1 І рабіў Бецал-эль, і Аголяў, і кажны мудры сэрцам, каторым даў СПАДАР мудрасьць а кемнасьць у нутр ім, каб зрабіць усялякую работу служэньня ў сьвятыні ў вусім, як расказаў СПАДАР.
2 І гукнуў Масей Бецал-эля, і Аголява, і кажнага мудрага сэрцам, катораму СПАДАР даў мудрасьць у сэрца ягонае, кажнага, каго прынукала сэрца прыступіць да работы й рабіць.
3 І ўзялі яны ад віду Масеявага ўвесь дар, каторы прынесьлі сынове Ізраелявы на работы служэньня сьвятыні, каб рабіць яе; а яны прыносілі да яго яшчэ самахотныя дары кажнае раніцы рана.
4 І прышлі ўсі мудрыя, што рабілі ўсялякія работы сьвятыні, кажны ад свае работы, якою яны займаліся,
5 І сказалі Масею, кажучы: «Люд лішне шмат прыносе, болей чымся патрэбна да служэньня на работу, якую расказаў СПАДАР зрабіць».
6 І расказаў Масей, і абешчана было ў табару, кажучы: «Ані мужчына, ані жонка не рабіце ўжо нічога на дар у сьвятыню»; і перастаў люд прыносіць.
7 І прынесенага на работу было даволі на ўсялякую работу, якую належыла рабіць, і аж заставалася.
8 І зрабілі ўсі мудрыя сэрцам, што займаліся работаю вітальні: дзесяць спонаў із суканага цянюсенькага палатна й з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны; херуваў умелай работаю зрабілі на іх.
9 Удаўжкі кажная спона дваццаць восьмі локцяў, і ўшыркі кажная чатыры локці; усіх спонаў адна мера.
10 І злучыў ён пяць спонаў адну з аднэй, і пяць спонаў злучыў адну з аднэй.
11 І зрабіў аплічкі васільковага колеру на краю аднае споны, ідзе яна шчапляецца з другой; гэтак зрабіў ён і на краю апошняе споны, да шчапленьня яе з другой.
12 Пяцьдзясят аплічкаў зрабіў ён на аднэй споне, і пяцьдзясят аплічкаў зрабіў на канцу споны, ідзе яна шчапляецца з другой; аплічкі гэтыя былі адна супроці аднае.
13 І зрабіў пяцьдзясят кручкоў залатых, і кручкамі злучыў адну спону з аднэй, і сталася вітальня адна.
14 І зрабіў споны з казінае поўсьці да будану вітальні; адзінанцаць спонаў зрабіў іх.
15 Удаўжкі адна спона трыццаць локцяў, і чатыры ўшыркі адна спона; мера адна ўсіх адзінанцацёх.
16 І злучыў ён пяць спонаў асобна а шэсьць спонаў асобна.
17 І зрабіў пяцьдзясят аплічкаў па краю споны, каторая шчапляецца з другой.
18 І зрабіў пяцьдзясят мядзяных кручкоў да злучэньня будана, каб быў адзін.
19 І зрабіў прыкрыцьце да вітальні з чырвоных бараніх скураў, і пакрыцьце із скураў барсуковых на верх.
20 І зрабіў дошкі да вітальні зь дзерва акацы стаячыя.
21 Дзесяць локцяў удаўжкі дошка, паўтара локця ўшыркі кажная дошка.
22 Па два чэпы ў кажнай дошцы, адзін супроці аднаго; гэтак зрабіў ён да ўсіх дашчок вітальні.
23 І зрабіў дашчок да вітальні: дваццаць дашчок да паўднявога боку, на паўдня;
24 І сорак срэбных падложкаў зрабіў пад дваццаць дашчок: два падложкі пад адну дошку да двух чэпаў яе, і два падложкі пад другую дошку да двух чэпаў яе.
25 І Да друтога боку вітальні, на поўнач, зрабіў дваццаць дашчок,
26 І сорак срэбных падложкаў іх: два падложкі пад аднў дошку, і два падложкі пад другую дошку.
27 І да заходняга боку вітальні зрабіў шэсьць дашчок.
28 І дзьве дошкі зрабіў да вугла вітальні на задні бок.
29 І яны былі падвойныя далавах і разам былі злучаныя ўгары ў вадным колцу; гэтак зрабіў ён ізь імі абедзьвімі на абодвых вуглох.
30 І было восьмі дашчок, і срэбных падложкаў шаснанцаць па два падложкі, па два падложкі пад кажную дошку.
31 І зрабіў завалы зь дзерва акацы, пяць да дашчок аднаго боку вітальні,
32 І пяць завалаў да дашчок другога боку вітальні, і пяць завалаў да дашчок задняга боку вітальні.
33 І зрабіў сярэднюю завалу, што праходзіла б пасярэдзіне дашчок ад аднаго канца да другога.
34 І дошкі пацягнуў золатам; і колцы зрабіў із золата, як месцы ўкладаць завалы, і завалы пацягнуў золатам.
35 І зрабіў запінаху з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны і з тканага цянюсенькага палатна; і работаю мастака зрабіў на ёй херуваў.
36 І зрабіў да яе чатыры стаўпы з акацы, і пацягнуў іх золатам, кручкі іх залатыя, і выліў да іх чатыры срэбныя падложкі.
37 І зрабіў: запону да ўходу будану з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны і зь цянюсенькага палатна, узорнае работы,
38 І стаўпоў пяць да яе зь іх кручкамі; і пацягнуў вярхі іх і вязі іх золатам, і падложкаў іх пяць ізь медзі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 36 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.