1 І зрабіў аброчнік усепаленьня зь дзерва акацы, удаўжкі пяць локцяў і ўшыркі пяць локцяў, чатыракутні, і ўвышкі тры локці.
2 І зрабіў рогі яго на чатырох рагох яго, ад яго былі гэтыя рогі; і пацягнуў іх медзяй.
3 І зрабіў усе судзьдзе аброчніка: гаршкі, лапаткі, чары да пырсканьня, відзёлкі а вуглянку; усе судзьдзе яго зрабіў ізь медзі.
4 І зрабіў да аброчніка крату работы пляцёнкі, мядзяную, пад вобадам далавах да палавіцы яго.
5 І выліў чатыры колцы на чатырох канцох да мядзянае краты, — месцы на нашуліны.
6 І зрабіў на шуліны зь дзерва акацы, і пацягнуў іх медзьдзю.
7 І ўсунуў нашуліны ў колцы на бакох аброчніка, каб насіць яго імі; пустым унутры з дашчок зрабіў яго.
8 І зрабіў мыцельнік ізь медзі і падложак яго зь медзі, з глядзелак грудоў жанок, што зьбіраліся ля ўходу будану збору.
9 І зрабіў панадворак із паўднявога боку, на паўдня, заслоны з тканага цянюсенькага палатна, на сто локцяў;
10 Стаўпоў да іх дваццаць і падложкаў да іх дваццаць мядзяных, кручкі на стаўпох а прывязкі іх із срэбла.
11 І на паўночным баку сту локцяў, стаўпоў да іх дваццаць і падложкаў да іх дваццаць мядзяных; кручкі на стаўпох а прывязкі іх із срэбла.
12 І із заходняга боку заслоны пяцьдзясят локцяў, стаўпоў да іх дзесяць і падложкаў да іх дзесяць; кручкі на стаўпох а прывязкі іх із срэбла.
13 І зь пярэдняга боку на ўсход пяцьдзясят докцяў.
14 Да аднаго боку заслоны пятнанцацёх локцяў; стаўпоў да іх тры і падложкаў да іх тры;
15 І з другога боку, адсюль, ля брамы панадворку заслоны пятнанцацёх локцяў; стаўпоў да іх тры і падложкаў да іх тры.
16 Усі заслоны наўкола панадворку із суканага цянюсенькага палатна.
17 І падложкі да стаўпоў мядзяныя, кручкі на стаўпох а прывязкі іх із срэбла, і пацягнены вярхі іх срэблам, і ўсі яны былі прывязаны срэблам, усі стаўпы панадворку.
18 Запона а брамы панадворку ўзорнае работы з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны з тканага цянюсенькага палатна, дваццацёх локцяў удаўжкі, а ўвышкі, як і ўшыркі, пяцёх локцяў, падобна да іншых заслонаў панадворку;
19 І стаўпоў да іх чатыры, і падложкаў да іх чатыры мядзяных; кручкі ў іх срэбныя, і пацягнены вярхі а прывязкі іх срэблам.
20 Усе кольле вітальні й панадворку наўкола мядзянае.
21 Во вылічэньне спакмянёў тае вітальні, вітальні сьветчаньня, да служэньня Левітаў, каторыя лічылі подле словаў Масеявых пад наглядам Іфамара Ааранёнка, сьвятара.
22 І Бецал-эль, сын Ура Гуранка, з плямені Юдзінага зрабіў усе, што расказаў СПАДАР Масею;
23 І зь ім Аголяў Агісамашонак, з плямені Дановага, майстра а мастак а вышываньнік па васільковай, пурпуровай, чырвовай тканіне і цянюсенькім палатне.
24 Усяго золата, ужытага на работу на ўсі работы сьвятыні, — а было гэта золата нахінанае, — было дваццаць дзевяць цэнтнароў і сямсот трыццаць сыкляў, сыкляў сьвятыні.
25 І срэбла ж ад вылічанае грамады сто цэнтнароў і тысяча сямсот семдзясят пяць сыкляў, сыкляў сьвятыні.
26 Бека з галавы паў сыкля, сыкля сьвятыні, з кажнага, што прайшоў лічэньне, ад дваццацёх год і вышэй, із шасьцьсот трох тысячаў пяцьсот пяцьдзясят.
27 І было сто цэнтнароў срэбра ўжыта на выліцьце падложкаў сьвятыні й падложкаў запінахаў; сто падложкаў із сту цэнтнароў, па цэнтнару на падложак;
28 А з тысяча сямсот семдзясят пяцёх зрабіў ён кручкі на стаўпох, і пацягнуў вярхі іх, і зьвязаў іх.
29 А медзі нахінанае было семдзясят цэнтнароў і дзьве тысячы чатырыста сыкляў.
30 Зь яе зрабіў ён падложкі да стаўпоў ля ўходу ў будан сьвечаньня, і аброчнік мядзяны, і крату мядзяную да яго, і ўсе судзьдзе аброчніка,
31 І падложкі панадворку наўкола, і падложкі брамы панадворку, і ўсе кольле вітальні, і ўсе кольле наўкола панадворку.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 38 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.