1 Сказаў тады Госпад Майсею: «Цяпер убачыш, што Я зраблю фараону. Дзеля дужай рукі выпусьціць іх ды дзеля сільнай рукі выкіне іх зь зямлі сваёй».
2 І сказаў Госпад Майсею: «Я — Госпад,
3 Каторы аб'явіўся Абрагаму, Ізааку і Якубу як Бог Усемагутны, але імя Свайго, Ягвэ, не аб'явіў ім.
4 І заключыў Я зь імі запавет, што дам ім зямлю Ханаан, зямлю пілігрымаваньня іхняга, у каторай былі яны чужынцамі.
5 І пачуў Я стогны сыноў Ізраэля, што Эгіпцяне ўціскаюць іх, і ўспомніў на запавет Мой.
6 Дык ідзі і скажы сынам Ізраеля: Я — Госпад, Я вывяду вас з-пад ярма Эгіпцянаў і вырву вас зь няволі, і вызвалю вас выцягнутаю рукою і цяжкімі карамі.
7 І вазьму вас Сабе за народ, і буду вашым Богам; і вы даведаецеся, што Я — Госпад, Бог ваш, Які вывеў вас з-пад ярма Эгіпцянаў,
8 і Я ўвяду вас у зямлю, над якой падняў руку Сваю, каб даць яе Абрагаму, Ізааку і Якубу, і дам вам яе на ўласнасьць. Я — Госпад».
9 І расказаў Майсей усё сынам Ізраэля, але яны не паверылі яму дзеля маладушнасьці і дзеля цяжкай працы.
10 І прамовіў Госпад да Майсея:
11 «Ідзі і кажы фараону, каралю Эгіпту, каб пусьціў сыноў Ізраэля зь зямлі сваёй».
12 І адказаў Майсей на віду ў Госпада: «Вось, сыны Ізраэля ня слухаюць мяне, а як паслухае мяне фараон, я ж ня ўмею гаварыць?»
13 І сказаў Госпад Майсею і Аарону, і даў ім загад што да сыноў Ізраэля і фараона, караля Эгіпецкага, каб вывесьці сыноў Ізраэля зь зямлі Эгіпецкай.
14 Гэтыя вось князі пакаленьняў па сем'ях сваіх. Сыны Рубэна, першароднага Ізраэля: Генох і Пальлю, Хецрон і Кармі. Гэта сем'і Рубэна.
15 Сыны Сымона: Емуэль, і Ямін, і Агад, і Яхін, і Цахар, і Шаўль, сын Хананейкі. Гэта сем'і Сымона.
16 Вось імёны сыноў Левія зь іх сем'ямі: Гершон, Кегат і Мэрары. Гадоў жыцьця Левія — сто трыццаць сем.
17 Сыны Гершона: Лібні і Шымэй зь іх сем'ямі.
18 Сыны Кегата: Амрам і Іцгар, Геброн і Ўзіэль. Гадоў жыцьця Кегата — сто трыццаць тры.
19 Сыны Мэрары: Махлі і Мушы. Гэта сем'і Левія па родах іх.
20 Амрам узяў за жонку Ёхабэд, цётку сваю, каторая нарадзіла яму Аарона і Майсея. Гадоў жыцьця Амрама — сто трыццаць сем.
21 Сыны Іцгара: Карах, Нэфэг і Зіхры.
22 Сыны Узіэля: Мішаэль, Эльцафан і Сітры.
23 Аарон узяў за жонку Элішэбу, дачку Амінадаба, сястру Нахшона, каторая нарадзіла яму Надаба, Абігу, Элеазара і Ітамара.
24 Сыны Караха: Асір, Элькана і Абіясаф. Гэта сем'і Караха.
25 Элеазар, сын Аарона, узяў за жонку адну з дачок Пуцтыэля, і яна нарадзіла яму Пінхаса. Гэта вось галовы сем'яў Левія па родах іхніх.
26 Гэта вось Аарон і Майсей, каторым Госпад загадаў вывесьці сыноў Ізраэля зь зямлі Эгіпецкай паводле іх дружынаў.
27 Вось яны гаварылі фараону, каралю Эгіпту, каб вывесьці сыноў Ізраэля з Эгіпту, гэтыя Майсей і Аарон.
28 І прамаўляў у той дзень Госпад да Майсея ў зямлі Эгіпецкай.
29 І вось што сказаў Госпад Майсею: «Я — Госпад! Скажы фараону, каралю Эгіпту, усё, што Я кажу табе».
30 Але Майсей сказаў перад Госпадам: «Я не гаваркі, ці паслухае мяне фараон?»
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 6 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.