1 І сказаў Госпад Майсею: «Яшчэ адну плягу Я спашлю на фараона і на Эгіпет. Па гэтай плязе пусьціць ён вас, а нават змусіць вас выйсьці.
2 Дык паведамі ўсяму народу патаемна, каб кожны мужчына ў суседа свайго, а кожная жанчына ў суседкі сваёй пазычылі залаты і серабраны посуд».
3 І Госпад даў народу мець спагаднасьць у вачах Эгіпцянаў, а Майсей таксама быў чалавекам паважаным ў зямлі Эгіпецкай слугамі фараона і ўсім народам.
4 І сказаў Майсей: «Гэта кажа Госпад: Апоўначы Я перайду праз Эгіпет,
5 і памрэ ўсё паршароднае ў зямлі Эгіпецкай, ад першароднага сына фараона, які сядзіць на сваім троне, аж да першароднага нявольніцы, каторая працуе пры жорнах, і ўсё першароднае жывёлы.
6 Тады ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай будзе вялікае бедаваньне, якога не было ніколі і якога ўжо болей ня будзе.
7 А ва ўсіх сыноў Ізраэля не забрэша сабака, ані на чалавека, ані на жывёлу, каб вы ведалі, як цудоўна аддзяляе Госпад Ізраэля ад Эгіпцянаў.
8 Тады прыйдуць усе слугі твае да мяне, і паклоняцца мне, і скажуць: «Выйдзі ты і ўвесь народ твой, каторы ідзе за табой». І потым я выйду». І выйшаў Майсей ад фараона з гневам вялікім.
9 І сказаў Госпад Майсею: «Не паслухае фараон вас, каб многія знакі сталіся ў зямлі Эгіпту».
10 Майсей і Аарон учынілі ўсе гэтыя цуды перад фараонам, але Госпад закамяніў сэрца фараона, і ён не пусьціў сыноў Ізраэля зь зямлі сваёй.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 11 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.