1 Па загаду Госпада ўся супольнасьць сыноў Ізраэля выйшла з пустыні Сін у далейшую дарогу. І сталі яны табарам у Рэфідыме, дзе народ ня меў вады да піцьця.
2 І дакараў народ Майсея, і казаў: «Дай нам вады напіцца». Адказаў ім Майсей: «Што вы дакараеце мяне? Чаму спакушаеце Госпада?»
3 Але народ там смагнуў вады, і таму наракаў на Майсея, і казаў: «Пашто ты выводзіў нас з Эгіпту, каб нас, і нашых дзяцей, і нашую жывёлу ўмарыць смагаю?»
4 І прызываў Майсей Госпада, і казаў: «Што маю рабіць я з гэтым народам? Мала не хапае, і ўкамянуюць мяне!»
5 Госпад адказаў Майсею: «Выйдзі перад народам і вазьмі некалькі старшыняў Ізраэля з сабою. Вазьмі ў руку палку, катораю ўдарыў Раку, і ідзі.
6 Вось жа Я стану перад табой на скале, на Гарэбе. І ты ўдарыш у скалу, і пацячэ зь яе вада, і народ нап'ецца». І Майсей зрабіў так на вачах старшыняў Ізраэля.
7 І назваў ён гэтае месца Масса і Мэрыба, бо тут вадзіліся сыны Ізраэля і спакушалі Госпада, кажучы: «Ці сапраўды Госпад прабывае паміж нас, ці не?»
8 І прыйшоў Амалек ў Рэфідым, каб ваяваць зь Ізраэлем.
9 Майсей тады сказаў Ешуу: «Выбяры сабе мужчын і ідзі, ваюй з Амалекам. Заўтра я стану на вяршыні гары, трымаючы кій Божы ў руцэ маёй».
10 І зрабіў Ешуа, як сказаў яму Майсей, і ваяваў супраць Амалека. А Майсей, Аарон і Гур узыйшлі на верх гары.
11 І пакуль Майсей трымаў рукі паднятымі, перамагаў Ізраэль, а калі апускаў, перамагаў Амалек.
12 А рукі Майсея зрабіліся цяжкімі, дык узялі яны камень і палажылі пад яго, і ён сеў на ім, а Аарон і Гур падтрымоўвалі рукі ягоныя з абодвух бакоў. І так рукі яго не апускаліся да заходу сонца.
13 І так Ешуа перамог Амалека і народ ягоны вострывам мяча.
14 І сказаў тады Госпад Майсею: «Запішы гэта на памятку ў кнігу і перадай Ешуу, што Я вынішчу цалкам памяць пра Амалека пад небам».
15 Пасьля Майсей пабудаваў ахвярнік, каторы назваў Ягвэ Нісі, кажучы:
16 «Бо падняў руку на трон Госпада, дзеля таго вайна ў Госпада супраць Амалека будзе з пакаленьня ў пакаленьне».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 17 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.