Библия Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Выхад, 25 Выхад, 25 глава

1 І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
2 «Прамоў да сыноў Ізраіля, і няхай яны зьбяруць для Мяне дары. Ад кожнага чалавека, у якога сэрца ягонае дабраахвотна [пажадае] даць, бярыце дар Мой.
3 І вось дары, якія вы будзеце зьбіраць ад іх: золата, срэбра і медзь,
4 і блакіт, і пурпур, і барвовы кармазын, і вісон, і казіную [поўсьць],
5 і скуры бараноў, фарбаваныя на чырвона, і скуры тахаш, і дрэва акацыі,
6 алей для асьвятленьня, пахошчы для алею памазаньня і для пахкага каджэньня,
7 камяні оніксу і камяні для аздабленьня эфоду і нагрудніку.
8 І няхай зробяць для Мяне сьвятыню, і Я буду жыць сярод іх.
9 Усё, як Я пакажу табе, паводле ўзору сялібы і паводле ўзору ўсяго начыньня яе, так і зрабіце.
10 І няхай зробяць каўчэг з дрэва акацыі; два з паловаю локці даўжыня яго, і паўтары локці шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.
11 І пакрыеш яго шчырым золатам; знутры і звонку пакрыеш яго; і зробіш наверсе наўкола вянок залаты.
12 І выльеш да яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіш [іх] на чатырох кутах яго, два колцы на адным баку яго, і два колцы на другім баку яго.
13 І зробіш насілы з дрэва акацыі, і пакрыеш іх золатам.
14 І ўложыш насілы ў колцы па баках каўчэгу, каб на іх насіць каўчэг.
15 У колцах каўчэгу маюць быць насілы, ня будуць іх вымаць адтуль.
16 І ўложыш у каўчэг Сьведчаньне, якое Я дам табе.
17 І зробіш накрыўку са шчырага золата, два локці з паловаю даўжыня яе, і паўтары локці шырыня яе.
18 І зробіш двух херувімаў з золата, каванымі зробіш іх з абодвух бакоў накрыўкі.
19 І зробіш аднаго херувіма на тым баку, і аднаго херувіма на гэтым баку; разам з накрыўкай зробіце херувімаў на абодвух баках яе.
20 І будуць херувімы, распусьціўшы крылы ўгару, захінаць крыламі сваімі накрыўку, а абліччамі сваімі [будуць зьвернуты] адзін да аднаго; да накрыўкі будуць [зьвернутыя] абліччы херувімаў.
21 І паложыш накрыўку на каўчэг зьверху, і ў каўчэг паложыш Сьведчаньне, якое Я дам табе.
22 І Я буду сустракацца з табою там, і гаварыць з табою з-над накрыўкі, паміж двух херувімаў, якія над Каўчэгам Сьведчаньня, пра ўсё, што буду загадваць табе для сыноў Ізраіля.
23 І зробіш стол з дрэва акацыі, два локці даўжыня яго, локаць шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.
24 І пакрыеш яго шчырым золатам, і зробіш яму вянок залаты наўкола.
25 І зробіш яму наўкола ліштву [шырынёю] ў далонь, і зробіш наўкола вянок залаты да ліштвы ягонай.
26 І зробіш для яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіш колцы да чатырох рагоў, якія пры чатырох ножках ягоных.
27 Пры ліштвах маюць быць колцы, каб укладаць насілы і насіць стол.
28 І зробіш насілы з дрэва акацыі, і пакрыеш іх золатам, і будуць насіць на іх стол.
29 І зробіш да яго місы, і чашы, і збаны, і кубкі для складаньня ахвяраў вадкіх; са шчырага золата зробіш іх.
30 І будзеш класьці на стол хлябы пакладныя перад абліччам Маім заўсёды.
31 І зробіш сьвечнік з золата шчырага, каваным будзе зроблены сьвечнік; падстава яго, і сьцябло яго, чарачкі яго, яблыкі яго і кветкі яго маюць [выходзіць] з яго.
32 І шэсьць сьцяблінаў маюць выходзіць з бакоў яго: тры сьцябліны сьвечніка з аднаго боку яго, і тры сьцябліны сьвечніка з другога боку яго.
33 Тры чарачкі, [падобныя] да мігдалу, з яблыкам і кветкаю, на адной сьцябліне, і тры чарачкі, [падобныя] да мігдалу, на другой сьцябліне, з яблыкам і кветкаю. Гэтак на шасьці сьцяблінах, што выходзяць са сьвечніка.
34 А на [камлі] сьвечніка маюць быць чатыры чарачкі, падобныя да мігдалу, з яблыкам і кветкаю.
35 І яблык пад двума сьцяблінамі, [што выходзяць] з яго, і яблык пад двума сьцяблінамі, [што выходзяць] з яго, і яблык пад двума сьцяблінамі, [што выходзяць] з яго, на ўсіх шасьці сьцяблінах, што выходзяць са сьвечніка.
36 Яблыкі іхнія і сьцябліны іхнія будуць [выходзіць] з яго; ён увесь суцэльна [мае быць] каваны са шчырага золата.
37 І зробіш сем лямпаў для яго, і будуць прыладжаны лямпы ягоныя, і будуць сьвяціць на пярэдні бок яго.
38 І абцужкі да яго, і папяльнічкі да яго [зробіш] са шчырага золата.
39 З таленту золата шчырага няхай зробяць яго з усімі гэтымі прыладамі.
40 І глядзі, і зрабі паводле ўзору іхняга, які Я паказаў табе на гары.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 25 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.