1 І зрабіў Бецал-эль скрыню зь дзерва акацы; удаўжкі яна паўтрайця локця, ушыркі яна паўтара локця і ўвышкі яна паўтара локця.
2 І пацягнуў яе шчырым золатам унутры й знадворку, і зрабіў наўкола яе залаты вянок.
3 І выліў да яе чатыры колцы залатыя, на чатырох вуглох яе: два колцы на адным баку яе, і два колцы на друім баку яе.
4 І зрабіў нашулкі зь дзерва акацы, і пацягнуў іх золатам.
5 І ўсунуў нашулкі ў колцы, па бакох скрыні, каб насіць скрыню.
6 І зрабіў века із шчырага золата; удаўжкі яно паўтрайця локця, а ўшыркі паўтара локця.
7 І зрабіў двух херуваў із золата; каванае работы зрабіў іх па абодвых канцох века:
8 Аднаго херува з гэтага канца, і аднаго херува з другога канца; зь века зрабіў херуваў на абодвых канцох яго.
9 І былі херувы распусьціўшы дагары крылы, і ахіналі крыламі сваімі века, а відамі сваімі былі адзін да аднаго; да века былі віды херуваў.
10 І зрабіў стол ізь дзерва акацы ўдаўжкі два локці, і локаць ушыркі, і паўтара локця ўвышкі.
11 І пацягнуў яго золатам шчырым; і зрабіў наўкола яго залаты вянок.
12 І зрабіў наўкола яго аблямаваньне ў даланю, і зрабіў залаты вянок ля аблямаваньня яго.
13 І выліў да яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіў колцы на чатырох рагох, ля чатырох ножак яго.
14 Супроці аблямаваньня былі колцы, як месцы нашулінам, насіць стол.
15 І зрабіў нашулкі зь дзерва акацы да нашэньня столу, і пацягнуў іх золатам.
16 І зрабіў судзіны, што на стале: місы яго а ложкі яго, судзіну яго да ачышчэньня, і коўні, каб узьліваць імі, із шчырага золата.
17 І зрабіў сьветач із золата шчырага, каваны зрабіў сьветач; сьцябло яго, галузкі яго, чарачкі яго, апучкі яго а кветкі яго выходзілі зь яго.
18 І шэсьць галузкаў выходзіла з бакоў яго: тры галузкі сьветача з аднаго боку яго, і тры галузкі сьветача з другога боку яго.
19 Тры чарачкі былі падобныя да міндадяў на аднэй галузцы, апучка а кветка, і тры чарачкі, падобныя да міндаляў, на другой галузцы, апучка а кветка. Гэтак на шасьцёх галузках, што выходзяць ізь сьветача,
20 І на сьветачу былі чатыры чарачкі, падобныя да міндаляў, з апучкамі а кветкамі.
21 І апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго, і апучка пад дзьвюма галузкаімі зь яго, і апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго, на шасьцёх галузках, што выходзяць ізь яго.
22 Апучкі а галузкі іх выходзілі зь яго; увесь ён каваны, суцэльны із шчырага золата.
23 І зрабіў лянпаў яго сем, і абцужкі да яго, і канчаранку да яго, із шчырага золата.
24 З цэнтнару шчырага золата зрабіў яго з усім судзьдзям яго.
25 І зрабіў аброчнік кадзеньня зь дзерва акацы; локаць удаўжкі і локаць ушыркі, чатыракутні; і два локці ўвышкі; зь яго выходзілі рогі яго.
26 І пацягнуў яго шчырым золатам, верх яго а бакі яго наўкола а рогі яго, і зрабіў да яго залаты вянок наўкола.
27 І два колцы залатыя зрабіў пад вянком яго на двух бакох яго; на двух бакох зрабіў месцы да нашулкаў, каб насіць яго імі.
28 І зрабіў нашулкі зь дзерва акацы, і пацягнуў іх золатам.
29 І зрабіў алей сьвятога памазаньня і кадзеньне пахнючае, чыстае, уменьням аптакарскім.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 37 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.