1 Дык Бэцалеэль і Агаліяб, і кожны здольны мужчына, каторых Госпад надзяліў мудрасьцю і ўмеласьцю, каб разумелі работу рамесьніка, хай выканаюць усё патрэбнае на пабудову сьвятыні і іншае, што загадаў Госпад».
2 І паклікаў Майсей Бэцалеэля і Агаліяба, і кожнага здольнага чалавека, якому Госпад даў мудрасьць, і ўсіх, каторыя ахвотна ахвяроўваліся да выкананьня гэтае працы.
3 Яны вось атрымалі ад Майсея ўсе дары, якія прынесьлі сыны Ізраэля на выкананьне работаў для служэньня ў сьвятыні. Пры тым штодзень на раніцы ахвяроўвалі новыя дары.
4 Дзеля таго сабраліся ўсе здольныя рамесьнікі, кожны ў сваім рамясьле, для пабудовы сьвятыні,
5 і сказалі Майсею: «Народ больш прыносіць, чым патрэбна для справы, якую Госпад загадаў выканаць».
6 Дык Майсей загадаў абвясьціць у табары ў голас: «Хай мужчыны і жанчыны не прыносяць болей на пабудову сьвятыні». Адсюль перасталі прыносіць дары,
7 таму што ўжо зложаных аж надта хапала.
8 І наймудрэйшыя сэрцам спаміж майстроў Скініі зрабілі дзесяць палотнаў з кручанага вісону і зь фіялетавага і чырвонага пурпуру, і з кармазыну, з хэрубімамі, выгафтаванымі мастацкай работаю.
9 Даўжыня аднаго палатна двадцаць восем локцяў, а шырыня — чатыры локці; усе ж палотны мелі адну меру.
10 Пяць палотнаў былі злучаны адно з другім, падобна другіх пяць палотнаў былі злучаны паміж сабою.
11 І прышылі пяцелькі зь фіялетавага пурпуру па берагах аднаго палатна, дзе мае быць сьпята, таксама зроблена па берагах апошняга палатна, дзе павінна быць сьпята.
12 Пяцьдзесят пяцелек прышылі да аднаго палатна і пяцьдзесят пяцелек — да другога ў месцы, дзе мае быць сьпята, так што пяцелькі былі прышытыя адна насупраць другой.
13 Затым прышылі пяцьдзесят залатых кручкоў і зьвязалі палотны пры дапамозе гэтых кручкоў так, што Скінія тварыла адно цэлае.
14 Таксама зрабілі адзінаццаць пакрыцьцяў з казінае воўны на палатку над Скініяй.
15 Даўжыня аднаго пакрыцьця была трыццаць локцяў, а шырыня — чатыры локці, і гэтыя адзінаццаць пакрыцьцяў мелі аднолькавую меру.
16 І зьвязалі паміж сабой пяць пакрыцьцяў асобна, а шэсьць другіх — асобна.
17 І прышылі пяцьдзесят пяцелек па берагах аднаго пакрыцьця ў месцы, у каторым маюць быць сьцягнуты, і пяцьдзесят пяцелек па берагах другога пакрыцьця ў месцы, у каторым маюць быць сьцягнуты.
18 Затым прышылі пяцьдзесят медзяных кручкоў і такім чынам зьвязалі пакрыцьці Скініі, што яны ўтварылі адно цэлае.
19 Апрача таго зрабілі пакрыцьцё на палатку са скураў бараноў, пафарбаваных на чырвона, і, наастатак, пакрыцьцё на верх са скураў дэльфінаў.
20 І зрабілі дошкі Скініі з дрэва акацыі, і паставілі іх проста.
21 Даўжыня адной дошкі — дзесяць локцяў, а шырыня дошкі — паўтары локці.
22 Кожная дошка мела два шыпы, асаджаныя адзін насупраць другога; і так зроблена на ўсіх дошках Скініі.
23 І зроблена было на Скінію дваццаць дошак на паўднёвы бок, што глядзіць на поўдзень,
24 і сорак падножак серабраных, зробленых пад гэтыя дваццаць дошак, пад кожную дошку дзве падножкі на абодва шыпы.
25 А на другі бок, на паўночную сьцяну, зроблена таксама дваццаць дошак,
26 і да іх сорак падножак серабраных, па дзьве падножкі пад кожную дошку.
27 А на задні бок Скініі, на заходнюю сьцяну, зроблена шэсьць дошак.
28 Пры вуглах гэтае задняе сьцяны Скініі пастаўлена па дзьве дошкі.
29 Прыставалі яны шчыльна адна да другой і ўнізе і ўверсе былі шчыльна злучаны між сабою. Так зроблена з дошкамі на абодвух вуглах.
30 Такім чынам у задняй сьцяне Скініі было восем дошак, а падножкаў серабраных — шаснаццаць, значыць, па дзьве падножкі на кожную дошку.
31 І зрабілі таксама жэрдкі з дрэва акацыі для зьвязваньня дошкаў, пяць для аднаго боку Скініі,
32 і пяць жэрдак для дошкаў другога боку Скініі, і пяць жэрдак для задняй, значыць, заходняй сьцяны Скініі.
33 Жэрдку сярэднюю зроблена ў такі спосаб, што праходзіла яна ад аднаго канца да другога.
34 Дошкі пацягнуты золатам, і колцы, у каторыя ўкладаліся жэрдкі, зроблены з золата, і жэрдкі пацягнуты золатам.
35 Зроблена таксама заслону зь фіялетавага і чырвонага пурпуру, з кармазыну і кручанага вісону з хэрубімамі, выгафтаванымі мастацкаю работаю.
36 І павесілі заслону на чатырох слупках з дрэва акацыі, пацягнутых золатам. Кручкі да іх зроблена з золата, а чатыры падножкі зроблена зь серабра.
37 Зроблена таксама заслону ля ўваходу ў Скінію зь фіялетавага і чырвонага пурпуру, з кармазыну і кручанага вісону, шматколерна вышываную.
38 І зроблена да яе пяць слупкоў і кручкі, і пацягнута золатам іх вярхі і колцы, а падножкі да іх былі зь медзі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 36 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.