1 Вітальню ж зрабі зь дзесяцёх запон з тканага цянюсенькага палатна з васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны; і херуваў зрабі на іх умелай работаю.
2 Удаўжкі адна запона дваццаць восьмі локцяў, а ўшыркі адна запона чатыры локці: мера адна ўсіх запон.
3 Пяць запон хай будуць злучаныя адна із аднэю, і пяць запон злучаныя адна з аднэю.
4 І зробіш аплічкі васільковыя на краю аднае запоны ў канцу, у злучэньню; і гэтак зрабі й на краю апошняе запоны ў злучэньню другім.
5 Пяцьдзясят аплічкаў зрабі на аднэй запоне, і пяцьдзясят аплічкаў зрабі на краю запоны, каторая злучае другую; аплічкі адказуюць адна аднэй.
6 І зрабі пяцьдзясят кручкоў залатых, і злучы кручкамі запоны адну з аднэю, і будзе вітальня адна.
7 І зрабі запоны з казінае воўны на будан вітальні, адзінанцаць запонаў зрабі.
8 Удаўжкі адна запона трыццаць локцяў, а ўшыркі чатыры локці адна запона: адна мера адзінанцацёх запонаў.
9 І злучы пяць запонаў апрыч і шэсьць запонаў апрыч. І зрабі падвойную шостую запону зь пярэдняга боку будану.
10 І зрабі пяцьдзясят аплічкаў на краю аднае канцавое запоны ў шчапленьню, і пяцьдзясят аплічкаў на краю другое запоны дзеля шчапленьня другога.
11 І зрабі пяцьдзясят кручкоў мядзяных, і ўвядзі кручкі ў ваплічкі, і злучы будан, і будзе адзін.
12 А лішніца, што застанецца ад запонаў вітальні, — палавіца гэтае лішніцы запоны хай зьвешуецца адзаду вітальні.
13 А локаць із аднаго і локаць із другога боку, каторы застанецца ад даўжыні запонаў будану, няхай вісяць па бакох вітальні, адгэтуль і адгэнуль прыкрываць яе.
14 І зрабі прыкрыцьце на будан із скураў бараніх, пахварбаваных на чырвана, і прыкрыцьце на верх із скураў барсуковых.
15 І зрабі дошкі да вітальні зь дзерва акацы, каб яны стаялі.
16 Дзесяць локцяў удаўжкі дошка, і паўтара локця кажная дошка ўшыркі.
17 Два чэпы ў кажнай дошцы, злучаныя адзін із адным. Гэтак зробіш у вусіх дошках будану.
18 І зрабі дошкі да вітальні: дваццаць дашчок да паўднявога боку, на паўдня.
19 І сорак срэбных падложкаў зрабі пад дваццаць дашчок: два падложкі пад адну дошку да двух чэпаў ейных, і два падложкі пад другую дошку да двух чэпаў ейных.
20 І да другога боку вітальні на поўнач дваццаць дашчок.
21 І сорак падложкаў срэб- ных: два падложкі пад адну дошку, і два падложкі пад другую дошку.
22 І да бакоў вітальні, на мора (захад) зрабі шэсьць дашчок.
23 І дзьве дошкі зрабі да вуглоў вітальні на бакох.
24 І будуць падвойныя далавах і сумесныя ўгары ў вадным канцу: гэтак мае быць ізь імі абедзьвімі; да абодвых вуглоў будуць.
25 І будзе восьмі дашчок, і іх падложкаў срэбных шаснанцаць: два падложкі пад аднэю дошкаю, і два падложкі пад другою дошкаю.
26 І зрабі завалы зь дзерва акацы: пяць да дашчок аднаго боку вітальні,
27 І пяць завалаў да дашчок другога боку віталькі, і пяць завалаў да дашчок задняга боку, ззаду віталькі, на мора (захад).
28 А завала сярэдняя памеж дашчок будзе праходзіць ад аднаго канца да другога.
29 І дошкі пацягні золатам, і колцы іх зрабі залатыя, як месцы дзеля завалаў, і пацягні завалы золатам.
30 І пастанаві вітальню подле ўставы яе, каторую я паказаў табе на гары.
31 І зрабі запінаху з васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны і цянюсенькага тканага палатна; умелай работы маюць быць зроблены на ёй херувы.
32 І запні яе на чатырох стаўпох із акацы, пацягненых золатам, кручкі іх залатыя, на чатырох падложках срэбных.
33 І запні запінаху пад кручкамі, і ўнясі туды, за запінаху ў нутр скрыню сьветчаньня; і аддзеле заслона вам сьвятыню ад Сьвятога Сьвятых.
34 І палажы века на скрыню сьветчаньня ў Сьвятым Сьвятых.
35 І пастанаві стол вонках запінахі, і сьветач супроці столу на баку вітальні на паўдня; а стол пастанаві на паўночным баку.
36 І зрабі запону да ўходу з васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны і зь цянюсенькага суканага палатна вышыванае работы.
37 І зрабі да запоны пяць стаўпоў з акацы, і пацягні іх золатам, і кручкі да іх залатыя; і вылі да іх пяць падложкаў мядзяных.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 26 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.