1 І зрабі аброчнік дзеля кадзеньньня; зь дзерва акацы зрабі яго.
2 Локаць удаўжкі ён, і локаць ушыркі ён; ён мае быць чатыракутні; а ўвышкі ён два локці; зь яго маюць выходзіць рогі яго.
3 І пацягні яго шчырым золатам, верх яго а сьцены яго наўкола, і рогі яго; і зрабі да яго залаты вянок наўкола.
4 І два колцы залатыя зрабі да яго, пад вянком яго, на двух кутох яго; зрабі іх з двух бакоў яго; будуць месцамі нашулкам, каб насіць яго на іх.
5 І зрабі нашулкі зь дзерва акацы, і пацягні іх золатам.
6 І пастанаві яго перад запінахаю, каторая перад скрыняю сьветчаньня, супроці века, каторае на сьветчаньню, ідзе Я буду сустракацца з табою там.
7 І кадзіць будзе на ім Аарон кадзеньням із пахнючых рэчаў; кажнае раніцы, як ён ладзе лянпы, будзе кадзіць ім.
8 І як Аарон пале лянпы адвячоркам, ён будзе кадзіць. Гэта штачаснае кадзеньне перад СПАДАРОМ у родах вашых.
9 Не паліце на ім ніякага кадзеньня чужога, ані ўсепаленьня, ані дару хлебнага; і ўзьліваньня ня ўзьлівайце на яго.
10 І будзе спраўляць Аарон залашчаньне над рагамі яго аднойчы ў год, з крыві ачышчальнага аброку за грэх ён будзе ачышчаць яго аднойчы ў год у родах вашых. Гэта сьвятое сьвятых СПАДАРУ».
11 І казаў СПАДАР Масею, кажучы:
12 «Як будзеш лічыць сыноў Ізраелявых подле лікаў іхных, дык дадуць кажны выкуп душы свае СПАДАРУ пры лічэныню іх, і ня будзе памеж іх мору згубнага пры лічэньню іх.
13 Во што дасьць кажны, каторы прайшоў лічэньне: паўсыкля сыкля сьвятога; у сыклю дваццаць ґер; паўсыкля дар СПАДАРУ.
14 Кажны, каторы прайшоў лічэньне, ад дваццацёх год і вышэй, мае даваць дар СПАДАРУ.
15 Багаты хай не павялічае, і бедны хай не памяншае ад паўсыкля, што маюць даваць дар СПАДАРУ, дзеля выкупу душаў вашых.
16 І вазьмі срэбла выкупаў ад сыноў Ізраелявых, і дасі яго на службу будану збору; і будзе гэта сыном Ізраелявым на памятку перад СПАДАРОМ, дзеля залашчаньня душам вашым».
17 І сказаў СПАДАР Масею кажучы:
18 «І зробіш мыцельнік мядзяны і падложак мядзяны да ўмываньня, і пастанаві яго памеж будану збору і аброчніка, і налі ў яго вады.
19 І няхай Аарон а сынове ягоныя мыюць у ім рукі свае й ногі свае.
20 Як яны ўвыйдуць у будан збору, няхай яны ўмываюцца вадою, і яны не памруць; або як яны бліжацца да аброчніка дзеля служэньня, дзеля абраканьня агнянога СПАДАРУ,
21 Дык няхай яны ўмыюць рукі свае й ногі свае, і не памруць. І будзе ім уставаю вечнай, яму а патомкам ягоным у родах іхных».
22 І сказаў СПАДАР Масею, кажучы:
23 «І ты вазьмі сабе найлепшых пахнючых рэчаў: мірры легкацякучай пяцьсот сыкляў, цынамону пахнючага палавіцу гэтага, дзьвесьце пяцьдзясят, трысьніку пахнючага дзьвесьце пяцьдзясят,
24 Касі пяцьсот, подле сыклю сьвятыні, і алівы аліўкавае гін.
25 І зрабі з гэтага алей сьвятога памазаньня, масьць работы аптакарскае: алей сьвятога памазаньня гэта будзе.
26 І памаж ім будан збору, і скрыню сьветчаньня,
27 І стол а ўсі судзіны яго, і сьветач а ўсі судзіны яго, і аброчнік кадзеньня,
28 І аброчнік усепаленьня а ўсі судзіны яго, і мыцелынік а падстаноўку яго.
29 І пасьвяці іх, і будуць сьвятое сьвятых: усе, што даткнецца да іх, усьвяціцца.
30 І Аарона а сыноў ягоных памаж а пасьвяці іх, сьвятарстваваць Імне.
31 А сыном Ізраелявым гукай, кажучы: "Гэта будзе Імне алей сьвятога памазаньня ў родах вашых.
32 На целы чалавека ня маюць узьліваць яго, і подле складу яго не рабіце падобнага да яго. Ён сьвятасьць; сьвятасьцю мае быць вам.
33 Хто зробе аптакарскім спосабам падобны да яго, і хто дасьць ізь яго на чужога, дык будзе выгублены зь люду свайго"».
34 І сказаў СПАДАР Масею: «Вазьмі сабе пахнючых рэчаў: бальсаму, оніксу, ґалвану духмянага а чыстага кадзіла, усяго аднолькавае вагі.
35 І зрабі з гэтага кадзіла ўменьням аптакарскім, пааптакарску зьмяшанае, чыстае, сьвятое.
36 І стаўчы яго дробна, і лажы перад сьветчаньням у будане збору, ідзе Я буду сустракацца з табою: сьвятое сьвятых будзе.
37 І кадзіла каторае зробіш, подле складу яго не рабіце сабе: сьвятасьцю яно будзе ў цябе СПАДАРУ.
38 Хто зробе падобнае, каб нюхаць яго, будзе выгублены зь люду свайго».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 30 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.