запону да ўходу вітальні,
16 Аброчнік усепаленьня а крату мядзяную да яго а нашулкі яго а ўсе судзьдзе яго, мыцельнік а падложак яго,
17 Заслоны панадворку, стаўпы яго а падложкі іх і запону ля ўходу ў панадворак,
18 Кольле вітальні а кольле панадворку а паварозкі іх,
19 Адзецьці службовыя да служэньня ў сьвятыні а сьвятыя адзецьці Аарону сьвятару а адзецьці сыном ягоным да сьвятарстваваньня"».
20 І вышла ўся грамада сыноў Ізраелявых ад Масеявага віду.
21 І прыходзіла кажная людзіна, каторую прынукала да гэтага сэрца, і кажны, каторага захочаваў дух ягоны, і прыносілі аддзелены дар СПАДАРУ на рабеньне будану збору, і на ўсе служэньне яго, і на сьвятыя адзецьці.
22 І прыходзілі мужы із жонкамі, усі ахвотнага сэрца прыносілі ўносьніцы а завушніцы а жуковіны а кралі, і ўсялякія залатыя рэчы, кажны хто нахінаў нахінаньне золата СПАДАРУ.
23 І кажны, у каго была воўна васільковая а пурпуровая а чырвовая, цянюсенькае палатно й казіная поўсьць, скуры баранія, хварбаваныя на чырвана, і скуры барсуковыя, прыносіў іх.
24 І кажны, хто падыймаў дар срэбла а медзь, прыносіў гэты дар СПАДАРУ; і кажны, у каго знайшлося дзерва акаца прыносілі на ўсялякую работу служэньня.
25 І кажная жонка, мудрая сэрцам, прала сваімі рукамі й прыносіла пражу васільковага, пурпуровага а чырвовага колеру й цянюсенькае палатно.
26 І ўсі жанкі, каторых прынукала сэрца мудрасьцю, пралі сваю казіную поўсьць.
27 А князі прыносілі камень онікс а каменчыкі, усаджаныя ў наплечнік а нагруднік,
28 І пахі, і аліву да сьветача, і да алею памазаньня, і на пахнючыя кадзеньні.
29 Бо кажны мужчына й жонка із сыноў Ізраелявых, каторых захочавала сэрца іхнае прынесьці на ўсялякую работу, якую СПАДАР Масеям расказаў зрабіць, прыносілі самахвотны дар СПАДАРУ.
30 І сказаў Масей сыном Ізраелявым: «Глядзіце, СПАДАР гукнуў наймя Бецал-эля, сына Ура Гуранка, з плямені Юдзінага,
31 І напоўніў яго Духам Божым, мудрасьцю а кемнасьцю а веданьням а ўсялямім рамяством,
32 І выдумляць мастацтва, рабіць у золаце а срэбле а медзі,
33 І ў рэзаньню каменьня да ўсаджаньня, і ў рэзаньню дзерва, і рабіць усялякую мастацкую работу.
34 І здольнасьць вучыць даў у сэрца ягонае а Аголява Агісамашонка, з плямені Дановага.
35 Ён напоўніў іх мудрасьцю сэрца, рабіць усялякую работу ґравэра а мастака а вышываньніка на васільковай, пурпуровай, чырвовай тканіне і на цянюсенькім палатне, і ткача, усялякую работу робячага й мастацтва выдумляючага».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 35 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.