Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Выхад, 35 Выхад, 35 глава

1 І сабраў Майсей усё супольства сыноў Ізраілевых і сказаў ім: вось, што наказаў Гасподзь рабіць:
2 шэсьць дзён рабеце працу, а дзень сёмы павінен быць у вас сьвяты, субота спачыну Госпаду; кожны, хто будзе рабіць у яе працу, аддадзены будзе сьмерці;
3 не запальвайце агню ва ўсіх селішчах вашых у дзень суботні.
4 І сказаў Майсей усяму супольству сыноў Ізраілевых: вось тое слова, што наказаў Гасподзь, кажучы:
5 зрабеце ад сябе ахвяраваньні Госпаду: кожны паводле руплівасьці няхай прынясе ахвяраваньне Госпаду, золата, срэбра, медзь,
6 воўну блакітнага, пурпуровага і чырванёнага колеру, і вісон, і казіную воўну,
7 Аўчыны барановыя чырвоныя і аўчыны сінія, і дрэва сітым,
8 і алей у сьвяцільню, і пахошчы на алей памазаньня і на духмяныя дымленьні,
9 камень анікс і камяні ўстаўныя на эфод і нагруднік.
10 І кожны з вас мудры сэрцам няхай прыйдзе і зробіць усё, што загадаў Гасподзь:
11 скінію і покрыва яе і века яе, гакі і брусы яе, жэрдкі яе, слупы яе і падножжы яе,
12 каўчэг і жэрдкі яго, века і заслону для загароды,
13 стол і жэрдкі яго і ўсе прылады яго, і ахвярныя хлябы,
14 і сьвяцільні для асьвятленьня з прыладамі яго, і лампады яго і алей для асьвятленьня,
15 і ахвярнік для дымленьняў і жэрдкі яго, і алей памазаньня, і духмяныя дымленьні, і заслону на ўваходзе ў скінію,
16 ахвярнік цэласпаленьня і рашотку медную для яго, і жэрдкі яго і ўсе прылады яго, умывальнік і падножжа яго,
17 заслоны двара, слупы яго і падножжы іх і заслону на ўваходзе ў двор,
18 калы скініі і калы двара і вяроўкі іх,
19 вопратку службовую на служэньне ў сьвятыні і сьвяшчэнную вопратку Аарону сьвятару і вопратку сынам ягоным дзеля набажэнства.
20 І пайшло ўсё супольства сыноў Ізраілевых ад Майсея.
21 І прыходзілі ўсе, каго вабіла да таго сэрца, і ўсе, каго схіляў дух, і прыносілі ахвяраваньні Госпаду на ўладжваньне скініі сходу і на ўсе патрэбы яе і на сьвяшчэннае адзеньне;
22 і прыходзілі мужы з жонкамі, і ўсе па схільнасьці сэрца прыносілі пярсьцёнкі, завушніцы, бранзалеты і падвескі, усялякія залатыя рэчы, кожны, хто хацеў прыносіць золата Госпаду;
23 і кожны, у каго была воўна блакітнага, пурпуровага і чырванёнага колеру, вісон і казіная воўна, аўчыны барановыя чырвоныя і аўчыны сінія, прыносілі іх;
24 і кожны, хто ахвяраваў срэбра, альбо медзь, прыносілі гэта ў дарунак Госпаду; і кожны, у каго было дрэва сітым, прыносіў гэта на ўсякую патрэбу скініі;
25 і ўсе жанчыны, мудрыя сэрцам, пралі сваімі рукамі і прыносілі прадзіва блакітнага, пурпуровага і чырванёнага колеру і вісон;
26 і ўсе жанчыны, якіх вабіла сэрца, якія ўмелі прасьці, пралі казіную воўну;
27 а князі прыносілі камень анікс і камяні ўстаўныя на эфод і нагруднік,
28 і пахошчы таксама, і алей у сьвяцільню і на складаньне алею памазаньня і на духмяныя дымленьні;
29 і ўсе мужы і жонкі з сыноў Ізраілевых, якіх вабіла сэрца прынесьці на ўсякую справу, якую Гасподзь праз Майсея загадаў зрабіць, прыносілі дабраахвотны дарунак Госпаду.
30 І сказаў Гасподзь сынам Ізраілевым: глядзеце, Гасподзь прызначыў менавіта Вэсэлііла, сына Урыі, сына Ора, з племя Юдавага,
31 і напоўніў яго Духам Божым, мудрасьцю, розумам, ведамі і ўсялякім умельствам
32 складаць узорыстую тканіну, рабіць з золата, срэбра і медзі,
33 і рэзаць камяні, каб устаўляць іх, і рэзаць дрэва, і рабіць усякую адмысловую працу;
34 і здольнасьць вучыць заклаў у сэрца яго, яго і Агаліява, сына Ахісамахавага, з племя Данавага;
35 Ён напоўніў сэрца іх мудрасьцю, каб рабіць усякую працу разьбяра і ўмелага ткача і вышывальніка па блакітнай, пурпуровай, чырванёнай і вісоннай тканіне, і ткачоў, якія робяць усялякую працу і складаюць каштоўную тканіну.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 35 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.