Библия Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Выхад, 26 Выхад, 26 глава

1 А Сялібу зробіш з дзесяці палотнаў з кручанага вісону, з блакіту, з пурпуру і барвовага кармазыну; і херувімаў зрабі на іх мастацкай работаю.
2 Даўжыня аднаго палатна — дваццаць восем локцяў, а шырыня аднаго палатна — чатыры локці; мера адна для ўсіх палотнаў.
3 Пяць палотнаў няхай будуць злучаныя адно з адным, і пяць палотнаў злучаныя адно з адным.
4 І зробіш пяцелькі з блакіту на краі аднаго палатна на канцы для сьпінаньня; і гэтак зробіш на краі апошняга палатна для сьпінаньня з іншага боку.
5 Пяцьдзясят пяцелек зробіш на адным палатне, і пяцьдзясят пяцелек зробіш на краі палатна [ў месцы,] дзе маюць быць сьпятыя з іншага боку; пяцелькі будуць насупраць адна адной.
6 І зробіш пяцьдзясят гачыкаў залатых, і злучыш гачыкамі палотны адно з адным, і будзе Сяліба адным [цэлым].
7 І зробіш палотны з казінае [поўсьці] для намёту Сялібы, адзінаццаць палотнаў зробіш іх.
8 Даўжыня аднаго палатна — трыццаць локцяў, а ў шырыню адно палатно — чатыры локці; мера адна для адзінаццаці палотнаў.
9 І злучыш пяць палотнаў асобна і шэсьць палотнаў асобна. І зложыш удвая шостае палатно з пярэдняга боку намёту.
10 І зробіш пяцьдзясят пяцелек на краі аднаго палатна на канцы для сьпінаньня, і пяцьдзясят пяцелек на краі другога палатна для сьпінаньня з іншага боку.
11 І зробіш пяцьдзясят гачыкаў мядзяных, і ўложыш гачыкі ў пяцелькі, і злучыш намёт, і будзе ён адным [цэлым].
12 А лішак, які застанецца ад палотнаў намёту, палова палатна, што засталася, няхай вісіць з задняга боку Сялібы.
13 А локаць з аднаго і локаць з другога боку, якія застануцца ад даўжыні палотнаў намёту, няхай вісяць па баках сялібы, з аднаго і з другога боку прыкрываючы яе.
14 І зробіш пакрыцьцё на намёт са скураў бараноў, фарбаваных на чырвона, і пакрыцьцё на верх са скураў тахаш.
15 І зробіш з дрэва акацыі дошкі для Сялібы, якія будуць стаяць [проста].
16 Дзесяць локцяў даўжыня дошкі, і паўтары локці шырыня адной дошкі.
17 Два шыпы будуць у кожнай дошцы, асаджаныя адзін насупраць другога. Гэтак зробіш у-ва ўсіх дошках Сялібы.
18 І зробіш дошкі для Сялібы — дваццаць дошак для паўднёвага боку, [што глядзіць] на поўдзень.
19 І сорак срэбных падставак зробіш пад дваццаць дошак; дзьве падстаўкі пад адну дошку да двух шыпоў ейных, і дзьве падстаўкі пад другую дошку да двух шыпоў ейных.
20 І да другога боку Сялібы на паўночны бок [зробіш] дваццаць дошак.
21 І сорак падставак для іх срэбных — дзьве падстаўкі пад адну дошку, і дзьве падстаўкі пад другую дошку.
22 І для боку Сялібы, [што глядзіць] на захад, зробіш шэсьць дошак.
23 І дзьве дошкі зробіш для вуглоў Сялібы пры [заходнім] боку.
24 І будуць яны злучаныя ўнізе, і разам злучаныя ўгары адным колцам. Гэтак мае быць з імі абедзьвума; для двух вуглоў яны будуць.
25 І [так] будзе восем дошак, і падставак іхніх срэбных шаснаццаць: дзьве падстаўкі пад адну дошку, і дзьве падстаўкі пад другую дошку.
26 І зробіш жэрдкі з дрэва акацыі — пяць да дошак аднаго боку Сялібы,
27 і пяць жэрдак да дошак другога боку Сялібы, і пяць жэрдак да дошак задняга боку Сялібы, [што глядзіць] на захад.
28 І жэрдка сярэдняя будзе праходзіць па сярэдзіне дошак ад аднаго канца да другога.
29 І дошкі пакрыеш золатам, і колцы на іх для ўкладаньня жэрдак зробіш залатыя, і пакрыеш жэрдкі золатам.
30 І паставіш Сялібу паводле статуту ейнага, які Я паказаў табе на гары.
31 І зробіш заслону з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону; мастацкай работай маеш зрабіць яе разам з херувімамі.
32 І павесіш яе на чатырох слупах з акацыі, пакрытых золатам, з кручкамі залатымі, на чатырох падстаўках срэбных.
33 І павесіш заслону на гачыках, і ўнясеш туды, унутр, за заслону Каўчэг Сьведчаньня; і будзе аддзяляць заслона вам [месца] Сьвятое ад Сьвятога Сьвятых.
34 І паложыш накрыўку на Каўчэг Сьведчаньня ў Сьвятым Сьвятых.
35 І паставіш стол навонкі ад заслоны, і сьвечнік насупраць стала пры паўднёвым боку Сялібы; а стол паставіш на паўночным баку.
36 І зробіш заслону на ўваходзе з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону гафтаванае работы.
37 І зробіш для заслоны пяць слупоў з акацыі, і пакрыеш іх золатам, і кручкі да іх залатыя; і выльеш для іх пяць падставак мядзяных.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 26 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.