1 І сказаў СПАДАР Масею: «Гля, я пастанавіў цябе за бога Фараону; Аарон, брат твой, будзе тваім прарокам.
2 Ты будзеш казаць усе, што Я раскажу табе; а Аарон, брат твой, будзе гукаць Фараону, і ён выпусьце сыноў Ізраелявых ізь зямлі свае.
3 І Я закаляню сэрца Фараонава, і размнажу знакі свае і чудосы свае ў зямлі Ягіпецкай.
4 І не паслухае вас Фараон, і Я ўзлажу руку Сваю на Ягіпет. І вывяду войска Свае, люд Свой, сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае — судамі вялікімі.
5 І даведаюцца Ягіпцяне, што Я СПАДАР, як выцягну руку сваю на Ягіпет і вывяду сыноў Ізраелявых з памеж іх».
6 І ўчыніў Масей а Аарон; як расказаў ім СПАДАР, так яны і ўчынілі.
7 І Масею было асьмідзясят, а Аарону асьмідзясят тры гады, як гукалі яны да Фараона.
8 І сказаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы:
9 «Калі скажа вам Фараон, кажучы: "Зьдзейце чуда", дык ты скажы Аарону: "Вазьмі посах свой і кінь перад Фараонам"; — ён стане смокам».
10 І прышоў Масей а Аарон да Фараона, і ўчынілі так, як расказаў СПАДАР. І кінуў Аарон посах свой перад Фараонам і перад слугамі ягонымі, і ён стаў смокам.
11 І гукнуў таксама Фараон мудрыцоў а чараўнікоў, і зрабілі таксама яны, тайнаведы ягіпецкія, тайнымі ўменьнямі сваімі.
12 І кінуў кажны посах свой, і яны абярнуліся ў смокі, і глынуў посах Ааронаў іхныя пасахі.
13 І закалянела сэрца Фараонава, і ён не паслухаў іх, як казаў СПАДАР.
14 І сказаў СПАДАР Масею: «Ацяжарылася сэрца Фараонава; ён адмаўляецца выпусьціць люд.
15 Пайдзі да Фараона нараніцы: вось, ён выйдзе да вады, ты стань наўпярэймы яму на беразе ракі; і посах, каторы абарачаўся ў гада, возьмеш у руку сваю.
16 І скажы яму "СПАДАР, Бог Гэбрэяў, паслаў мяне да цябе, кажучы: "Выпусьці люд Мой, і ён будзе служыць імне на пустыні; а вось, ты не паслухаў дагэтуль’.
17 Гэтак кажа СПАДАР: ’З гэтага ты пазнаеш, што Я СПАДАР: вось, Я б’ю посахам, што ў маёй руццэ, па вадзе, каторая ў раццэ, і яна абернецца ў кроў;
18 І рыба, каторая ў раццэ, здохне, і рака стане сьмярдзючай, і агідна будзе Яґіпцянам піць ваду з ракі’"».
19 І сказаў СПАДАР Масею: «Скажы Аарону: "Вазьмі посах свой і выцягні руку сваю на воды Ягіпцян: на рэкі іхныя, на цуркі іхныя, на ставы іхныя і на ўсялякае зборышча водаў іхных; і будуць крывёй, і будзе кроў па ўсёй зямлі Ягіпецкай, і ў дзярвяным і ў каменным судзьдзю"».
20 І зрабілі так Масей а Аарон, як расказаў СПАДАР. І падняў посах, і выцяў па вадзе, што ў раццэ, перад ачыма Фараона і перад ачмі слугаў ягоных, і абярнулася ўся вада, што ў раццэ, у кроў;
21 І рыба, што ў раццэ, падохла, і засьмярдзелася рака, і не маглі Ягіпцяне піць вады з ракі; і была кроў па ўсёй зямлі Ягіпецкай.
22 І зрабілі так тайнаведы Ягіпецкія тайным уменьням сваім. І закалянела сэрца Фараонава, і не паслухаў іх, як казаў СПАДАР.
23 І завярнуўся Фараон, і пайшоў да дому свайго; і не павярнуў сэрца свайго да гэтага.
24 І капаў увесь Ягіпет у ваколіцах ракі ваду піць, бо не маглі піць вады з ракі.
25 І споўнілася сем дзён просьле таго, як СПАДАР выцяў раку.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 7 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.