Библия Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Выхад, 37 Выхад, 37 глава

1 І зрабіў Бэцалеэль каўчэг з дрэва акацыі; два локці з паловаю даўжыня яго, і паўтары локці шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.
2 І пакрыў яго шчырым золатам унутры і звонку, і зрабіў наўкола яго вянок залаты.
3 І выліў да яго чатыры колцы залатыя, на чатырох кутах яго, два колцы на адным баку яго, і два колцы на другім баку яго.
4 І зрабіў насілы з дрэва акацыі, і пакрыў іх золатам.
5 І ўлажыў насілы ў колцы па баках каўчэга, каб насіць каўчэг.
6 І зрабіў накрыўку са шчырага золата; два локці з паловаю даўжыня яе, і паўтары локці шырыня яе.
7 І зрабіў двух херувімаў з золата; каванымі зрабіў іх з абодвух бакоў накрыўкі:
8 аднаго херувіма з гэтага канца, і аднаго херувіма з другога канца; разам з накрыўкай зрабіў херувімаў на абодвух баках яе.
9 І былі херувімы распусьціўшы крылы ўгару, і захіналі крыламі сваімі накрыўку, а абліччамі сваімі былі [зьвернуты] адзін да аднаго; да накрыўкі былі [зьвернуты] абліччы херувімаў.
10 І зрабіў стол з дрэва акацыі, два локці даўжыня яго, і локаць шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.
11 І пакрыў яго шчырым золатам, і зрабіў яму вянок залаты наўкола.
12 І зрабіў яму наўкола ліштву шырынёю ў далонь, і зрабіў вянок залаты для ліштвы ягонай.
13 І выліў для яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіў колцы да чатырох рагоў, якія пры чатырох ножках ягоных.
14 Пры ліштвах былі колцы, каб укладаць насілы і насіць стол.
15 І зрабіў насілы з дрэва акацыі для нашэньня стала, і пакрыў іх золатам.
16 І зрабіў са шчырага золата начыньне, што на стале: місы ягоныя, і чашы ягоныя, кубкі ягоныя і збаны, каб наліваць імі.
17 І зрабіў сьвечнік са шчырага золата, каваным зрабіў сьвечнік; падстава яго, і сьцябло яго, чарачкі яго, яблыкі яго і кветкі яго выходзілі з яго.
18 І шэсьць сьцяблінаў выходзіла з бакоў яго: тры сьцябліны сьвечніка з аднаго боку яго, і тры сьцябліны сьвечніка з другога боку яго.
19 Тры чарачкі, [падобныя] да мігдалу, з яблыкам і кветкаю, былі на адной сьцябліне, і тры чарачкі, [падобныя] да мігдалу, з яблыкам і кветкаю, былі на другой сьцябліне. Гэтак на шасьці сьцяблінах, што выходзяць са сьвечніка,
20 А на [камлі] сьвечніка былі чатыры чарачкі, [падобныя] да мігдалу, з яблыкам і кветкаю.
21 І яблык пад двума сьцяблінамі, [што выходзяць] з яго, і яблык пад двума сьцяблінамі, [што выходзяць] з яго, і яблык пад двума галінамі, [што выходзяць] з яго, на шасьці сьцяблінах, што выходзяць з яго.
22 Яблыкі іхнія і сьцябліны іхнія выходзілі з яго; ён увесь суцэльна каваны са шчырага золата.
23 І зрабіў сем лямпаў для яго, і абцужкі да яго, і папяльнічку да яго са шчырага золата.
24 З таленту золата шчырага зрабіў яго з усімі прыладамі ягонымі.
25 І зрабіў ахвярнік каджэньня з дрэва акацыі; локаць — даўжыня яго, і локаць — шырыня яго, ён чатырохкутны; і два локці — вышыня ягоная; з яго выходзілі рогі ягоныя.
26 І пакрыў яго шчырым золатам, верх ягоны і сьценкі ягоныя наўкола, і рогі ягоныя, і зрабіў да яго вянок залаты наўкола.
27 І два колцы залатыя зрабіў пад вянком ягоным на двух вуглах ягоных; з двух бакоў ягоных зрабіў месцы да насілаў, каб насіць яго на іх.
28 І зрабіў насілы з дрэва акацыі, і пакрыў іх золатам.
29 І зрабіў алей памазаньня сьвятога і пахкае кадзіла чыстае, работы мяшальніка масьцяў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 37 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.