1 Ня прыймай манлівае дзейкі і не давай рукі свае ліхому, каб быць сьветкаю заглабаньня.
2 Ня будзь за бальшынёй на ліха і ня сьветч у судовой справе, каб павярнуць за бальшынёй у перакручаваньню.
3 І ўбогаму не патурай у судовай справе.
4 Калі лучыш на блуднага вала непрыяцеля свайго альбо на асла ягонага, канечне зьвярні яго да яго.
5 Калі абачыш асла ворага свайго ўпалага пад цяжарам сваім, то ўзьдзяржыся пакінуць яго: канечне заставайся зь ім.
6 Не перакручуй суду беднага свайго ў ягонай справе.
7 Здаляйся ад рэчы манлівае, і не забівай нявіннага а справядлівага, бо я неапраўлю благога.
8 Лапаноў ня прымай, бо лапаны нявіснымі робяць відучых і перакручуюць словы справядлівых.
9 І прыходнага ня ўціскай: гэта ж вы знаеце душу прыходнага, бо самы былі прыходнымі ў зямлі Ягіпецкай.
10 І шэсьць год засявай зямлю сваю і зьбірай урод яе;
11 А сёмага вывальні яе й пакінь яе, і будуць жывіцца бедныя з твайго народу, а астачамі просьле іх будуць жывіцца зьвяры палявыя. Так рабі зь вінішчам сваім і з аліўнікам сваім.
12 Шэсьць дзён рабі справы свае, а сёмага дня перастань рабіць, каб супачыў вол твой а асёл твой і аддыхнуў сын служэбкі твае і прыходны.
13 І ўсе, што Я сказаў вам, заховуйце сабе; і імені іншых багоў не мянуйце: няхай ня чуецца з вуснаў тваіх.
14 Трэйчы ў год сьвяткуй Імне.
15 Сьвята праснакоў дзяржаць будзеш; сем дзён еж праснакі, як Я расказаў табе, у прызначаным часе месяца Авіва, бо ў гэтым ты вышаў зь Ягіпту; і хай ня бачаць від Мой пустыя.
16 І сьвята жніва першых пладоў працы свае, каторыя ты сеяў на полю, і сьвята збору пры сходу году, як зьбярэш працу сваю з поля.
17 Трэйчы ў год мае зьяўляцца кажны мужчына твой перад від Спадара СПАДАРА.
18 Не абракай над кіслым крыві аброку Майго, і хай не начуе тук сьвяточны да раньня.
19 Першыя плады ўроду зямлі свае прынось да дому СПАДАРА, Бога свайго. Не вары казяняці ў малаццэ маці ягонае.
20 Вось, Я пасылаю перад табою Ангіла сьцерагчы цябе на дарозе і ўвесьці цябе ў тое месца, каторае Я прыгатаваў.
21 Шануйся перад відам Ягоным і слухай голасу Ягонага; не паўставай супроці Яго, бо Ён не даруе грэху вашага; бо імя Мае ў Ім.
22 Калі ты будзеш уважліва слухаць голасу Ягонага і паўніць усе, што скажу, то ворагам буду варагоў тваіх і праціўнікам праціўнікаў тваіх.
23 Як пойдзе Ангіл Мой перад табою, і прывядзець цябе да Аморэя, Гэціча, Перэзэя, Канаана, Гэвея а Евусэя, і выгублю іх.
24 Ня кланяйся багом іхным, і ня служы ім, і не рабі подле ўчынкаў іхных; але сусім здрузґачы іх, і чыста паламі помнікі іхныя.
25 І служыце СПАДАРУ, Богу свайму, і Ён дабраславе хлеб твой і ваду тваю; і адхіну хваробы з пасярод цябе.
26 Ня будзе ськіданьня й бясплоднае ў зямлі тваёй; лік дзён тваіх напоўню.
27 Жах Свой пашлю перад табою і стрывожу кажны люд, да каторага ты прыдзеш, і абярну да цябе завыек усіх варагоў тваіх.
28 І пашлю перад табою шаршні, і яны пажануць перад табою Гэвея, Канаана а Гэціча.
29 Ня выжану іх ад віду твайго за адзін год, каб зямля ня спусьцела, і не памнажыўся супроці цябе зьвер палявы,
30 Памалу, памалу буду праганяць іх ад цябе, пакуль ты не размножышся і ня возьмеш у дзяржаньне зямлі гэтае.
31 Пастанаўлю граніцы твае ад мора Чырвонага аж да мора Пілісцкага і ад пустыні аж да Ракі; бо дам у рукі вашы жыхараў гэтае зямлі, і пражанеш іх ад віду свайго.
32 Не рабі змовы зь імі ані з багамі іхнымі.
33 Ня маюць яны жыць у зямлі тваёй, каб яны не ўвялі цябе ў грэх супроці Мяне; бо калі ты будзеш служыць багом іхным, дык гэта будзе табе сецьцю"».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 23 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.