1 Першага дня трэйцяга месяца па выхадзе сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае, таго дня прышлі на пустыню Сынай.
2 І крануліся яны з Рэфідыму, і прышлі на пустыню Сынайскую, і разьлягліся на пустыні; і разьлёгся там Ізраель супроці гары.
3 А Масей узышоў да Бога, і Бог гукнуў яго з гары, кажучы: «Гэтак скажы дому Якававаму і азнаймі сыном Ізраелявым:
4 Вы бачылі, што Я ўчыніў Ягіпцянам, і насіў вас на крылах арліных, і прынёс вас да Сябе,
5 Дык, калі вы будзеце запраўды слухаць голасу Майго і дзяржаць змову Маю, то будзеце Імне асаблівым скарбам із усіх народаў, бо Мая ўся зямля;
6 А вы будзеце ў Мяне гаспадарствам сьвятароў і народам сьвятым. Гэта словы, каторыя ты скажаш сыном Ізраелявым».
7 І прышоў Масей, і згукаў старшых люду, і вылажыў перад імі ўсі тыя словы, каторыя расказаў яму СПАДАР.
8 І адказалі ўвесь люд разам і сказалі: «Усе, што сказаў СПАДАР, зробім». І перадаў Масей СПАДАРУ Словы люду.
9 І сказаў СПАДАР Масею: «Вось, прыйду я да цябе ў густым булаку, каб чуў люд, як я буду гукаць із табою, і каб таксама табе паверыў народ назаўсёды». І пераказаў Масей СПАДАРУ словы люду.
10 І сказаў СПАДАР Масею: «Пайдзі да люду і пасьвяці яго сядні й заўтра; і няхай вымыюць адзецьці свае,
11 І хай будуць гатовыя да трэйцяга дня; бо трэйцяга дня зыйдзе СПАДАР перад ачмі ўсяго народу на гару Сынай.
12 І правядзі граніцу люду наўкола, кажучы: "Сьцеражыцеся ўзыходзіць на гару і дакранацца да поду яе; кажны, хто дакранецца да гары, сьмерцю памрэць.
13 Хай не дакранецца да яе рука, бо напэўна ўкамянуюць яго альбо напэўна застрэляць стралою; статак гэта або чалавек, няхай не застанецца жывы". У часе гуку рогу могуць яны ўзыйсьці на гару».
14 І зышоў Масей з гары да люду, і пасьвяціў люд, і яны памылі адзецьці свае.
15 І сказаў люду: «Будзьце гатовыя да трэйцяга дня; ня бліжчася да жонкі».
16 І было на трэйці дзень: ужо нараніцы былі грымоты а маланкі а густы булак над гарою а трубны гук вельмі вялікі; і калаціўся ўвесь народ, каторы быў у табару.
17 І вывеў Масей люд із табару напярэймы Богу, і стаялі ля поду гары.
18 А гара Сынай уся дьмілася, бо зышоў на яе СПАДАР у вагню; і ўзыходзіў ад яе дым, як дым із вапельні, і ўся гара вельмі хісталася.
19 І быў гук трубны, і павялічаўся а мацнеў вельмі; Масей гукаў, а СПАДАР адказаваў яму голасам.
20 І зышоў СПАДАР на гару Сынай, на верх гары, і гукнуў СПАДАР Масея на верх гары; і Масей узышоў.
21 І сказаў СПАДАР Масею: «Зыйдзі й накажы люду, хай не вырываецца да СПАДАРА, бачыць, каб ня пала яго множасьць.
22 І таксама сьвятарове, што бліжацца да СПАДАРА, маюць пасьвяціць сябе, каб СПАДАР ня выступіў супроці іх».
23 І сказаў Масей СПАДАРУ: «Ня можа народ узыйсці на гару Сынай, бо Ты ваказаў нам, сказаўшы: "Правядзі граніцу наўкола гары і пасьвяці яе"».
24 І сказаў яму СПАДАР: «Пайдзі, зыйдзі і ўзыйдзі ты а Аарон з табою; а сьвятарове а люд няхай не прабіваюцца ўзыйсьці да СПАДАРА, каб ня выступіў супроці іх.
25 І зышоў Масей да люду і сказаў ім.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 19 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.