1 І зробіш таксама ахвярнік з дрэва акацыі для каджэньня.
2 Яго даўжыня — локаць, і шырыня — локаць, ён мае быць квадратны, а вышыня яго — два локці. Зь яго павінны выходзіць рагі.
3 І пацягнеш яго чыстым золатам, як верх ягоны, так і сьцены кругом, і рагі. І зробіш на ім залаты вянок кругом.
4 Пад вянком, па двух вуглах яго, зробіш два колцы з чыстага золата; зробіш іх з двух бакоў яго; і будуць яны для ўкладаньня двух насілаў, каб насіць яго на іх.
5 А насілы гэтыя зробіш з дрэва акацыі і пацягнеш іх золатам.
6 І паставіш ахвярнік перад заслонай, каторая вісіць перад Каўчэгам Сьведчаньня, перад накрыўкай, каторая над Сьведчаньнем, дзе Я буду з табой сустракацца.
7 Кожнае раніцы будзе на ім Аарон паліціь пахкае кадзіла, калі будзе прыгатаўляць лямпы на асьвятленьне.
8 І калі Аарон запаліць вечарам лямпы, паліць таксама кадзіла, каторае будзе безупынна спальвацца паред Госпадам усімі пакаленьнямі вашымі.
9 Не ахвяроўвайце на ім ніякага іншага кадзіла, і не складайце на ім цэлапаленьня, ані ахвяраў хлебных, ані ахвяраў вадкіх.
10 Раз у год Аарон і павінен ачышчаць яго (ахвярніка) крывёй ахвяры, каторая будзе складацца за грэх. Раз у год павінен ён на ім ачышчаць пакаленьні вашыя. Гэта сьвятое зь сьвятых для Госпада».
11 І сказаў Госпад Майсею:
12 «Калі будзеш лічыць сыноў Ізраэля, кожны няхай складзе выкуп за жыцьцё сваё Госпаду, каб ня спала кара на іх, калі будуць перапісвацца.
13 Гэта вось павінен даць кожны, хто падпадае пад сьпіс: паўсыкля паводле вагі сьвятыні, а сыкаль мае дваццаць гераў, паўсыкля на ахвяру Госпаду.
14 Кожны, падпадаючы пад сьпіс з сыноў Ізраэля, маючы дваццаць і болей гадоў, мае скласьці ахвяру Госпаду.
15 Багаты ня будзе дадаваць, а ўбогі зьмяншаць вагі паўсыкля, каб скласьці ахвяру Госпаду на перамаленьне за сваё жыцьцё.
16 І ўзяўшы гэтыя грошы выкупу ад сыноў Ізраэля, дасі іх на абслугу ў Палатцы Сустрэчы, каб былі памяцьцю сынам Ізраэля перад Госпадам і ўміласьціленьнем за душы іхнія».
17 І сказаў Госпад Майсею:
18 «Зробіш медзяны ўмывальнік для абмываньня з падставай медзяныя і памясьці яго між Палаткай Сустрэчы і ахвярнікам, і нальеш у яго вады.
19 Аарон і сыны яго будуць абмываць у ім рукі і ногі свае.
20 Перш, чым увойдуць яны ў Палатку Сустрэчы, маюць абмыцца ў вадзе, каб не памерлі. Таксама калі будуць прыступацца да ахвярніка для служэньня і каб складаць ахвяру агнявую Госпаду,
21 мусяць абмыць рукі і ногі, каб не памерлі. І будзе гэта пастановай вечнай яму і патомству яго на ўсе часы».
22 І сказаў Госпад Майсею:
23 «Вазьмі сабе найлепшых пахнідлаў, адборнай міры пяцьсот сыкляў; палову толькі, значыць, дзьвесьце пяцьдзесят сыкляў, пахкага цынамону; таксама дзьвесьце пяцьдзесят сыкляў пахкага трысьнёгу,
24 на астатак пяцьсот сыкляў касіі паводле вагі сьвятыні, і адзін гін алею з алівак.
25 І зробіш з гэтага сьвяты алей для памазаньня. Гэта будзе пахкая масьць, зробленая так, як робяць знаўцы масьцяў. Будзе гэта сьвяты алей для памазаньня.
26 І памажаш ім Палатку Сустрэчы і Каўчэг Сьведчаньня,
27 і стол, і ўвесь посуд, таксама сьвечнік з усімі прыналежнасьцямі, ахвярнік каджэньня
28 і ахвярнік цэлапаленьня з усім тым, што да яго належыць, умывальнік і яго падставу,
29 І калі асьвяціш усё, стануцца яны сьвятымі зь сьвятых; кожны, хто дакранецца іх, асьвяціцца.
30 Памажаш таксама Аарона і сыноў ягоных, і пасьвяціш іх, каб служылі Мне сьвятарамі.
31 А сынам Ізраэля скажаш так: «Гэты сьвяты алей для памазаньня будзе Маім у пакаленьнях вашых.
32 Цела чалавека не памазвайце ім і не рабіце іншага саставу, апрача гэтага, бо ён сьвяты і сьвятым будзе для вас.
33 А чалавек, каторы саставіў бы такі алей і памазаў бы ім чужынца, мае быць выключаны са свайго народу».
34 І сказаў Госпад Майсею: «Вазьмі сабе пахнідлы: пахкую жывіцу, оныху, пахкі гальбан ды чыстае кадзіла, і хай будуць яны ў роўнай колькасьці.
35 І, зьмяшаўшы, зробіш зь іх пахкае кадзіла спосабам знаўцы, сьцёртае, чыстае і сьвятое.
36 І сатрэш на парашок яго часткі і пакладзеш перад Сьведчаньнем у Палатцы Сустрэчы, дзе Я буду сустракацца з табой, і будзе гэтае кадзіла для вас сьвятое зь сьвятых.
37 Не рабіце кадзіла такога саставу на свой ужытак, бо гэтае (кадзіла) будзе табе сьвятое перад Госпадам.
38 Калі б хто зрабіў сабе падобнае, каб яго пахам захапляцца, той мае быць выключаны са свайго народу».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 30 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.