1 А Майсей пасьвіў авечак Етра, цесьця свайго, сьвятара Мадыянскага. І павёў ён чараду на другі бок пустыні, і прыйшоў да гары Божае Харэў.
2 І зьявіўся яму анёл ГОСПАДА ў полымі агню з сярэдзіны цярновага куста. І ён бачыў, і вось, цярновы куст гарэў агнём, але куст не згараў.
3 І сказаў Майсей: «Пайду і пагляджу на зьяву гэтую вялікую, чаму куст не згарае».
4 І ўбачыў ГОСПАД, што ён зьвярнуўся паглядзець [на гэта], і паклікаў яго Бог з сярэдзіны куста, і сказаў: «Майсей, Майсей!» Ён сказаў: «Вось я!»
5 І сказаў [Бог]: «Не падыходзь сюды; здымі абутак твой з ног тваіх, бо месца, на якім ты стаіш, ёсьць зямля сьвятая».
6 І сказаў: «Я — Бог бацькі твайго, Бог Абрагама, Бог Ісаака і Бог Якуба». І закрыў Майсей аблічча сваё, бо баяўся глянуць на Бога.
7 І сказаў ГОСПАД: «Гледзячы, Я ўбачыў гора народу Майго, які ў Эгіпце, і Я пачуў стогн ягоны з прычыны прыгнятальнікаў ягоных, бо Я ведаю пакуты ягоныя.
8 І Я зыходжу, каб вызваліць яго з рукі Эгіпцянаў і вывесьці яго з зямлі гэтай у зямлю добрую і прасторную, у зямлю, якая цячэ малаком і мёдам, на месца Хананейцаў, і Хетаў, і Амарэяў, і Пэрэзэяў, і Хівеяў, і Евусэяў.
9 І цяпер вось, стогн сыноў Ізраіля дайшоў да Мяне, і таксама Я бачу ўціск, якім Эгіпцяне прыгнятаюць іх.
10 І цяпер ідзі, і Я пашлю цябе да фараона; і выведзі з Эгіпту народ Мой, сыноў Ізраіля».
11 І сказаў Майсей Богу: «Хто я, каб мне ісьці да фараона і каб мне вывесьці сыноў Ізраіля з Эгіпту?»
12 І сказаў [Бог]: «Бо Я буду з табою. І вось табе знак, што Я паслаў цябе: калі ты выведзеш народ з Эгіпту, будзеце служыць Богу на гэтай гары».
13 І сказаў Майсей Богу: «Вось, я прыйду да сыноў Ізраіля і скажу ім: “Бог бацькоў вашых паслаў мяне да вас”. А яны скажуць мне: “Якое імя Яго?” Што я маю сказаць ім?»
14 І сказаў Бог Майсею: «Я Ёсьць, Хто Ёсьць». І сказаў: «Гэтак скажы сынам Ізраіля: “Той, Хто Ёсьць, паслаў мяне да вас”».
15 І сказаў яшчэ Бог Майсею: «Гэтак скажы сынам Ізраіля: “ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, Бог Абрагама, Бог Ісаака і Бог Якуба паслаў мяне да вас!” Гэта імя Маё на вякі, і гэта памятка пра Мяне з пакаленьня ў пакаленьне.
16 Ідзі, зьбяры старшыняў Ізраіля і скажы ім: “ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, зьявіўся мне, Бог Абрагама, Ісаака і Якуба, кажучы: "Наведваючы, наведаў Я вас і [бачыў], што робіцца вам у Эгіпце.
17 І Я сказаў: 'Я выведу вас з прыгнёту Эгіпецкага ў зямлю Хананейцаў, Хетаў, Амарэяў, Пэрэзэяў, Хівеяў і Евусэяў, у зямлю, якая цячэ малаком і мёдам'"”.
18 І яны паслухаюць голасу твайго, і прыйдзеш ты і старшыні Ізраіля да валадара Эгіпту, і вы скажаце яму: “ГОСПАД, Бог Гебраяў, зьявіўся нам, і цяпер дай нам ісьці ў дарогу на тры дні ў пустыню, каб мы склалі ахвяру ГОСПАДУ, Богу нашаму”.
19 І Я ведаю, што ня дасьць вам валадар Эгіпту ісьці, хіба [будзе змушаны] рукой магутнай.
20 І Я выцягну руку Маю, і ўдару Эгіпет усімі цудамі Маімі, якія ўчыню пасярод яго, і пасьля гэтага ён пусьціць вас.
21 І Я дам ласку народу гэтаму ў вачах Эгіпцянаў; і будзе, што калі вы пойдзеце, ня пойдзеце з пустымі рукамі.
22 І папросіць жанчына ў суседкі сваёй і ў гаспадыні дому свайго посуд срэбны і посуд залаты, і адзеньне, і вы апранеце ў яго сыноў сваіх і дочак сваіх, і спустошыце Эгіпет».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 3 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.